Азія — найвялікшая частка сьвету, утварае разам з Эўропай мацярык Эўразію. Плошча — каля 43,4 млн км². Насельніцтва на 2021 год — 4695 млн чал.[1]

Азія на мапе сьвету

Межы рэдагаваць

Зьмяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар’і (выключэньнем зьяўляецца Чукоцкі паўвостраў), да поўнач ад экватару. Мяжу з Эўропай звычайна праводзяць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарыям, рацэ Эмба, далей па Касьпійскім моры, рацэ Кура, Сурамійскім перавале, рацэ Рыоні, па Чорным і Мармуровым морах, пралівах Басфор і Дарданэлы[2]. З Афрыкай Азія злучаная Суэцкім каналам, ад Паўночнай Амэрыкі яе адлучае вузкі Берынгаў праліў. Геаграфічныя каардынаты крайніх пунктаў гл. у падзеле «#Асноўныя геаграфічныя зьвесткі».

Зялёная вобласьць — Эўропа; пурпурная/шэрая — Азія; A/B/C — альтэрнатыўныя азначэньні межаў

Тры дадатковыя лініі на карце дэманструюць альтэрнатыўныя, большай часткай негеаграфічныя, азначэньні межаў:

  • Лінія A — праходзіць па вяршынях Уральскіх гор і, далей, па рацэ Ўрал
  • Лінія B — праходзіць па Кума-Манычской западзіне і, далей, па Азоўскім моры
  • Лінія C — па водападзеле Каўкаскіх гор

Геапалітычная мяжа Азіі некалькі адрозьніваецца ад прыроднай. Яе праводзяць па ўсходніх межах Архангельскай вобласьці, рэспублікі Комі, Сьвярдлоўскай і Курганскай абласьцей, па мяжы Расеі і Казахстана. На Каўказе геапалітычная мяжа Азіі супадае з расейска-азэрбайджанскай і расейска-грузінскай межамі.

Азія амываецца Паўночным Ледавітым, Індыйскім і Ціхім акіянамі, а таксама — на захадзе — унутранамацярыковымі морамі Атлянтычнага акіяна (Азоўскім, Чорным, Мармуровым, Эгейскім, Міжземным). Пры гэтым маюцца шырокія вобласьці ўнутранага сьцёку — басэйны Касьпійскага і Аральскага мораў, азёры Балхаш і інш. Возера Байкал, якое па аб’ёме зьмяшчэньня прэснай вады пераўзыходзіць усе азёры сьвету; у Байкале зьмяшчаецца 20% сусьветных запасаў прэснай вады (без уліку ледавікоў). Мёртвае мора зьяўляецца самай глыбокай у сьвеце тэктанічнай западзінай (-430 мэтраў ніжэй за узровень мора).Узьбярэжжа Азіі ў цэлым разьдзелена адносна слаба, вылучаюцца буйныя паўастравы — Малая Азія, Арабійская, Індастан, Карэйская, Камчатка, Чукотка, Таймыр і інш. Каля берагоў Азіі — буйныя астравы (Вялікія Зондзкія, Новасыбірскія, Сахалін, Паўночная Зямля, Тайвань, Філіпінскія, Хайнань, Шры-Ланка, Японскія і інш.), якія займаюць у сукупнасьці плошчу больш за 2 млн км²[2].

У падмурку Азіі ляжаць чатыры вялізныя плятформы — Арабійская, Індыйская, Кітайская і Сыбірская. Да 3/4 тэрыторыі гэтай часткі сьвету займаюць горы і плоскагор’і[2]. Усходняя Азія — раён актыўнага вульканізму. Азія багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі (асабліва — паліўна-энэргетычнай сыравінай).

Клімат рэдагаваць

На тэрыторыі Азіі прадстаўленыя амаль усе тыпы клімату — ад арктычнага на крайняй поўначы да экватарыяльнага на паўднёвым усходзе[2]. Ва Ўсходняй і Паўднёва-Ўсходняй Азіі клімат мусонны (у межах Азіі знаходзіцца самае вільготнае месца Зямлі — Чэрапунджы), у той час як ва Ўсходняй Сыбіры — рэзка кантынэнтальны, а на раўнінах Цэнтральнай, Сярэдняй і Заходняй Азіі — паўпустэльны і пустэльны. Важную ролю ў жыцьці поўначы Азіі гуляе вечная мерзлата, якая пакрывае звыш за 10 млн км².

Азія з космасу

Фізыка-геаграфічнае раянаваньне рэдагаваць

У Азіі прынята вылучаць наступныя фізыка-геаграфічныя раёны[2]:

Краіны Азіі рэдагаваць

У Азіі на дадзены момант знаходзіцца 55 краін (зь якіх 7 транскантынентальных краін і адна часткова прызнана незалежнай), адна краіна падтрымліваецца некалькімі краінамі на дыпляматычным узроўні і 2 залежныя тэрыторыі.

ЧасткаГербКраінаПлошча (км²)НасельніцтваДата ацэнкі колькасьці насельніцтваСталіца
Паўночная Расея Т17 098 246145 478 0971.1.2022[3]Масква
Цэнтральная Казахстан Т2 724 90019 967 9641.10.2023[4]Астана
Кыргыстан199 9517 100 0001.9.2023[5]Бішкек
Таджыкістан143 10010 077 6001.1.2023[6]Душанбэ
Туркмэністан488 1006 342 0002021[1]Ашгабад
Узбэкістан447 40036 599 7641.10.2023[7]Ташкент
Заходняя
(Блізкі Ўсход)
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты83 6009 282 41031.12.2020[8]Абу Дабі
Азэрбайджан Т [a]86 60010 156 3661.1.2021[9]Баку
Аман309 5004 527 44631.12.2021[10]Маскат
Армэнія Т29 7432 976 8002022[11]Ерэван
Бахрэйн7851 501 63517.3.2020 (перапіс)[12]Манама
Грузія Т [b]69 7003 736 3572023[13]Тбілісі
Емэн555 00032 982 0002021[1]Сана
Ізраіль20 7709 450 00030.12.2021[14]Ерусалім — фактычна
Тэль-Авіў — прызнаецца ААН
Іран1 648 19585 350 8204.11.2023[15]Тэгеран
Ірак438 31741 190 7002021[16]Багдад
Катар11 5862 799 2022019[17]Доха
Кіпр [c]9251904 7002021[18]Нікасія
Кувэйт17 8184 670 0002023[19]Кувэйт
Лібан10 4525 593 0002021[1]Бэйрут
Палестына [d]60205 483 4501.7.2023[20]Рамала, Газа — фактычна
Усходні Ерусалім — дэ-юрэ
Саудаўская Арабія2 149 69032 175 2242022 (перапіс)[21]Рыяд
Сырыя185 18021 324 0002021[1]Дамаск
Турэччына Т23 76485 279 5532022[22]Анкара
Ярданія89 34211 512 3664.11.2023[23]Аман
Паўднёвая Аўганістан652 86440 099 0002021[1]Кабул
Банглядэш148 460165 158 6162022 (перапіс)[24]Дака
Бутан38 394876 1812023[25]Тхімпху
Індыя3 287 2631 375 586 0002022[26]Нью-Дэлі
Мальдыўскія астравы300382 75113.9.2022 (перапіс)[27]Мале
Нэпал147 18129 164 5782021 (перапіс)[28]Катманду
Пакістан881 913241 499 4312023 (перапіс)[29]Ісламабад
Шры-Ланка65 61022 156 0002021[30]Шры-Джаявардэнэпура-Катэ
Усходняя Ганконг (залежная тэрыторыя Кітая)27557 472 60031.12.2022[31]
Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (Паўночная)120 54026 072 2172023[32]Пхэньян
Кітай [e]9 596 9611 411 750 00031.12.2022[33]Пэкін
Макао (залежная тэрыторыя Кітая)31678 8001.7.2023[34]
Манголія1 564 1103 457 54831.12.2022[35]Улан-Батар
Рэспубліка Карэя (Паўднёвая)100 21051 439 03831.12.2022[36]Сэул
Рэспубліка Кітай (Тайвань) [f]36 19323 404 3002023[37]Тайбэй
Японія377 976124 340 0001.10.2023[38]Токіё
Паўднёва-Ўсходняя Брунэй5765445 4002022[39]Бандар-Сэры-Бэгаван
Віетнам331 21297 446 8002021[1]Ханой
Усходні Тымор14 9191 317 7802021[40]Дылі
Інданэзія Т1 904 569272 229 3722021[41]Джакарта
Камбоджа181 03515 552 21113.3.2019 (перапіс)[42]Пнампэнь
Лаос236 8007 443 0002022[43]Віенцьян
Малайзія330 80333 400 0001.7.2023[44]Куала Лумпур
М'янма676 57855 294 9792021[45]Найп’іда
Сынгапур7285 917 6002023[46]
Тайлянд513 12066 090 4752022[47]Бангкок
Філіпіны300 000110 742 1404.11.2023[48]Маніла

Т — транскантынентальная краіна.

Насельніцтва рэдагаваць

Для Азіі характэрныя вельмі высокія сярэднегадавыя тэмпы росту колькасьці насельніцтва (па гэтым паказчыку Азія саступае толькі Афрыцы); у апошні час яны, аднак, некалькі зьнізіліся і складаюць 1,3%. У Азіі пражывае больш за 60% усяго чалавецтва. У сукупнасьці Кітай і Індыя даюць 40% сусьветнай колькасьці насельніцтва. 6 дзяржаваў маюць больш за 100 млн жыхароў (апроч названых вышэй — Інданэзія, Пакістан, Банґлядэш і Японія).

У Азіі жывуць прадстаўнікі трох галоўных рас чалавецтва — мангалоіднай (кітайцы і інш.), эўрапеоіднай (народы Заходняй Азіі) і экватарыяльнай (некаторыя народы Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі). Этнічны склад насельніцтва Азіі вельмі разнастайны.

У Азіі зарадзіліся шматлікія старажытныя цывілізацыі — кітайская, індыйская, сярэднеазіяцкая, бабілёнская і інш. Спрыяльныя для земляробства раёны Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі далі пачатак шматлікім сучасным народам.

Асноўныя геаграфічныя зьвесткі рэдагаваць

Плошча:43 475 тыс. км² (уключаючы абтокі)
Плошча абтокаў:2000 тыс. км²
Сярэдняя вышыня над узроўнем мора:960 мэтраў
Найбольшая вышыня над узроўнем мора:8848 мэтраў (г. Эвэрэст)
Найменшая вышыня над узроўнем мора:−430 мэтраў (узровень Мёртвага мора)
Скрайні паўночны пункт:мыс Чалюскін
77° 43' паўн. ш.
104° 18' у. д.
Скрайні паўднёвы пункт:мыс Піяй
1° 16' паўн. ш.
103° 30' у. д.
Скрайні заходні пункт:мыс Баба
39° 29' паўн. ш.
26° 10' у. д.[2]
Скрайні ўсходні пункт:мыс Дзяржнёва
66° 05' паўн. ш.
169° 40' з. д.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Разам з сэпаратыскай тэрыторыяй Нагорны Карабах.
  2. ^ Разам з сэпаратыскімі тэрыторыямі Абхазія і Паўднёвая Асэтыя.
  3. ^ Без тэрыторыяў Паўночнага Кіпра і Акратыры і Дэкелія.
  4. ^ Прызнаецца 138 краінамі-сяброўкамі ААН.
  5. ^ Без уліку Макао, Ганконгу і Тайваню.
  6. ^ Кітайская Народная Рэспубліка дагэтуль не прызнала незалежнасьць Рэспублікі Кітай.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г д е ё World Population Prospects - Population Division (анг.). United Nations.
  2. ^ а б в г д е Алексеева Н. Н., Гатинский Ю. Г. и др. АЗИЯ Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2018) Праверана 3 лістапада 2023 г.
  3. ^ Russia's population has declined - Daily News
  4. ^ Agency for Strategic planning and reforms of the Republic of Kazakhstan Bureau of National statistics - Main (анг.) Праверана 3 лістапада 2023 г.
  5. ^ Национальный статистический комитет Кыргызской Республики - Статистика Кыргызстана (рас.) Праверана 3 лістапада 2023 г.
  6. ^ Агентии омори назди Президенти Ҷумҳурии Тоҷикистон / Агентии омори назди Президенти Ҷумҳурии Тоҷикистон Праверана 3 лістапада 2023 г.
  7. ^ Agency of statistics under the President of the Republic of Uzbekistan (анг.)
  8. ^ Statistics by Subject (анг.)
  9. ^ Azərbaycan əhalisinin sayı açıqlanıb (азэрб.). Yeniavaz (16 лютага 2022).
  10. ^ تفاصيل المحتوى (ар.) Праверана 3 лістапада 2023 г.
  11. ^ Time series (анг.). Statistical Committee of the Republic of Armenia.
  12. ^ Population by Sex, Age Groups and Religion - Census 2020 (анг.). Bahrain Open Data Portal.
  13. ^ Demographic Portal (анг.). National Statistics Office of Georgia.
  14. ^ Israel's population at nearly 9.5 million as it enters 2022 (анг.). The Jerusalem Post (30 сьнежня 2021).
  15. ^ Home (анг.). Statistical Centre of Iran. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  16. ^ المؤشرات الديمغرافية والسكانية - الجهاز المركزي للاحصاء
  17. ^ Population and social statistics (PDF)
  18. ^ Population (анг.). Republic of Cyprus, Statistical Service.
  19. ^ %4.6 زيادة سكان الكويت «سنة كورونا»
  20. ^ Palästinensische Gebiete: Verwaltungsgliederung (Gebiete und Gouvernements) - Einwohnerzahlen, Grafiken und Karte (ням.) citypopulation.de
  21. ^ Homepage (анг.) GASTAT Portal Праверана 4 лістапада 2023 г.
  22. ^ The Results of Address Based Population Registration System, 2022 (анг.). TURKSTAT Corporate.
  23. ^ Home (анг.). Department of Statistics Jordan. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  24. ^ Population & housing census 2022. Preliminary report (анг.) (PDF)
  25. ^ Bhutan (анг.) The World Factbook Праверана 4 лістапада 2023 г.
  26. ^ Census of India. Population proiections for India and states 2011 - 2036. — New Delhi: 2020. — С. 44.
  27. ^ Total Maldivian population by sex, sex - ratio, and inter-censal annual growth rate, 1911 - 2022 (анг.) (PDF)
  28. ^ National Population and and Housing Census 2021 Results (анг.). Government of Nepal. National Statistics Office.
  29. ^ Households, population, household size and annual growth rate (анг.) (PDF)
  30. ^ Mid-year Population Estimates by District & Sex, 2014 - 2023 (анг.) (PDF). Registrar General's Department.
  31. ^ C&SD : Population Estimates (анг.). Census and Statistics Department.
  32. ^ Korea, North (анг.) The World Factbook. CIA. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  33. ^ Statistical communiqué of the People's Republic of China on the 2022 national economic and social development (анг.). National Bureau of Statistics of China.
  34. ^ Time Series Database -- Statistics and Census Service (анг.)
  35. ^ Mongolian statistical information service (анг.). National statistics office.
  36. ^ Woo Jae-yeon S. Korean population falls for 3rd consecutive year in 2022  (анг.) // Yonhap News Agency. — 2023.
  37. ^ National Statistics, Republic of China (Taiwan)-Total Population (анг.)
  38. ^ Population Estimates Monthly Report (анг.). Statistics Bureau.
  39. ^ National Statistics (анг.). Department of Economic Planning and Statistics.
  40. ^ Timor-Leste Population and Housing Census 2015. — General Directorate of Statistics (GDS) United Nations Population Fund (UNFPA), 2018. — Т. 9. — P. 34.
  41. ^ Ditjen dukcapil kemendagri Праверана 4 лістапада 2023 г.
  42. ^ General Population Census of Cambodia 2019. — Phnom Penh: National Intitute of Statistics Ministry of Planning, 2021. — P. 19.
  43. ^ Laosis (анг.). Lao statistics Bureau. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  44. ^ Quarterly Demographic Statistics (анг.). Department of Statistics Malaysia (9 жніўня 2023).
  45. ^ Thematic report on population projections for The Union of Myanmar, states/regions, rural and urban areas, 2014 - 2050. — Nay Pyi Taw: Ministry of Labour, Immigration and Population, 2017. — Т. 4-F. — P. 42.
  46. ^ Population and Population Structure - Latest Data (анг.). Department of statistics. Праверана 4 лістапада 2023 г.
  47. ^ Number of Population from Registration by Age, Sex and Province 2022 (анг.) (XLSX). National Statistical Office.
  48. ^ Commission on Population and Development (анг.) Праверана 4 лістапада 2023 г.