Грыгарыянскі каляндар

Грыгарыя́нскі калянда́р («новы стыль») — каляндар, уведзены ў 1582 годзе папам Грыгорыем XIII узамен старога юліянскага. Злічэнне было перасунута на 10 сутак наперад (наступным днём пасля 4 кастрычніка 1582 года стала 15 кастрычніка 1582 года), каб улічыць хібнасць, якая назбіралася ў Юліянскім календары. У грыгарыянскім календары гады, якія заканчваюцца на 00, сталі лічыць высакоснымі толькі ў тым выпадку, калі лік, які складаецца з першых дзвюх лічбаў, дзеліцца на чатыры (1600 — высакосны, 1900 — звычайны, гэтым ён розніцца ад старога стылю). Адставанне грыгарыянскага календара ад сонечнага складае 24 гадзіны за 3300 гадоў.

Грыгорый XIII прымае новы каляндар
Каляндар
Звесткі аб календары
Тып
календара

Сонечны

Каляндарная
эра
Устаўка
высакосных
97/400

Іншыя календары
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі

У грыгарыянскім календары працягласць трапічнага году прымаецца роўнай 365,2425 суткам. Працягласць невысакоснага году — 365 сутак, высакоснага — 366. Памылка ў адны суткі накопліваецца прыкладна за 3200 год (у юліянскім — за 128 год).

Размеркаванне высакосных гадоў правіць

У адрозненне ад Юліянскага календара, у Грыгарыянскім высакосныя гады размяркоўваюцца іншым чынам:

  • Кожны год, нумар якога кратны 4, — высакосны.
  • Кожны год, нумар якога кратны 100, — не высакосны.
  • Кожны год, нумар якога кратны 400, — высакосны.

У выніку сярэдняя працягласць года складае 365,2425 дзён:

Месяцы правіць

Месяцлічба дзён
1Студзень31
2Лютыгод звычайны 28, год высакосны 29
3Сакавік31
4Красавік30
5Май31
6Чэрвень30
7Ліпень31
8Жнівень31
9Верасень30
10Кастрычнік31
11Лістапад30
12Снежань31
Разам365 (высакосны 366)

Разыходжанне Юліянскага і Грыгарыянскага календароў правіць

З цягам часу ў Юліянскім календары накопліваецца значна большая памылка — адны суткі за 128 гадоў. Адсюль разыходжанне ў каляндарных датах:

СтагоддзеДзёнПерыяд (па грыгарыянскім календары)
XIV88 сакавіка 1300 — 8 сакавіка 1400
XV99 сакавіка 1400 — 9 сакавіка 1500
XVI і XVII1010 сакавіка 1500 — 10 сакавіка 1700
XVIII1111 сакавіка 1700 — 11 сакавіка 1800
XIX1212 сакавіка 1800 — 12 сакавіка 1900
XX і XXI1313 сакавіка 1900 — 13 сакавіка 2100
XXII1414 сакавіка 2100 — 14 сакавіка 2200

Гісторыя правіць

Табліца дат пераходу на грыгарыянскі каляндар у розных краінах:

КраінаАпошні дзень Юліянскага календараПершы дзень грыгарыянскага календара
Італія04.10.158215.10.1582
Іспанія04.10.158215.10.1582
Партугалія04.10.158215.10.1582
Рэч Паспалітая04.10.158215.10.1582
Францыя09.12.158220.12.1582
Люксембург21.12.158201.01.1583
Нідэрланды21.12.158201.01.1583
Баварыя05.10.158316.10.1583
Аўстрыя06.01.158417.01.1584
Швейцарыя11.01.158422.01.1584
Венгрыя21.10.158701.11.1587
Прусія22.08.161002.09.1610
Германія (пратэстанцкая)18.02.170001.03.1700
Нарвегія18.02.170001.03.1700
Данія18.02.170001.03.1700
Вялікабрытанія02.09.175214.09.1752
Швецыя17.02.175301.03.1753
Фінляндыя17.02.175301.03.1753
Японія-01.01.1873
Кітай-20.11.1911
Балгарыя31.03.191614.04.1916
Турцыя15.02.191701.03.1917
Расія31.01.191814.02.1918
Украіна (УНР)28.02.191814.03.1918
Сербія18.01.191901.02.1919
Румынія18.01.191901.02.1919
Грэцыя09.03.192423.03.1924
Егіпет17.09.192801.10.1928


Спасылкі правіць