ФК Тотэнхэм Хотспур

англійскі футбольны клуб

«Тотэнхэм Хотспур» (англ.: Tottenham Hotspur FC) — англійскі футбольны клуб. Штаб-кватэра і стадыён знаходзяцца ў паўночнай частцы Лондана. За сваю больш чым стогадовую гісторыю клуб стаў адным з самых тытулаваных на імглістым Альбіёне. Дата заснавання клуба — 1882 год. Дэвіз клуба — Audere est Facere («Адважыцца — значыць зрабіць»).

Тотэнхэм Хотспур
Tottenham Hotspur.png
Поўная назваTottenham Hotspur Football Club
МянушкіШпоры, Лілова-белыя
Заснаваны1882
ГорадЛондан, Англія
СтадыёнТотэнхэм Хотспур
Умяшчальнасць: 62 062
УладальнікENIC Group[d]
ПрэзідэнтДэніел Леві[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатПрэм’ер-ліга
2022/238 месца
Сайтtottenhamhotspur.com (англ.)(кар.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Тотэнхэм Хотспур» першым у XX стагоддзі зрабіў залаты дубль, выйграўшы і чэмпіянат, і Кубак Англіі ў сезоне 1960/61. У 1963 годзе «шпоры» сталі першым брытанскім клубам, які стаў уладальнікам еўрапейскага кубка, як Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА. У 1980-я гады «Шпоры» выйгралі некалькі трафеяў: двойчы Кубак Англіі, Суперкубак Англіі, Кубак УЕФА ў сезоне 1983—1984 гадоў. У 2008 годзе клуб выйграў Кубак Футбольнай лігі, перайграўшы ў фінале «Чэлсі» з лікам 2:1 у дадатковы час, такім чынам, «Тотэнхэм» атрымлівае тытул хоць бы адзін раз на дэкаду на працягу апошніх 60 гадоў, як і «Манчэстэр Юнайтэд».

«Тотэнхэм» мае даўняе суперніцтва з бліжэйшым суседам «Арсеналам»: матчы паміж гэтымі дзвюма камандамі называюць «Паўночналонданскім дэрбі».

Гісторыя правіць

Заснаванне правіць

Гісторыя клуба «Тотэнхэм Хотспур» пачалася 5 верасня 1882 года, калі некалькі вучняў адной з мясцовых школ вырашылі заснаваць сваю футбольную каманду. Яны былі членамі крыкетнага клуба, але крыкетны сезон ужо скончыўся, а хацелася пагуляць яшчэ ў што-небудзь. Першапачаткова каманда звалася «Хотспур» у гонар сэра Генры Персі па мянушцы Хотспур, якую ён атрымаў за запальчывы нораў. Першапачатковы офіс маладога клуба знаходзіўся ў Асацыяцыі маладых хрысціян. З 1884 года клуб атрымаў сваю сённяшнюю назву, каб клуб не блыталі з іншай камандай — «Лондан Хотспур».

1887—1919 гады правіць

Фінальная сустрэча на Кубак Англіі 1901 года

Першы афіцыйна зарэгістраваны матч «Тотэнхэм» правёў супраць клуба «Даян Сквер» — продка будучага «Арсенала». Гульня так і не скончылася з-за змяркання, але на момант заканчэння гульні лік быў 2:1 на карысць «Тотэнхэма». А першы афіцыйны матч на першынство Англіі адбыўся 24 верасня 1892 года ў першынстве Паўднёвага альянсу. Быў пераможаны «Політэхнік» з лікам 2:1. У 1899 годзе «шпоры» пераехалі на «Гай Роўд». У далейшым гэта месца стала называцца «Уайт Харт Лэйн». У 1900 годзе каманда атрымала перамогу ў турніры на Кубак Паўднёвай лігі, які дазволіў «Тотэнхэму» згуляць у Кубку Англіі, дзе «шпоры» здолелі прасунуцца да фіналу. Іхным супернікам быў «Шэфілд Юнайтэд», на стадыёне «Крыстал Пэлас» было прададзена 114 815 квіткоў. На 11-й хвіліне матча «Шэфілд» адкрыў лік, але нападнік «шпораў» Аляксандр Браўн яго зрабіў роўным. На 50-й хвіліне той жа Браўн вывеў лонданскі клуб наперад, але праз хвіліну «Шэфілд» забіў вельмі спрэчны гол: пасля пракіду мяча ў штрафную пляцоўку брамнік «шпораў» выпусціў мяч з рук. Суддзя на лініі палічыў, што трэба прызначыць вуглавы, але галоўны арбітр сустрэчы залічыў гол, які стаў апошнім у матчы. У выніку была прызначына яшчэ адна гульня, якая прайшла на гэты раз у Болтане. «Тотэнхэм» прапусціў першым, але здолеў адыграцца і перамог з лікам 3:1. У парыве пачуццяў, калі капітану каманды Джонсу ўручалі кубак, жонка дырэктара клуба павязала на кубак некалькі рознакаляровых стужачак. З тых часоў гэта стала традыцыяй.

У 1908 годзе «Тотэнхэм» патрапіў у другі дывізіён замест «Сток Сіці» і адразу заняў другое месца, выйшаўшы ў першы дывізіён. Там ён заняў 15 месца. У 1915 годзе «Тотэнхэм» заняў апошняе месца і адправіўся ў другі дывізіён, але з-за Першай сусветнай вайны футбольныя спаборніцтвы былі перапынены. У 1919 годзе пасля сканчэння вайны вышэйшую лігу фарміравалі зноў і вырашылі павялічыць колькасць яе членаў да 22, аднак «шпоры» патрапілі ў другі дывізіён.

Дасягненні правіць

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
4 ПАОлівер Скіп2000
5 ПАП’ер-Эміль Хёйб’ерг1995
6 АбРаду Дрэгушын2002
7 НапСон Хын Мін (капітан)1992
8 ПАІў Бісума1996
9 НапРышарлісан1997
10 НапДжэймс Мэдысан1996
11 ПАБраян Хіль2001
12 АбЭмерсан Раял1999
13 БрГульельма Вікарыа1996
16 НапЦіма Вернер1996
17 АбКрысціян Рамера1998
18 ПАДжавані Ла Чэльса1996
19 ПАРаян Сесеньён2000
Паз.ІмяНар.
20 БрФрэйзер Форстэр1988
21 НапДэян Кулушэўскі2000
22 НапБрэнан Джонсан2001
23 АбПедра Пора1999
27 ПАМанар Саламон1999
29 ПАПап Матар Сар2002
30 ПАРадрыга Бентанкур1997
33 АбБэн Дэвіс1993
37 АбМікі ван дэ Вен2001
38 АбДэсціні Удожы2002
40 БрБрэндан Осцін1999
41 БрЭлфі Уайтман1998
НапДжуд Сунсап-Бел2004

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць