Нэшвіл Прэдатарз

«Нэшвіл Прэдатарз» (па-ангельску: Nashville Predators) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Нэшвіл, штат Тэнэсі, ЗША. Клюб далучыўся да галоўнай хакейнай лігі амэрыканскага кантынэнту падчас пашырэньня ў сэзоне 1998—1999 гадоў. Свае хатнія матчы праводзіць на Брыджстоўн Арэне.

Нэшвіл Прэдатарз
ДывізіёнЦэнтральны
КанфэрэнцыяЗаходняя
КраінаЗША
ГорадНэшвіл, Тэнэсі
Заснаваны1998
СтадыёнБрыджстоўн Арэна
КолерыЗалаты, сіні, белы
              
ГісторыяНэшвіл Прэдатарз
1998 — цяпер
Афіцыйны сайтpredators.nhl.com (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

У канцы 1995 году зьявіліся чуткі пра тое, што «Нью-Джэрзі Дэвілз» можа пераехаць на Нэшвіл Арэну, якую зьбіраліся будаваць у Нэшвіле[1]. Горад прапанаваў бонус у памеры 20 млн даляраў любой камандзе, якая пераедзе ў горад на новую арэну. У канчатковым выпадку д’яблы вырашылі застацца ў Нью-Джэрзі.

Бары Троц быў прызначаны галоўным трэнэрам «Прэдатарз» у жніўні 1997 году.

Пасьля няўдалай спробы схіліць да сябе «Дэвілз», камісар НХЛ Гэры Бэтман заявіў, што Нэшвіл, верагодна, будзе разглядацца ў якасьці базавага гораду для маючага адбыцца пашырэньня[2]. Арэна была адчынена ў 1996 годзе, і пасьля спробы перавезьці ў Нэшвіл «Сакрамэнта Кінгс» з НБА, горад замест вырашыў стварыць хакейны клюб[3].

У студзені 1997 году група пад кіраўніцтвам бізнэсоўца Крэйга Лейпольда зрабіла афіцыйную прэзэнтацыю перад тым, як зрабіць запыт у сакратарыят НХЛ на стварэньне франшызы[4]. Калі Бэтман і чыноўнікі зь лігі наведалі Нэшвіл, тысячы людзей сабраліся на пляцу каля арэны, каб вітаць іх. Як было заплянавана каманда з Нэшвілу павінна была пачаць выступы ў лізе ў 1998 годзе, але пры выкананьні патрабаваньня аб продажу ня менш за 12 тысячаў абанэмэнтаў да 31 сакавіка 1998 году[5]. «Нэшвіл Прэдатарз» выканаў гэтае патрабаваньне і быў дапушчаны да ўдзельнікаў НХЛ. Першым галоўным трэнэрам стаў Бары Троц, які прыняў кіраўніцтва над камандай 6 жніўня.

Свой дэбютны сэзон 1998—1999 гадоў «Прэдатарз» правялі паказаўшы годны вынік. У склад каманды ўваходзіла нямала дасьведчаных хакеістаў, як то амэрыканскі брамнік Майк Данэм, нападнікі Том Фіцджэральд, Патрык Шэлбэрг і вэтэран Кліф Ронінг, а таксама меліся і маладыя пэрспэктыўныя гульцы, як то чэскі брамнік Томаш Вокаўн, фінскі абаронца Кіма Тыманэн, крайні нападнік Віле Пэлтанэн, расеец Сяргей Крывакрасаў і амэрыканец Дэйвід Легўонд. Першы матч каманда правяла 10 кастрычніка 1998 году, прайграўшы на сваім лёдзе «Флорыдзе Пантэрз» зь мінімальным лікам 0:1, а першая перамога прыйшла да «драпежнікаў» 13 кастрычніка ў паядынку супраць «Караліны Гарыкейнз» — 3:2. У выніку, нягледзячы на ​​перадапошняе, 13-е месца ў Заходняй канфэрэнцыі НХЛ, паводле выніках чэмпіянату на рахунку «Нэшвіла» апынулася 28 перамог, але пры гэтым яны адсталі ад зоны плэй-оф толькі на 15 пунктаў. Адным з найлепшых гульцоў каманды ў той першы год стаў расейскі форвард Сяргей Крывакрасаў, які прадстаўляў клюб на матчы Матчы ўсіх зорак НХЛ.

Пачатак сэзону 2000—2001 гадоў адзначыўся тым, што «драпежнікі» правялі дзьве сустрэчы ў японскім Токіё супраць «Пітсбург Пінгвінз». Кожная каманда здабыла па адной перамогі, а кожны з матчаў наведалі больш за 13 тысяч чалавек. Нэшвільцы скончылі рэгулярны сэзон на дзясятым радку Заходняй канфэрэнцыі за дзесяць пунктаў ад месца плэй-оф. Цягам сэзону 2001—2002 гадоў «драпежнікі» здабылі сваю 100-ю перамогу 6 сьнежня 2001 году. З гэтай перамогай «Нэшвіл Прэдатарз» стаў другой камандай з пашырэньня 1990-х гадоў, якая дасягнула такой колькасьці перамогаў. У чэрвені 2003 году ў Нэшвіле ладзіўся драфт НХЛ, на якім будучы капітан клюбу Шы Ўэбэр быў абраны клюбам пад агульным 49-м нумарам. За першыя гады існаваньня клюб ня здолеў прабіцца ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але гэта атрымалася зробіць у сэзоне 2003—2004 гадоў. У дэбютным для сябе розыгрышу Кубка Стэнлі «Нэшвіл Прэдатарз» у першым раўндзе саступіў «Дэтройту Рэд Ўінгс».

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
32 Кевін Ланкінэн28.04.199574 Юўсэ Сарас19.04.1995
Абаронцы
2 Люк Шэн02.11.19893 Жэрэмі Лязон28.04.1997
22 Тайсан Бары26.07.199127 Раян Макдона13.06.1989
45 Аляксандар Кар’е08.10.199657 Дантэ Фабра20.06.1998
59 Роман Ёсі01.06.1990
Нападнікі
8 Кодзі Глас01.04.19999 Філіп Форсбэрг13.08.1994
10 Колтан Сысонз05.11.199313 Якаў Трэнін13.01.1997
14 Густаў Нюквіст01.09.198915 Дзяніс Гур’янаў07.06.1997
26 Філіп Тамасына28.07.200136 Коўл Сьміт28.10.1995
44 Кіфэр Шэрўуд31.03.199547 Майкл Макэран07.03.1995
77 Люк Эванджэліста21.02.200282 Томі Новак28.04.1997
90 Раян О’Райлі07.02.1991

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць