Лос-Анджэлес Кінгс

«Лос-Анджэлес Кінгс» (па-ангельску: Los Angeles Kings) — прафэсійны хакейны клюб, гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Лос-Анджэлес (штат Каліфорнія, ЗША). Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі (2012, 2014). Клюб гуляе ў Ціхаакіянскім дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі. Каманда была заснавана 9 лютага 1966 году, калі прадпрымальнік Джэк Кент Кук вырашыў стварыць хакейны клюб у Лос-Анджэлесу. Разам з «каралямі» НХЛ у 1967 годзе пашырылася яшчэ на пяць клюбаў. Свае гульні каманда праводзіла на арэне Форум у Інглўудзе, адным з прадмесьцяў Лос-Анджэлесу, на працягу трыццаці двух гадоў, пакуль у 1999 годзе ня зьехалі на Стэплз-Сэнтэр[1].

Лос-Анджэлес Кінгс
ДывізіёнЦіхаакіянскі
КанфэрэнцыяЗаходняя
КраінаЗША
ГорадЛос-Анджэлес, Каліфорнія
Заснаваны1967
СтадыёнСтэплз-Сэнтэр (18 118)
КолерыЧорны, белы, алюмінавы
              
ГісторыяЛос-Анджэлес Кінгс
1967 — цяпер
Афіцыйны сайтkings.nhl.com (анг.)

У пераможным для клюбу сэзоне 2013—2014 гадоў «каралі» ў кожнай сэрыі на шляху ў фінал праводзілі максымальную колькасьць гульняў — 7. Пры гэтым у першым раўндзе яны здолелі пераммагчы ў сэрыі, прайграючы «Сан-Хасэ Шаркс» зь лікам 0:3. Толькі ў фінале «Лос-Анджэлес» правёў матчаў менш за 7, перайграўшы «Нью-Ёрк Рэйнджарз» зь лікам 4:1 у сэрыі.

Гісторыя

рэдагаваць

Калі кіраўніцтва НХЛ пастанавіла пашырыцца на сэзон 1967—1968 гадоў, канадзкі прадпрымальнік Джэк Кент Кук заплаціў НХЛ 2 мільёны даляраў, каб атрымаць права на стварэньня каманды ў Лос-Анджэлесе[2]. Па конкурсе на найлепшую назву Кук абраў назву «Кінгс», бо жадаў надаць пэўнай элітарнасьці свайму клюбу. Першапачатковымі колерамі клюбу былі фіялетавы і залаты, якія, як лічыцца, традыцыйна зьвязаныя з шляхетнасьцю.

Колішняя клюбная арэна Форум у Інглўудзе.

Кук хацеў, каб ягоная новая каманда НХЛ гуляла ў Мэмарыяльнай спартовай арэне Лос-Анджэлесу, дзе свае хатнія матчы ладзілі баскетбалісты з «Лос-Анджэлес Лэйкерз», але арганізацыя, якая кіравала арэнай, ужо дамовілася з хакейным клюбам «Лос-Анджэлес Блэйдс» з Заходняй хакейнай лігі[3]. Кук пастанавіў пабудаваць сабе новую арэну, якая атрымала назву Форум. Праз тое, што арэна яшчэ была ў стадыі будаўніцтва, частку ўступнага сэзону «каралі» гулялі ў Лонг-Біч-Арэне ў суседнім гарадку Лонг-Біч. Першая гульня адбылася менавіта там 14 кастрычніка 1967 годзе. «Лос-Анджэлес» выгуляў у «Філадэлфіі Флаерз», якая таксама была наваком у лізе. 30 сьнежня 1967 году расчыніў свае дзьверы Форум, і «Кінгс» свой першы матч у ім зладзілі зноў супраць «Філадэлфіі Флаерз». І гэтым разам каліфарнійцы былі мацней за суперніка.

У той час як у першыя два сэзоны «каралі» яшчэ кваліфікаваліся ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але апасьля дрэннае кіраваньне прывяло клюб у занядбаньне. Справа ў тым, што кіраўнікі каманды за звычай абменьвалі свае правы на абраньне першых нумароў на драфце на гульцоў-вэтэранаў [13], што прывяло да адсутнасьці добрых маладых хакеістаў у клюбе. У дадатак зьменшылася наведвальнасьці хатніх матчаў[4]. У рэшце рэшт, каліфарнійцы зрабілі некалькі ключавых набыткаў, каб палепшыць уласныя шанцы на плэй-оф. У 1970 годзе з «Таронта Мэйпл Ліфс» быў набыты нападнік Боб Пулфард. У 1971 годзе да каманды далучыліся фінскі цэнтравы нападнік Юха Відынг, а таксама брамнік Рогі Вашон[5]. «Кінгс» перайшлі ад катэгорыі адной з найгоршых абарончых камандаў у лізе да аднай найлепшых у лізе, дзякуючы чаму ў 1974 годзе клюб вярнуўся ў плэй-оф Кубка Стэнлі.

Пасьля таго, як клюб двойчы выбываў ужо па першым раўндзе плэй-оф у сэзонах 1973—1974 і 1974—1975 гадоў, кіраўніцтва значна абнавіла склад нападнікаў, набыўшы Марсэля Дыёна з «Дэтройт Рэд Ўінгс». З майстэрствам Дыёна, моцным брамнікам Вашонам ды хуткасьцю і выніковасьцю Робэрта Горынга[6] «Кінгс» згулялі два захапляльныя сэзоны, у першым зь якіх у плэй-оф перагулялі «Атланту Флэймз», але потым сасутпіўшы «Бостан Бруінз».

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
29 Фінікс Коплі18.01.199231 Давід Рытых19.08.1992
39 Кэм Тэлбат05.07.1987
Абаронцы
3 Мэт Рой01.03.19955 Андрэас Энглюнд21.01.1996
8 Дру Даўці08.12.198921 Джордан Спэнс24.02.2001
43 Якаб Мувэрарэ31.08.199844 Майкі Андэрсан25.05.1999
84 Уладзіслаў Гаўрыкаў21.11.199592 Брэнт Кларк09.02.2003
Нападнікі
9 Адрыян Кемпэ13.09.199611 Анжэ Копітар24.08.1987
12 Трэвар Мур31.03.199522 Кевін Фіяла22.07.1996
24 Філіп Дано24.02.199328 Джарэд Андэрсан-Долан12.09.1999
33 Віктар Арвідсан08.04.199334 Артур Каліеў26.06.2001
46 Блэйк Лізот13.12.199755 Кўінтан Байфілд19.08.2002
61 Трэвар Льюіс08.01.198778 Алекс Лафэр’е28.10.2001
80 П’ер-Люк Дзюбуа24.06.199891 Карл Грундстрэм01.12.1997

Крыніцы

рэдагаваць
  1. ^ Los Angeles Kings Communications Department. 2007–08 Los Angeles Kings Media Guide. pp. 5–6.
  2. ^ «1993–94 Kings Media Guide». Los Angeles Kings Media Relations Department. — С. 115.
  3. ^ Crowe, Jerry (30.11.2007). «Text Messages From Press Row». Los Angeles Times.
  4. ^ Duhatschek, Eric; et al. (2001). «Hockey Chronicles». New York City: Checkmark Books. — ISBN 0-8160-4697-2.
  5. ^ Matsuda, Gann (8.11.2010). «Former LA Kings And Montreal Canadiens Great Rogie Vachon Still on the Outside Looking In». FrozenRoyalty.net
  6. ^ Matsuda, Gann (24.02.2010). «Butch Goring Was The LA Kings’ First Star, Fan Favorite». FrozenRoyalty.net

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць