Суперкубак Італіі па футболе

Суперкубак Італіі (італ.: Supercoppa Іtaliana) — штогадовае клубнае змаганне ў італьянскім футболе, у якім спаборнічаюць чэмпіён Серыі A і ўладальнік Кубка Італіі апошняга сезона. Першапачаткова праводзіўся ў жніўні, за тыдзень да пачатку новага футбольнага сезона; аднак з сярэдзіны 2010-х гадоў стаў часам праводзіцца зімой — у снежні, або ў студзені наступнага года.

Гісторыя правіць

Суперкубак Італіі праводзіцца з 1988 года. У 1988—1992, 1994—2001, 2004—2008 і 2010 гадах турнір праводзіўся на полі каманды-пераможцы ў Серыі А. У 1993 і 2003 гадах прайшоў у ЗША, у 2002 годзе — у Лівіі, у 2009, 2011, 2012 і 2015 гадах — у Кітаі, у 2014 і 2016 гадах — у Катары, у 2018, 2019 і 2022 гадах — у Саўдаўскай Аравіі. У 2013 годзе прайшоў на полі каманды-ўладальніцы кубка Італіі.

Пераможцы правіць

КлубУладальнікУдзельнік матча
Ювентус9 (1995, 1997, 2002, 2003, 2012, 2013, 2015, 2018, 2020)8 (1990, 1998, 2005, 2014, 2016, 2017, 2019, 2021)
Мілан7 (1988, 1992, 1993, 1994, 2004, 2011, 2016)5 (1996, 1999, 2003, 2018, 2022)
Інтэрнацыянале7 (1989, 2005, 2006, 2008, 2010, 2021, 2022)4 (2000, 2007, 2009, 2011)
Лацыа5 (1998, 2000, 2009, 2017, 2019)3 (2004, 2013, 2015)
Рома2 (2001, 2007)4 (1991, 2006, 2008, 2010)
Напалі2 (1990, 2014)2 (2012, 2020)
Сампдорыя1 (1991)3 (1988, 1989, 1994)
Парма1 (1999)3 (1992, 1995, 2002)
Фіярэнціна1 (1996)1 (2001)
Тарына1 (1993)
Вічэнца1 (1997)

Спасылкі правіць