Ванкувэр Кэнакс

канадзкі хакейны клюб

Ванкувэр Кэнакс (па-ангельску: Vancouver Canucks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Ванкувэр, правінцыя Брытанская Калумбія, Канада. «Кэнакс» далучыўся да НХЛ у 1970 годзе пры пашырэньні лігі поруч з «Бафала Сэйбрз». У сваёй гісторыі клюб тройчы дасягаў фіналу Кубка Стэнлі, кожны раз зьведаючы паразы ад «Нью-Ёрк Айлэндэрз» у 1982 годзе, «Нью-Ёрк Рэйнджарз» у 1994 годзе і «Бостан Бруінз» у 2011 годзе. Клюб выцягнуў з абарачэньня шэсьць нумароў у пашану да сваіх зорных гульцоў: Павал Бурэ (10), Стэн Сьміл (12), Трэвар Ліндэн (16), Маркус Нэсьлюнд (19), Даніель Сэдын (22) і Гэнрык Сэдын (33). Усе з памянёных хакеістаў, акрамя Бурэ і Даніеля Сэдына, выконвалі абавязкі капітана каманды. Усе, акрамя Нэсьлюнда, былі ўдзельнікамі фіналу Кубка Стэнлі, абараняючы колеры Ванкувэра.

Ванкувэр Кэнакс
ДывізіёнЦіхаакіянскі
КанфэрэнцыяЗаходняя
КраінаКанада
ГорадВанкувэр, Брытанская Калумбія
Заснаваны1970
СтадыёнRogers Arena
КолерыСіні, зялёны, срэбны і белы
                   
ГісторыяВанкувэр Кэнакс
1970 — цяпер
Афіцыйны сайтnhl.com/canucks/ (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

Першай ванкувэрскай прафэсійнай камандай па хакеі была «Ванкувэр Мільянэрз», якая паўстала дзякуючы высілкам Фрэнкам і Лэстэрам Патрыкамі. Створаныя ў 1911 годзе, «мільянэры» спаборнічалі ў розыгрышах навастворанай Ціхаакіянскай хакейнай асацыяцыі. Клюб свае хатнія матчы ладзіў у будынаку Дэнман-Арэны, якая ў той час была вядомая дзякуючы найбуйнейшай у сьвеце штучнай лядовай коўзанкі[1]. Арэна пазьней была зьнішчаная ў пажары ў 1936 годзе.

З 1926 па 1970 гады ў Ванкувэры базаваліся толькі клюбы зь мінорных лігаў. З намерам прыцягнуць франшызу НХЛ, горад пачаў будаўніцтва новай сучаснай арэны Пасыфік-Калізэю ў 1966 годзе. Арэна была адкрытая ў студзені 1968 году[2]. Каб папоўніць склад «Кэнакс» перад сваім уступным сэзоне ўзяў удзел у драфце пашырэньня. Лятэрэя была зладжаная 9 чэрвеня 1970 году, зь ейнымі вынікамі было вызначына, што «Бафала Сэйбрз» мае першы выбар у драфце, а «Кэнакс», адпаведна, меў абіраць гульцом другім. Першым гульцом каманды стаў абаронца Гэры Доак. Сярод іншых гульцоў, абраных ванкувэрскім клюбам, быў цэнтральны нападнік Арланд Куртэнбах, які быў першым капітанам «Кэнакс»[3]. Таксама на драфце быў абраны абаронца Пэт Кўін, які пазьней працаваў генэральным дырэктарам і трэнэрам каманды ў 1990-х. 9 кастрычніка 1970 году каманда згуляла сваю першую гульню «Лос-Анджэлес Кінгс», які яна прагуляла зь лікам 3:1. Першую шайбу закінуў абаронца Бары Ўілкінз[4]. Праз два дні дружына здабыла і першую перамогу, выгуляўшы зь лікам 5:3 «Таронта Мэйпл Ліфс».

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
29 Кейсі Дэсьміт13.08.199135 Тэтчэр Дэмка08.12.1995
Абаронцы
5 Такер Пулман08.06.19937 Карсан Сусі27.07.1994
17 Філіп Гронэк02.11.199743 Кўін Г’юз14.10.1999
47 Ноа Джулсэн02.04.199751 Марк Фрыдман25.12.1995
55 Гіём Брызбуа21.07.199757 Тайлер Маерз01.02.1990
82 Ен Коўл21.02.198991 Мікіта Задораў16.04.1995
Нападнікі
6 Брок Бэсэр25.02.19978 Конар Гэрланд11.03.1996
9 Джэй Ты Мілер14.03.199318 Сэм Лафэрці06.03.1995
21 Нільс Гёгляндэр20.12.200023 Эліяс Ліндгальм02.12.1994
24 Піюс Зутэр24.05.199634 Філіп Дзі Джузэпэ09.10.1993
40 Эліяс Пэтэрсан12.11.199853 Тэадорс Блюгерс15.08.1994
65 Ільля Міхееў10.10.199481 Дакота Джошуа15.05.1996
88 Нільс Оман07.02.2000

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць