Плошча Якуба Коласа (станцыя метро)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

Плошча Якуба Коласа  (трансліт.: Plošča Jakuba Kolasa) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Акадэмія навук» і «Плошча Перамогі».

«Плошча Якуба Коласа»
руск.: Площадь Якуба Коласа
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця29 чэрвеня 1984
РаёнПершамайскі
Тыпкалонная трохпралётная дробнага залажэння
Глыбіня залажэння, м8[1]
Колькасць платформаў1
Тып платформыастраўная
Форма платформыпрамая
Даўжыня платформы, м100
Шырыня платформы, м10
АрхітэктарыМіхаіл Міхеевіч Пірагоў і Альберт Канстанцінавіч Зензін
МастакіГенадзь Лаўрэнцьевіч Жарын і Юрый Барысавіч Багушэвіч
Выхад да вуліцінш. Незалежнасці, пл. Я.Коласа, вул. Я.Коласа, вул. Веры Харужай, Вул. Чырвоная, Вул. Гікалы, Бульвар Мулявіна
Наземны транспартА 19, 25, 100, 115э; Тр 22; Тм 1, 5, 6, 11
Час адкрыцця5:38
Час закрыцця2:03
Код станцыі118
Суседнія станцыіАкадэмія навук і Плошча Перамогі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміУручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміБарысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміГрушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміМіхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміПятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміМалінаўка
Шчомысліца

Станцыя «Плошча Якуба Коласа» пабудавана па праекце архітэктараў М. Пірагова, А. Зензіна, мастакоў Г. Жарына, Ю. Багушэвіча[2]. Юрый Багушэвіч пасля ўспамінаў пра працу над станцыяй[3]:

"Трымаць абарону даводзілася кожны тыдзень. Паводле меркавання гаркама партыі, усё было не так ці занадта дорага. Толькі абаранілі свае фігуры на калонах, якія хацелі замяніць манатонным арнаментам, як атрымліваем распараджэнне ніжнюю частку калон рабіць з чорнага граніту. Маўляў, белы непрактычны ў нашых умовах, калі па паўгода дождж і бруд. Пярэчым: станцыя нізкая, нельга яе «падсякаць», столі душыць будуць. Ніхто не слухае. За ноч робім з Геным такую калону, як было загадана, і раніцай прапануем пераканацца, наколькі мы мелі рацыю. Перад самым адкрыццём адзін з чыноўнікаў убачыў у арнаменце пры ўваходзе антысавецкія знакі. Распарадзіўся замяніць сярпом і молатам. Ну як туды серп і молат? Знайшлі тытулаванага спецыяліста па беларускім мастацтве, паказалі яму. Абаранілі…"

Адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро.

Архітэктура правіць

Станцыя «Плошча Якуба Коласа» выкананая са зборных жалезабетонных канструкцый з шагам калон 7,5 м. Архітэктурнае вырашэнне пероннай залы (форма калон, нахіленыя рэбры перакрыцця станцыі) асацыіруецца з элементамі беларускага народнага дойлідства. Своеасаблівы нацыянальны характар станцыі надае выкарыстанне керамічных аддзелачных матэрыялаў. 26 калон абліцаваны кафляй з матывамі беларускіх арнаментаў, на тэматычных устаўках выявы народных свят, абрадаў, працы і побыту беларускага народа. У аддзелцы падлогі выкарыстаны граніт, сцен — белы мармур[2].

Выхады правіць

Выхады станцыі размешчаны на плошчы Якуба Коласа. Адзін з іх вядзе да сквера на плошчы і вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Другі выхад, абсталяваны трыма стужкамі эскалатараў, вядзе да ЦУМа.

Станцыя метро «Плошча Якуба Коласа» на паштовай марцы Беларусі

Зноскі

  1. Трэцяя Лінія. Глыбіня станцый Мінскага метрапалітэна (англ.). Medium (23 чэрвеня 2020). Праверана 3 лістапада 2020.
  2. а б Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. Геннадий Жарин, автор достопримечательностей

Літаратура правіць

Спасылкі правіць