Інстытут культуры (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

Інстытут Культуры (трансліт.: Instytut Kuĺtury) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Грушаўка». З’яўлялася канцавой станцыяй лініі да 7 лістапада 2012 года[1] і самы працяглы час за ўсю гісторыю Мінскага метрапалітэна (28 гадоў). Шостая па загружанасці станцыя метро ў Мінску — у сярэднім ёй карыстаецца 47,4 тыс. чалавек у суткі[2].

«Інстытут культуры»
руск.: «Институт культуры»
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця30 чэрвеня 1984
Праектная назва«Маскоўская»
РаёнКастрычніцкі
Тыпаднаскляпеністая дробнага залажэння
Колькасць платформаў1
Тып платформыастраўная
Форма платформыпрамая
АрхітэктарыВіктар Паўлавіч Іўлічаў, Валерый Фёдаравіч Ачайкін, Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч і Карл Іосіфавіч Эпштэйн
МастакіВ. Чайка[d] і Сцяпан Іванавіч Катовіч
Выхад да вуліцМаскоўская вуліца,
Суражская вуліца,
Магілёўская вуліца,
Слонімская вуліца,
Прыгожая вуліца,
завулак Фабрыцыуса
Пераходы на станцыіПлатформа Інстытут Культуры
Наземны транспартА: 4, 4д, 6, 10, 32с, 40, 45, 47с, 50с, 52, 53, 73, 100, 101, 111, 163, 191; Тб: 8, 12, 27, 43, 51, 63, 64;
Час адкрыцця5:30
Час закрыцця1:55
Код станцыі114
Суседнія станцыіПлошча Леніна і «Грушаўка»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміУручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміБарысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміГрушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміМіхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміПятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміМалінаўка
Шчомысліца

Узведзена па праекце архітэктараў В. Іўлічава, В. Ачайкіна, Я. Леановіча, К. Эпштэйна, мастакоў В. Чайкі, С. Катовіча[3]. Станцыя была адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро. Пры праектаванні станцыю планавалі назваць «Маскоўскай» аднак да моманту адкрыцця Мінскага метро рашэнне было зменена і «Маскоўскай» назвалі станцыю ў процілеглым канцы лініі[4].

Архітэктура правіць

У аснове архітэктурна-мастацкага афармлення станцыі тэма гісторыі і росквіту культуры Савецкай Беларусі. Перонная зала перакрыта жалезабетонным скляпеннем, падзеленым дэкаратыўнымі тэматычнымі ўстаўкамі з літага шкла. Па восі скляпення размешчаны люстры з хрусталёвага шкла. Для аддзелкі пуцявых сцен і падлогі выкарыстаны паліраваны граніт. Малыя формы і сродкі інфармацыі ўсіх станцый выкананы паводле праекта архітэктараў М. Грыбава, А. Аксёнавай пры ўдзеле У. Сокала[3].

Шляхавое развіццё правіць

За станцыяй знаходзіцца адваротны тупік і СЗГ у дэпо «Маскоўскае».

Выхады правіць

Выхады станцыі вядуць да пасадачных платформаў электрацягнікоў Аршанскага, Брэсцкага і Асіповіцкага кірункаў, галоўнага корпуса Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць