Каларада Эвэланш

хакейны клюб ЗША

Калара́да Э́вэланш (па-ангельску: Colorado Avalanche) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Дэнвэр, штат Каларада, ЗША. Клюб быў закладзены ў 1972 годзе ў канадзкім Квэбэку пад назовам «Квэбэк Нордыкс» і першапачаткова спаборнічаў у першынстве Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). У 1979 годзе франшыза далучылася да НХЛ у выніку ліквідацыі СХА. Пасьля сэзону 1994—1995 гадоў каманда была прададзеная камандзе COMSAT, у выніку чаго клюб пераехаў у Дэнвэр. Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі — у 1996 і 2001 гадах.

Каларада Эвэланш
ДывізіёнЦэнтральны
КанфэрэнцыяЗаходняя
КраінаЗША
ГорадДэнвэр, Каларада
Заснаваны1972
СтадыёнPepsi Center
КолерыБардовы, сіні, чорны, срэбны і белы
                        
ГісторыяРанейшыя назвы:
* Квэбэк Нордыкс (1972—1995)
Афіцыйны сайтnhl.com/avalanche/ (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

«Квэбэк Нордыкс» быў адным з арыгінальных клюбаў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА), калі гэтая ліга запачаткавала сваю дзейнасьць у 1972 годзе. Спачатку плянавалася, што клюб будзе створаны ў Сан-Францыска, але яшчэ да пачатку ўступнага сэзону франшыза пераехала ў Квэбэк[1]. Цягам сямі сэзонаў у СХА «Нордыкс» аднойчы гулялі ў фінале ў 1975 годзе[2]. У 1979 годзе пасьля ліквідацыі лігі, «Нордыкс» поруч з «Эдмантан Ойлерз», «Гартфард Ўэйлерз» і «Вініпэг Джэтс» далучыліся да Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ)[3].

«Квэбэк Нордыкс» на перадматчавым разагрэве ў сэзоне 1986—1987 гадоў.

У 1980-я гады каманда часьцяком трапляла ў плэй-оф, але з 1988 году вынікі клюбу пачалі пагаршацца. Гэтак у сэзоны паміж 1987—1988 і 1991—1992 гадоў кожны сэзон «Нордыкс» сканчвалі розыгрыш на апошнім месцы ў лізе. У сэзоне 1989—1990 гадоў квэбэкцы здабылі ўсяго 12 перамог, які быў найгоршым вынікам каманда за ўсе гады[4]. Аднак, пры такім стане рэчаў «Нордыкс» тройчы рабіў выбар першым на драфце НХЛ. Дзякуючы гэтаму клюб прыцягнуў у сваю каманду Матса Сундына ў 1989 годзе, Оўэна Нолана ў 1990 годзе ды Эрыка Ліндраса ў 1991 годзе[5][6].

Ліндрас даў зразумець, што ня хоча гуляць за квэбэкцаў[7]. Гулец нават не апранаў клюбны швэдар на прэсавай канфэрэнцыі, трымаючы яго толькі ў руках[8]. Як хакеісту парадзіла маці, ён адмовіўся складаць працоўную дамову і ў выніку прапусьціў сэзон. Аднак, клюб саступіў, бо 30 чэрвеня 1992 году хакеіст быў перададзены ў «Філадэлфію Флаерз» у абмен на пяць хакеістаў, правы на швэдзкага маладога гульца Пэтэра Форсбэрга, два выбары ў першым раўндзе драфтаў і 15 мільёнаў даляраў[9]. Такая ўгода зь Ліндрасам ператварыла «Нордыкс» на прэтэндэнта на выхад у плэй-оф. Гэтак і атрымалася, бо клюб упершыню за шмат гадоў прабіўся ў плэй-оф у сэзоне 1992—1993 гадоў[10].

У той час як у гульнявым складніку дружына мела посьпехі, фінансавы складнік пагоршыўся. Горад Квэбэк быў самым маленькім рынкам у НХЛ[11], а зьмяненьне фінансавых умоваў, якія пачалі зьмяняцца напачатку 1990-х гадоў, яшчэ больш ускладніла жыцьцё клюбу. У 1995 годзе ўладальнік каманды Марсэль Абют запрасіў дапамогу ў правінцыйнага ўраду Квэбэку[12]. Выратаваць каманду не выпала, таму ў траўні 1995 году кампанія COMSAT абвесьціла аб пагадненьні аб набыцьці каманды[13]. Угода афіцыйна была ўкладзеная 1 ліпеня 1995 году. Клюб пераехаў у Дэнвэр, зьмяніўшы назоў на «Каларада Эвэланш».

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
40 Аляксандар Георгіеў10.02.199650 Іван Прасьветаў05.03.1999
60 Юстус Анунэн11.03.2000
Абаронцы
3 Джэк Джонсан13.01.19874 Боўэн Байрам13.06.2001
7 Дэвон Тэйўз21.02.19948 Кейл Макар30.10.1998
42 Джош Мэнсан07.10.199149 Самюэль Жырар12.05.1998
56 Кэртыс Макдэрмід25.03.199482 Калеб Джонз06.06.1997
Нападнікі
9 Зак Парызэ28.07.198411 Эндру Кагліяна14.06.1987
12 Раян Джогэнсэн31.07.199220 Рос Колтан11.09.1996
22 Фрэдрык Уляфсан27.05.199625 Логан О’Конар14.08.1996
27 Жанатан Друан28.03.199528 Майлз Ўуд13.09.1995
29 Натан Макінан01.09.199562 Артуры Лехканэн04.07.1995
94 Ёэл Ківіранта23.03.199696 Міка Рантанэн29.10.1996

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць