Сем цудаў сьвету

Сем цудаў сьвету — сьпіс найвыдатнейшых дасягненьняў антычнай культуры, складзены сучасьнікамі.

Сем цудаў сьвету

Наогул, складаньне сьпісу найвыдатнейшых паэтаў, філёзафаў, палкаводцаў, вялікіх цароў, як і помнікаў архітэктуры і мастацтва — традыцыйны «малы» жанр грэцкай эліністычнай паэзіі і свайго роду практыкаваньне ў рыторыцы. Сам выбар ліку «сем» быў асьвячоны найстаражытнейшымі ўяўленьнямі аб яго паўнаце, скончанасьці і дасканаласьці, лічба 7 лічылася сьвятой лічбай бога Апалёна (Сямёра супраць Фіваў, Сем мудрацоў і г. д.).

Сьпіс цудаў рэдагаваць

НазваДата збудаваньняБудаўнікДата зьнішчэньняПрычына зьмяшчэньняЦяперашняе месца
Піраміда Хеопса2584—2561 да н. э.ЭгіпцянеНя згубленыГіза, Эгіпет
Вісячыя сады Сэмірамідык. 600 да н. э.БабілёнцыПасьля I ст. да н. э.ЗемлятрусыГіла, мухафаза Бабілён, Ірак, або
Нінэвія, мухафаза Нінэвія, Ірак
Храм Артэміды Эфэскайк. 550 да н. э.; перабудаваны 323 да н. э.Лідыйцы, грэкі356 да н. э. (Герастрат)
262 н. э. (готы)
Падпалены Герастратам, разграбленыкаля Сэльчуку, Ізьмір, Турэччына
Статуя Зэўса Алімпійскага466—456 да н. э. (храм)
435 да н. э. (статуя)
ГрэкіV—VI стст. н. э.Разабраная; пазьней зьнішчаная пажарамАлімпія, Грэцыя
Галікарнаскі маўзалей351 да н. э.Карыйцы, грэкіда 1494 н. э.ЗемлятрусыБодрум, Турэччына
Калёс Родаскі292—280 да н. э.Грэкі226 да н. э.ЗемлятрусРодас, Грэцыя
Александрыйскі маякк. 280 да н. э.Эгіпцяне, грэкі1303—1480 н. э.ЗемлятрусАлександрыя, Эгіпет