Манрэаль Канадыенз

Манрэаль Канадыенз (па-ангельску: Montreal Canadiens) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Манрэаль, правінцыя Квэбэк, Канада. Клюб быў закладзены ў 1909 годзе, што робіць «Канадыенз» найстарэйшым дзейным спартовым клюбам у НХЛ. Фактычна манрэальскі клюб ёсьць адзіным клюбам, які паўстаў раней за НХЛ. Гэта адзін з найстарэйшых паўночнаамэрыканскіх прафэсійных спартовых клюбаў у гісторыі Канады. Клюб выйграваў Кубак Стэнлі 24 разы, больш за любую іншую каманду[3].

Манрэаль Канадыенз
ДывізіёнАтлянтычны
КанфэрэнцыяУсходняя
Краіна
ГорадМанрэаль, Квэбэк
Заснаваны1909
СтадыёнБэл-цэнтар[d]
КолерыЧырвоны, белы і сіні
              
ГісторыяМанрэаль Канадыенз
1909 — цяпер
Галоўны трэнэр
КапітанНік Сузукі[d][2]
Афіцыйны сайтcanadiens.nhl.com

У розныя часы за клюб гулялі беларускія хакеісты, як то Андрэй Касьціцын (2005—2012), Міхаіл Грабоўскі (2006—2008), Сяргей Касьціцын (2007—2010) і Алекс Гальчанюк (2012—2018), апошні зь якіх, аднак, мае грамадзянства ЗША.

Гісторыя

рэдагаваць

«Канадыенз» былі заснаваны Амброўзам О’Браенам 4 сьнежня 1909 году. Клюб адразу далучыўся да канадзкай Нацыянальнай хакейнай асацыяцыі (НХА)[4][5], якая папярэднічала Нацыянальнай хакейнай лізе. Асноўным прызначэньнем клюбу было тое, што яна мусіла быць прадстаўніком франкамоўнай супольнасьці Манрэалю, а склад дружыны фармаваўся з франкамоўных гульцоў, як і кіраўніцтва вымагала быць франкамоўным[6]. Заснавальнікі назвалі каманду «Лё Канад’ян» (па-француску: Les Canadiens), тэрмінам, які ў той час ідэнтыфікавала сябе франкамоўная грамада Канады[7]. У першы свой сэзон каманда не дала рады і скончыла на апошнім радку выніковай табліцы. Адразу пасьля гэтага клюб трапіў ва ўласнасьць Джорджа Кенэдзі, пасьля чаго вынікі палепшыліся[8]. Каманда выйграла свой першы Кубак Стэнлі ў сэзоне 1915—1916 гадоў[9]. У 1917 годзе поруч з чатырма іншымі клюбамі НХА «Манрэаль Канадыенз» утварылі Нацыянальную хакейную лігу (НХЛ)[10], здабыўшы перамогу ў сэзоне 1918—1919 гадоў.

Матч паміж «Манрэаль Канадыенз» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз» у 1962 годзе.

Клюб пасьпяхова пачаў у 1930-я гады, калі здабыў Кубак Стэнлі ў 1930 і 1931 гадах. У тыя часы «Канадыенз» мелі суперніцтва зь іншым клюбам гораду «Манрэаль Марунз», але апошні зь іх скончыў выступы ў НХЛ па сэзоне 1937—1938 гадоў. Справа ў тым, што паказьнікі «Марунз» пагоршыліся гэтак жа, як і фінансавы стан клюбу, які пакутваў ад Вялікай дэпрэсіі. Уладальнікі спрабавалі прадаць каманду Кліўлэнду, але мясцовыя інвэстары адхілі прапанову[11]. У выніку «Марунз» быў ліквідаваны, а некаторыя гульцы каманды далучыліся да шэрагаў «Канадыенз»[12].

У 1940-я гады ў атацы манрэальцаў блішчэлі такія зоркі, як то Марыс Рышар, То Блэйк і Элмэр Лак, дзякуючы чаму «Канадыенз» заўсёды быў фаварытамі лігі. З 1953 па 1960 гады клюб шэсьць разоў здабываў Кубак Стэнлі, у тым ліку рэкордныя пяць разоў запар з 1956 па 1960 гады. У склад той зорнай дружыны ўваходзілі Жан Бэліво, Дыкі Мур, Даг Гарві, Бэрні Жафрыён, Жак Плянт і малодшы брат Рышара Анры[13].

«Канадыенз» яшчэ дзесяць разоў перамагалі ў чэмпіянаце за 15 сэзонаў з 1965 па 1979 гады, пры гэтым чэмпіёнамі яны былі чатыры разы запар з 1976 па 1979 гады[14]. У сэзоне 1976—1977 гадоў манрэальцы зьведалі толькі 8 паразаў за 80 гульняў, усталяваўшы рэкорд[15]. У гэтым жа розыгрышы каманда 34 матчы былі непераможныя[16], закінуўшы на 216 шайбаў болей чым прапусьціўшы[17]. У наступным сэзоне каманда ўсталявала новую ўжо 28-гульнявую непераможную сэрыю[18]. Новая генэрацыя хакеістаў улучала Гі Ляфлёра, Івана Курнуае, Кена Драйдэна, Піта Магоўліча, Жака Лёмэра, П’ера Ляруша, Стыва Шата, Боба Гейні, Сэржа Савара, Гі Ляпуанта і Лары Робінсана. Галоўным трэнэрам у тыя часы быў Скоці Боўман[19].

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
30 Кейдэн Прыма11.08.199934 Джэйк Ален07.08.1990
35 Самюэль Мантэмбо30.10.1996
Абаронцы
8 Майк Матэсан27.02.199421 Кайдэн Гулі18.01.2002
26 Джонатан Кавасэвіч12.07.199747 Джэйдэн Страбл08.09.2001
54 Джордан Гарыс07.07.200058 Давід Савар22.10.1990
72 Арбэр Джэкай30.01.2001
Нападнікі
11 Брэндан Галагер06.05.199214 Нік Сузукі10.08.1999
15 Алекс Ньюгук28.01.200117 Джош Андэрсан07.05.1994
20 Юрай Слафкоўскі30.03.200422 Коўл Кофілд02.01.2001
28 Крыстыян Дворак02.02.199640 Ёэл Армія31.05.1993
49 Рафаэль Арві-Пінар06.01.199955 Майкл Пэцэта13.03.1998
56 Есэ Улянэн03.10.199970 Танэр Пірсан10.08.1992
71 Джэйк Эванз02.06.199677 Кэрбі Дак21.01.2001
82 Люкас Кандота19.06.1997

Крыніцы

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць