Яўрэйскі каляндар

Яўрэйскі каляндар — штогадовы каляндар яўрэяў, афіцыйны каляндар у Ізраілі (разам з грыгарыянскім). Па гэтым календары святкуюць яўрэйскія святы, чытаюць адпаведныя часткі Торы ў сінагогах, адзначаюць дні нараджэння і дні памяці памерлых сваякоў, прастаўляюць даты на афіцыйных і камерцыйных дакументах.

Каляндар
Звесткі аб календары
Тып
календара

Сонечны, Месяцавы, Месяцава-сонечны

Каляндарная
эра
Устаўка
высакосных

Іншыя календары
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі

Яўрэйскі каляндар ўяўляе рэлігійную і грамадзянскую сістэму датавання, заснаваную на месяцавых і сонечных цыклах. У календары, які выкарыстоўваецца сёння, дзень лічыцца ад заходу да заходу сонца, тыдзень уключае 7 дзён, месяц мае 29 або 30 дзён, і год мае 12 месяцавых месяцаў плюс прыблізна 11 дзён (або 353, 354, ці 355 дзён). Месяцы пачынаюцца толькі ў маладзік, як і Яўрэйскі Новы год. Яўрэйскі Вялікдзень — заўсёды ў поўню ў пачатку вясны.

Для таго каб прывесці каляндар у адпаведнасці з гадавым сонечным цыклам, трынаццаты месяц з 30 дзён дадаецца ў 3, 6, 8, 11, 14, 17, і 19 гады 19-гадовага цыкла. Таму высакосны год можа мець ад 383 да 385 дзён. Яўрэйскі каляндар, які выкарыстоўваецца сёння, быў прыняты прыкладна ў 4 ст. Ён грунтуецца на біблейскіх вылічэннях, які вызначаюць стварэнне свету ў 3761 да н. э.

Месяцы яўрэйскага календара правіць

Месяц (у дужках — старая назва,
якая ўжыв. у Ветхім завеце)
Колькасць дзён
Нісан (Авіў)30
Іяр (Зіў)29
Сіван30
Тамуз29
Аў30
Элул29
Тышрэй (Эйтанім)30
Хешван (Мархешван, Буль)29 або 30
Кіслеў (Хіслеў)29 або 30
Тэвет29
Шват30
Адар29
Адар бет29

Літаратура правіць

  • Britannica. Настольная энциклопедия в 2-х т. Т. 1. — Москва, 2006.