Андрэас Ісаксан

А́ндрэас І́саксан (шведск.: Andreas Isaksson; нар. 3 кастрычніка 1981, Трэлебарг, Швецыя) — былы шведскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2002—2016).

Футбол
Андрэас Ісаксан
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся3 кастрычніка 1981(1981-10-03)[1][2][…] (42 гады)
ГрамадзянстваСцяг Швецыі Швецыя
Рост199 см
Вага88 кг
Пазіцыябрамнік
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1999Сцяг Швецыі Трэлебарг11 (-8)
1999—2001Сцяг Італіі Ювентус0 (0)
2001—2004Сцяг Швецыі Юргордэн75 (-60)
2004—2006Сцяг Францыі Рэн62 (-76)
2006—2008Сцяг Англіі Манчэстэр Сіці19 (-30)
2008—2012Сцяг Нідэрландаў ПСВ123 (-121)
2012—2016Сцяг Турцыі Касымпаша104 (-143)
2016—2018Сцяг Швецыі Юргордэн60 (-66)
Нацыянальная зборная[* 2]
1997—1998Сцяг Швецыі Швецыя (да 16)19
1999Сцяг Швецыі Швецыя (да 18)1
1999—2003Сцяг Швецыі Швецыя (да 21)23
2002—2016Сцяг Швецыі Швецыя133 (-134)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 снежня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Раннія гады

правіць

Ісаксан пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе ў клубе «Трэлебарг». У 1999 годзе перспектыўнага маладога брамніка купіў італьянскі «Ювентус», але Ісаксан гэтак і не згуляў ніводнага матчу за першую каманду турынскага клуба.

У 2001 годзе ён вярнуўся ў Швецыю, у клуб «Юргордэн» і выйграў з ім чэмпіянаты краіны 2002 і 2003 гадоў, а таксама Кубак Швецыі 2003. У гэты ж час ён стаў іграком зборнай Швецыі, дублёрам Магнуса Хедмана.

«Рэн»

правіць

Пасля чэмпіянату Еўропы 2004 Ісаксан перайшоў у французскі «Рэн», у якім гуляў разам з партнёрам па зборнай Кімам Чэльстрэмам.

«Манчэстэр Сіці»

правіць

15 жніўня 2006 года Ісаксан за 2 мільёны фунтаў перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці». Са сваім ростам 199 см ён стаў самым высокім футбалістам англійскай Прэм’ер-лігі. З-за траўм ён згуляў свой першы матч за «гараджан» толькі 9 снежня 2006 года, другі матч — 14 сакавіка 2007 года, але пасля гэтага выхадзіў на поле ва ўсіх астатніх матчах сезону. Пачатак сезону 2007/08 Ісаксан таксама прапусціў з-за траўм, а потым правёў некалькі няўпэўненых матчаў і страціў месца ў складзе, саступіўшы яго маладому Джо Харту.

ПСВ Эйндхавен

правіць

2 ліпеня 2008 года Ісаксан падпісаў з нідэрландскім клубам ПСВ кантракт да 2012 года. Пераход шведа адбыўся пасля таго, як эйндхавенцы прадалі свайго галкіпера Эўрэліу Гоміса ў «Тотэнхэм Хотспур». Першы матч за ПСВ ён правёў 23 жніўня супраць клуба «Феенорд».

«Касымпаша»

правіць

9 ліпеня 2012 года было пацверджана, што Андрэас пакінуў ПСВ, каб далучыцца да турэцкага клуба «Касымпаша» ў якасці свабоднага агента[3].

Познія гады

правіць

У жніўні 2016 года вярнуўся ў «Юргордэн», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. Па заканчэнні сезону 2018 абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

правіць

Свой першы матч за зборную Швецыі Ісаксан згуляў у сакавіку 2002 года. Траўма Хедмана дазволіла Ісаксану заняць сталае месца ў браме нацыянальнай каманды, у якой ён згуляў усе акрамя аднаго матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2004 і ўсе матчы фінальнага турніру. Ён заставаўся асноўным брамнікам зборнай і на чэмпіянаце свету 2006, дзе згуляў 3 матчы.

Пасля няўдалага чэмпіянату Еўропы 2016, дзе Швецыя на здолела выйсці з групы, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.

Дасягненні

правіць

«Юргордэн»

ПСВ

Зноскі

  1. Andreas Isaksson // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ANDREAS ISAKSSON // Argentine Soccer Database
  3. «Isaksson joins Kasimpasa». ESPN.

Спасылкі

правіць