Парк Чалюскінцаў (станцыя метро)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

Парк Чалюскінцаў (трансліт.: Park Čaliuskincaŭ) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Маскоўская» і «Акадэмія навук».

«Парк Чалюскінцаў»
руск.: Парк Челюскинцев
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця30 чэрвеня 1984
Праектная назваПарк імя Чалюскінцаў
РаёнПершамайскі
Тыпаднаскляпеністая дробнага залажэння
Колькасць платформаў1
Тып платформыастраўная
Даўжыня платформы, м102
АрхітэктарыБарыс Алегавіч Юрцін, К. Вязгін[d], Уладзімір Мікалаевіч Крывашэеў і В. А. Сокал[d]
МастакіМіцічкін[d] і Юрый Індрыксан[d]
УзведзенаМінскметрабуд
Выхад да вуліцПрасп. Незалежнасці, вул. Талбухіна, вул. Калініна і пл. Калініна
Наземны транспартА: 25, 37, 89э, 91, 100
Час адкрыцця5:42
Час закрыцця2:07
Код станцыі120
Суседнія станцыіМаско́ўская і Акадэмія навук
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміУручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміБарысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміГрушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміМіхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміПятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміМалінаўка
Шчомысліца

Гісторыя

правіць

Станцыя «Парк Чалюскінцаў» пачала ўзводзіцца ў складзе першай чаргі Мінскага метрапалітэна ў 1977 годзе па праекце архітэктараў Б. Юрціна, К. Вязгіна, У. М. Крывашэева, В. Сокала і мастакаў Міцічкіна, Ю. Індрыксана[1]. Менавіта тут была ўбіта першая паля будучага метрапалітэна. Станцыя ўрачыста была адкрыта 30 чэрвеня 1984 года разам з першымі 8-ю станцыямі Маскоўскай лініі.

Архітэктура

правіць

Перонная зала станцыі перакрыта жалезабетонным скляпеннем, якое апіраецца на абліцаваныя цёмным гранітам пуцявыя сцены. Падоўжнае і папярочнае чляненне скляпення надае станцыі своеасаблівае аблічча. Галоўную кампазіцыйную ролю ў архітэктурна-мастацкім афармленні пероннай залы адыгрываюць 8 дэкаратыўных люстраў по восі скляпення і 34 бакавыя свяцільні ў нішах склянення. Люстры, свяцільні, выкананыя з шкла залацістага колеру, у спалучэнні з белымі скляненнямі надаюць станцыі ўрачыстасць. Колеравае вырашэнне станцыі — бела-ружовы тон, які дапаўняецца гарманічным увядзеннем у аддзелку люстраў і скляпення дэкаратыўна-мастацкіх элементаў з латуні[2].

Выхады

правіць

Выхады станцыі размешчаны каля парку імя Чалюскінцаў, батанічнага саду і гадзіннікавага завода «Луч». Непадалёк ад станцыі размешчана Дзіцячая чыгунка.

Фотагалерэя

правіць

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць