Самі Хедзіра

нямецкі футбаліст

Самі Хедзіра (ням.: Sami Khedira; нар. 4 красавіка 1987, Штутгарт, ФРГ) — нямецкі футбаліст туніскага паходжання, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2009—2018), чэмпіён свету 2014 года.

Футбол
Самі Хедзіра
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся4 красавіка 1987(1987-04-04)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства Германія
 Туніс
Рост189 см[4]
Вага90 кг[4]
Пазіцыяапорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1992—1995Германія TV Oeffingen
1995—2006Германія Штутгарт
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006Германія Штутгарт II21 (1)
2006—2010Германія Штутгарт98 (14)
2010—2015Іспанія Рэал Мадрыд102 (6)
2015—2021Італія Ювентус99 (21)
2021Германія Герта9 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2003Германія Германія (да 16)10 (3)
2007—2009Германія Германія (да 21)15 (5)
2009—2018Германія Германія77 (7)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
БронзаПАР 2010
ЗолатаБразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
БронзаПольшча/Украіна 2012
БронзаФранцыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 мая 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 сакавіка 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

«Штутгарт»

правіць

Дэбютаваў у Бундэслізе 1 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць «Герты». 29 студзеня 2007 года падпісаў кантракт са «Штутгартам» да чэрвеня 2009 года. 9 ліпеня 2008 года падоўжыў кантракт да лета 2011 года. У клубе паспяхова гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, некаторы час быў віцэ-капітанам каманды.

«Рэал Мадрыд»

правіць

Летам 2010 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал Мадрыд». Сума трансферу склала 12 млн еўра. 21 красавіка 2012 года забіў гол у браму «Барселоны», у тым матчы «Рэал» перамог з лікам 2:1, яшчэ адзін гол правёў лідар «Рэалу» Крыштыяну Раналду.

«Ювентус»

правіць

9 чэрвеня 2015 года «Ювентус» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з Хедзірай, які перайшоў у італьянскі клуб у якасці свабоднага агента. Кантракт пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня, пасля сканчэння тэрміну пагаднення з «Рэалам»[5]. 15 ліпеня Хедзіра быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Ювентуса»[6].

У сезоне 2020/21 страціў месца ў складзе каманды і не выхадзіў на поле.

«Герта»

правіць

У лютым 2021 года вярнуўся ў Бундэслігу, падпісаўшы кантракт з берлінскай «Гертай»[7]. У маі 2021 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона.

Міжнародная кар’ера

правіць

У зборнай Германіі дэбютаваў 5 верасня 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай ПАР. З-за шматлікіх траўмаў асноўных ігракоў зборнай Самі трапіў у заяўку на чэмпіянат свету 2010 года. На самім мундыялі ён правёў усе 7 матчаў сваёй зборнай, удастоіўшыся пры гэтым, разам з Басціянам Швайнштайгерам, з якім гуляў у паўабароне, пахвалы за выдатную гульню ў цэнтры поля. У вельмі ўпартым матчы за 3-е месца адзначыўся пераможным голам у браму зборнай Уругвая.

Дасягненні

правіць

Клубныя

правіць

«Штутгарт»

«Рэал»

«Ювентус»:

Міжнародныя

правіць

Германія:

Зноскі

Спасылкі

правіць