Маскоўская (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

Маскоўская (трансліт.: Maskoŭskaja) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Знаходзіцца паміж станцыямі «Усход» і «Парк Чалюскінцаў». Пабудавана па праекце архітэктараў Л. Пагарэлава, Л. Кустовай, Ю. Івахнішыным, мастакоў У. Стальмашонка і В. Даўгалы[2]. Адкрыта 30 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро.

«Маскоўская»
руск.: Московская
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Цэнтральная зала
Цэнтральная зала
Дата адкрыцця30 чэрвеня 1984
Праектная назваВалгаградская
РаёнПершамайскі
Тыпкалонная трохпралётная дробнага залажэння
Глыбіня залажэння, м7,9
Колькасць платформаў1
Тып платформыастраўная
Форма платформыпрамая
Даўжыня платформы, м102
Шырыня платформы, м10
АрхітэктарыЛеў Мікалаевіч Пагарэлаў, Ларыса Аляксандраўна Кустова і Юрый Мікалаевіч Івахнішын[1]
МастакіЮрый Мікалаевіч Івахнішын, Уладзімір Іванавіч Стальмашонак і Валерый Цімафеевіч Даўгала
Выхад да вуліцпраспект Незалежнасці, вуліца Макаёнка, Валгаградская вуліца
Наземны транспартА: 13, 25, 34, 35, 37, 64, 80, 91, 95, 100, 113с, 115э, 145с, 165
Час адкрыцця5:43
Час закрыцця2:08
Код станцыі121
Суседнія станцыіУсход і Парк Чалюскінцаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Станцыя метро «Маскоўская» на паштовай марцы Беларусі.
Маскоўская лінія
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміУручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміБарысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміГрушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміМіхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміПятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцяміМалінаўка
Шчомысліца

Гісторыя назвы правіць

Станцыя знаходзіцца побач з Валгаградскай вуліцай. Першапачаткова яе таксама меркавалася назваць «Валгаградская»[3]. Але ў пачатку 1980-х гадоў ва ўлад Мінска з’явіўся праект пераназвання часткі Ленінскага праспекта, якая пачынаецца ад Валгаградскай вуліцы, у Маскоўскі праспект, і новая станцыя метро атрымала назву «Маскоўская». Парадокс складаецца ў тым, што праспект у выніку пераназываць так і не сталі, і, такім чынам, станцыя носіць назву неіснуючай магістралі[крыніца?].

Архітэктура правіць

Станцыя калоннага тыпу, выканана са зборных жалезабетонных канструкцый. Тэма афармлення станцыі «Масква — сталіца Саюза СССР» раскрываецца архітэктурнымі сродкамі ў сінтэзе з манументальна-дэкаратыўным мастацтвам. Колеравая гама заснавана на кантрасце чырвонага, белага і залацістага. Тарцовая сцяна над уваходам у перонную залу ўпрыгожана пано з выявай крамлёўскіх курантаў. Пано на 2 пуцявых сценах з выявай гістарычна-архітэктурных помнікаў Масквы выканана ў тэхніцы фларэнційскай мазаікі. Сцены і калоны вестыбюля і пероннай залы абліцаваны белым мармурам. Калоны, цягі, элементы падвеснай столі аформлены паліраванай латунню[2]. Падлога станцыі абліцавана цёмна-чырвоным паліраваным гранітам са светла-шэрым геаметрычным малюнкам.

Фотагалерэя правіць

Зноскі

  1. http://metropoliten.by/sxema-linii/53/216/ Праверана 13 кастрычніка 2020.
  2. а б Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. Блищ, Д. Интересные факты // 7 дней : газета. — 2003. — Жнівень — № 35. — С. 23.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць