Нью-Ёрк Рэйнджарз

Нью-Ёрк Рэйнджарз (па-ангельску: New York Rangers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША. Каманда базуецца ў раёне Мангэтан. Яны зьяўляюцца чальцамі Сталічнага дывізіёну Ўсходняй канфэрэнцыі. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на ​​арэне Мэдысан-Сквэр-Гардэн. «Рэйнджарз» зьяўляецца адной з найстарэйшых камандаў у НХЛ, далучыўшыся да лігі ў 1926 годзе ў выніку пашырэньня лігі. Яны зьяўляюцца часткай групы камандаў, якіх называюць першымі шасьцёрамі, разам з «Бостан Бруінз», «Чыкага Блэкгокс», «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз» і «Таронта Мэйпл Ліфс». «Рэйнджарз» былі першым клюбам з ЗША, які стаў уладальнікам Кубка Стэнлі[1]. Усяго ж клюб чатыры станавіўся ўладальнікам Кубка Стэнлі — у 1928, 1933, 1940 і 1994 гадох.

Нью-Ёрк Рэйнджарз
ДывізіёнСталічны
КанфэрэнцыяУсходняя
КраінаЗША
ГорадНью-Ёрк, Нью-Ёрк
Заснаваны1926
СтадыёнМэдысан-Сквэр-Гардэн
КолерыСіні, чырвоны і белы
              
ГісторыяНью-Ёрк Рэйнджарз
1926 — цяпер
Афіцыйны сайтrangers.nhl.com (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

Гісторыя клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз» пачалася ў 1924 годзе, калі ўдзельнікаў Нацыянальнай хакейнай лігі налічвалася ўсяго толькі шэсьць. Перад пачаткам сэзону 1924—1925 гадоў перад кіраўніцтвам лігі паўстала пытаньне аб неабходнасьці пашырэньня. Зь фінансавага пункту гледжаньня горад Нью-Ёрк лепш за ўсё падыходзіў для стварэньня новай каманды. Аднак адзінай спартовай арэнай у гэтым горадзе быў Мэдысан-Сквэр-Гардэн, а ўладальнік стадыёну Тэкс Рыкард аніяк не вырашаўся пераабсталяваць сваю ўласнасьць у коўзанку. Пазьней ён усё ж вырашыў зрабіць перабудову, а прычынай зьмены свайго рашэньня, Рыкард назваў «Манрэаль Канадыенз», гульнёй якога ўласьнік арэны захапіўся. Такім чынам у лізе зьявілася каманда «Нью-Ёрк Амэрыканз». Пасьля Рыкард прапанаваў свайму калегу Кону Смайту сфармаваць касьцяк новай каманды «Рэйнджарз», выкарыстоўваючы як аснову ўжо існуючых «амэрыканцаў». У прэсе новай камандзе далі мянушку «Рэйнджар Тэкс», то бок тэхаскі рэйнджар. Менавіта з-за гэтага і паўстала сучасная афіцыйная назва.

Прэзыдэнт Мэдысан-Сквэр-Гардэн Тэкс Рыкард.

Рыкардава каманда пачала спаборнічаць у сэзоне 1926—1927 гадоў, але яшчэ да першых гульняў Смайт праз спрэчку з Джонам Гамандам быў звольнены з каманды і вярнуўся ў Таронта, дзе працаваў з унівэрсытэцкай камандай, якая апасьля будзе ператвораная ў клюб «Таронта Мэйпл Ліфс». Посьпехі каманды прывялі да таго, што гульцы сталі пазнавальнымі ў горадзе. Хакеісты шмат часу бавілі на начное жыцьцё ў равучыя дваццатыя. Улічваючы гэты факт, яны атрымалі мянушку «Брадўэйскія сінія швэдары». 13 сьнежня 1929 году «рэйнджары» сталі першай камандай у НХЛ, якая выправілася на гульню самалётам, калі яны вылецелі ў Таронта на матч супраць «Таронта Мэйпл Ліфс», у якой яны зьведалі паразу зь лікам 7:6[2]. У свой другі сэзон каманда здабыла Кубак Стэнлі 1928 году, перамогшы «Манрэаль Марунз» у трох гульнях зь пяці[3]. Адна з самых запамінальных той сэрыі зьвязаныя з тым, што брамнік «рэйнджараў» Лёрн Шабо атрымаў пашкоджаньне вока, калі шайба трапіла яму ў галаву. У той час каманды звычайна ня мелі запаснога брамніка, таму трэнэр нью-ёркцаў Лэстэр Патрык папрасіў абараніць браму да сканчэньня гульні галкіпэра «Атавы Сэнатарз» Алека Конэла, які на той гульні быў гледачом. Такой прапанове запярэчыў трэнэр манрэальцаў, таму 44-гадовы Патрык быў вымушаны сам стаць у браму[4].

Знакамітая лінія нападнікаў «Рэйнджарз». Біл Кук, Бун Кук і Фрэнк Бушэ гулялі разам з 1926 па 1937 гады.

У 1929 годзе «Рэйнджарз» дакрочыў да фіналу Кубка Стэнлі, але саступіў «Бостан Бруінз»[5]. У 1933 годзе каманда зноў трапіла ў фінал, дзе з братамі Білам і Бунам Кукамі ды цэнтральным форвардам Фрэнкам Бушэ выгуляла «Таронта Мэйпл Ліфс» у сэрыі. Да сканчэньня 1930-х гадоў больш кубкаў клюб не здабываў, а пасьля адыходу з каманды Патрыка новым трэнэрам быў прызначаны Бушэ[6]. Сэзон 1939—1940 гадоў «Рэйнджарз» завяршыў рэгулярны сэзон на другім месцы пасьля «Бостан Бруінз». Затым абедзьве каманды сустрэліся ў першым раўндзе плэй-оф. «Бруінз» выгулялі дзьве гульні з пачатковых трох у сэрыі, але нью-ёркцы зламілі сэрыю і тройчы запар перамаглі супернікаў. У фінале дружыне трапілася «Таронта Мэймл Ліфс». Першыя дзьве сустрэчы ладзіліся ў Мэдысан-Сквэр-Гардэн, а потым сэрыя зьехала ў Таронта. Гэта было зьвязаны з тым, што арэну заняў цырк, які зашкодзіў у правядзены хакейных матчаў. Пасьля двух хатніх перамог «рэйнджэраў», канадцы адгулялі перавагу ў двух наступных гульнях. Матчы пад нумарам 5 і 6 скончыліся перамогай «Рэйнджарз» толькі ў авэртайме. У выніку каманда здабыла свой трэці Кубак Стэнлі.

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
31 Ігар Шасьцёркін30.12.199532 Джонатан Кўік21.01.1986
Абаронцы
4 Брэйдэн Шнайдэр20.09.20016 Зак Джонз18.10.2000
8 Джэйкаб Труба26.02.199423 Адам Фокс17.02.1998
55 Раян Ліндгрэн11.02.199856 Эрык Густафсан14.03.1992
79 К’Андрэ Мілер21.01.2000
Нападнікі
10 Арцемі Панарын30.10.199113 Алексі Ляфрэньер11.10.2001
16 Вінс Трочэк11.07.199317 Блэйк Ўілер31.08.1986
20 Крыс Крайдэр30.04.199121 Барклі Гудраў26.02.1993
22 Джоні Брадзінскі19.06.199324 Каапа Кака13.02.2001
26 Джымі Вэсі26.05.199350 Ўіл Кулі05.02.2002
71 Тайлер Пітлік01.11.199172 Філіп Хыціл05.09.1999
93 Міка Зыбанэжад18.04.1993

Крыніцы

рэдагаваць
  1. ^ Sports of The Times; At Boston Garden, There’s Much More Gold Than Green. New York Times.
  2. ^ Dryden, Steve (2000). «The Hockey News: Century Of Hockey». Toronto: McClelland & Stewart Ltd. — С. 32. — ISBN 0-7710-4179-9.
  3. ^ «Stanley Cup history». USA Today.
  4. ^ Brink, Graham (5.06.2004). «Injuries sideline players only rarely». St. Petersburg Times.
  5. ^ Anderson, Dave (14.05.1995). «Sports of The Times — At Boston Garden, There’s Much More Gold Than Green». The New York Times.
  6. ^ «Team History». New York Rangers.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць