Флорыда Пантэрз

Флорыда Пантэрз (па-ангельску: Florida Panthers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Санрайз, штат Флорыда, ЗША. «Пантэрз» запачаткавалі свае выступы ў НХЛ з сэзону 1993—1994 гадоў. У першы ж сэзон яны ўсталявалі рэкорд паводле найбольшай колькасьці здабытых пунктаў сярод камандаў-навакоў. Гэты рэкорд быў перасягнуты «Вэгас Голдэн Найтс» у сэзоне 2017—2018 гадоў.

Флорыда Пантэрз
ДывізіёнАтлянтычны
КанфэрэнцыяУсходняя
КраінаЗША
ГорадСанрайз, Флорыда
Заснаваны1993
СтадыёнBankAtlantic Center (19 250)
Колерычырвоны, сіні, залаты і белы
                   
ГісторыяФлорыда Пантэрз (1993 — цяпер)
Афіцыйны сайтpanthers.nhl.com (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

10 сьнежня 1992 году ўладальнік сеткі крамаў Blockbuster Ўэйн Гайзэнга атрымаў права стварыць клюб НХЛ у Маямі[1]. У той жа дзень такое ж права, але на каманду ў Анагайме, атрымала кампанія Walt Disney. На той час Гайзэнга ўжо валодаў спартовымі клюбамі, гэтак у ягонай уласнасьці быў бэйсбольны клюб «[[Маямі Марлінз|Флорыда Марлінз» ды доля ў клюбе амэрыканскага футболу «Маямі Долфінз». З стварэньнем хакейнага клюбу Гайзэнга мусіў сплаціць успутны ўнёсак у памеры 50 мільёнаў даляраў. Гайзэнга абвесьціў, што каманда будзе гуляць на Маямі-Арэне, падзяляючы будынак з «Маямі Гіт» Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, пакуль ня будзе пабудаваная новая арэна[2].

Гулец «Флорыды Пантэрз» Крыс Ален.

20 красавіка 1993 году на адмысловай канфэрэцыі была агалошаная назва каманды «Флорыда Пантэрз», а дырэктарам клюбу быў прызначаны колішні генэральны мэнэджар «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Біл Торы. Назва клюбу адсылае да зьнікальнага віду каціных флорыдзкай пумы, арэал якой ахоплівае флорыдзкі рэгіён Эвэрглэйд[3]. Пасьля таго, як былі зробленыя лягатыпы і форма, кіраўніцтва клюбу 15 чэрвеня агалосіла аб спансаваньні ахоўных запаведнікаў, дзе жыве згаданая пума[4].

Новая франшыза далучылася да НХЛ у сэзоне 1993—1994 гадоў поруч з клюбам «Майці Дакс оф Анагайм». Дзеля фармаваньня складоў клюбаў быў зладжаны адмысловы драфт пашырэньня, які праходзіў у Квэбэку[5]. Сярод зорак навастворанай каманды вылучаліся колішні брамнік «Нью-Ёрк Рэйнджарз» Джон Ванбісбрук, малады Роб Нідэрмаер і бамбардзір Скот Мэланбі, які ва ўступным сэзоне закінуў 30 шайбаў[6]. Свой першы матч, які ладзіўся на коўзанцы «Чыкага Блэкгокс», флорыдцы згулялі ўнічыю зь лікам 4:4. Першую перамогу каманда здабыла ў матчы супраць «Тампа Бэй Лайтнінг». Той матч ладзіўся на бэйсбольнай арэне Тандэрдом, а матч наведалі 27 227 гледачоў. Пачатковы сэзон «пантэраў» быў самым пасьпяховым сярод навакоў усіх часоў на той момант, але гэтага ўсё адно не хапіла дзедя прасоўваньня ў плэй-оф Кубка Стэнлі[7]. Такі вынік быў зьвязаны з абарончым стылем гульні каманды, які, аднак, шырока крытыкаваўся[8].

Склад рэдагаваць

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
41 Энтані Столарз20.01.199472 Сяргей Баброўскі20.09.1988
Абаронцы
5 Ааран Экблад07.02.19967 Дзьмітры Кулікоў29.10.1990
28 Джош Магура05.05.199842 Густаў Форсьлінг12.06.1996
62 Брэндан Мантур11.04.199477 Ніка Мікала27.04.1996
91 Олівэр Экман-Лярсан17.07.1991
Нападнікі
9 Сэм Бэнэт20.06.199612 Джона Гаджавіч12.10.1998
13 Сэм Райнгарт06.11.199515 Антон Лундэл03.10.2001
16 Аляксандар Баркоў02.09.199517 Эван Радрыгес28.07.1993
18 Стывэн Лорэнц13.04.199619 Мэт’ю Ткачак11.12.1997
21 Нік Казынз20.07.199323 Картэр Вэргейгі14.08.1995
27 Ээту Луостарынэн02.09.199867 Ўільям Локўуд20.06.1998
82 Кевін Стэнлюнд20.09.199694 Раян Ломбэрг09.12.1994

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Richards, George (28.09.2013). «Florida Panthers new owner Vincent Viola: 'We will win here'». The Miami Herald.
  2. ^ LaPointe, Joe (11.12.1992). «NHL to add teams in Miami, Anaheim Huizenga, Disney high-profile owners». The Baltimore Sun.
  3. ^ Joseph, Dave (20.04.1993). [https://web.archive.org/web/20130704010522/http://articles.sun-sentinel.com/1993-04-20/sports/9302070080_1_stanley-cup-nhl-bob-clarke «They’re Panthers, Torrey Is President Nhl Expansion Team’s New Boss Shaped Isles». Sun-Sentinel.
  4. ^ Joseph, Dave (15.06.1993). «Panthers Unveil Uniforms, Logo». Orlando Sentinel.
  5. ^ Montville, Leigh (10.06.1996). «Rat Pack». Sports Illustrated.
  6. ^ «A Goal in Sight». CNN.
  7. ^ «Panthers To Play Nine Exhibition Games». Sun-Sentinel.
  8. ^ «Cut The Trap? Neilson Isn’t Staying in Neutral Zone». Sun-Sentinel.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць