ФК Манчэстэр Сіці

англійскі футбольны клуб

«Манчэстэр Сіці» (англ.: Manchester City Football Club) — англійскі футбольны клуб з горада Манчэстэр. Клуб выступае ў англійскай Прэм’ер-лізе. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2022/2023.

Манчэстэр Сіці
Поўная назваФутбольны клуб Манчэстэр Сіці
МянушкіГараджане
Заснаваны1880
ГорадМанчэстэр, Англія
СтадыёнСіці оф Манчэстэр
Умяшчальнасць: 55 097
УладальнікМансур ібн Зайд аль-Нахаян[d]
ПрэзідэнтХалдун Аль-Мубарак[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатПрэм’ер-ліга
2022/231 месца
Сайтmancity.com
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Заснаваны ў 1880 годзе пад назвай «Уэст Гордан Сент Маркс» (англ.: Saint Marks (West Gordon)), у 1887 годзе ён змяніў назву на «Ардуік» і пераехаў на «Хайд Роўд», а з 1894 года клуб завецца «Манчэстэр Сіці». За сваю гісторыю клуб змяніў тры стадыёны, гэта значыць з моманту свайго заснавання і да 1923 года каманда праводзіла свае хатнія матчы на пляцоўцы «Хайд Роўд», з 1923 па 2003 гады — на «Мэйн Роўд», а ў цяперашні час выступае на пабудаваным у 2002 годзе «Этыхадзе», які мае ўмяшчальнасць у 48 тысяч гледачоў[2]. У XX стагоддзі «Манчэстэр Сіці» двойчы станавіўся чэмпіёнам Англіі ў 1937 і 1968 гадах, аднак у 1990-я гады «Манчэстэр Сіці» тройчы апускаўся ў ніжнія дывізіёны на працягу трох гадоў, правёўшы сезон 1998/99 у трэцім па значнасці дывізіёне англійскага футбола. У 2002 годзе клуб вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён.

Гісторыя правіць

Раннія гады правіць

Ігракі клуба «Святога Марка» ў 1884 годзе. Прычыны выкарыстання мальтыйскага крыжа на кашулі не вызначаны і па сёння[3].

Заснавальніца футбольнага клуба нарадзілася ў 1855 годзе. Ганна Конел была дачкой святара Царквы Хрыста ў Харагіце Артура Конела. У 1865 годзе яе бацька атрымаў месца рэктара англіканскай Царквы Святога Марка ў Заходнім Хортане — адным з самых няшчасных раёнаў Манчэстэра. Вялікая колькасць бесрабочых заахвоціла Конела ў студзені 1879 года стварыць бясплатную сталовую пры царкве і адмысловы фонд дапамогі мясцовай бядноце.

Ганна падтрымала пачынанні бацькі ўдзелам у грамадскіх працах. Бо на той момант Заходні Хортан уяўляў сабой перанаселены раён з жабракамі-жыхарамі і жудаснымі санітарнымі ўмовамі. Многія мяшчане злоўжывалі спіртнымі напоямі, што правакавала пагаршэнне крымінальнай сітуацыі[4]. Ганна Конел шукала сродак паляпшэння духоўнага саслоўя грамадства. Таму ў лістападзе 1880 года разам з дзвюма царкоўнымі старастамі і адначасова членамі Звяза металургічнага завода Брукса Уільямам Бістаў і Томасам Гудбеерам яна стварыла некалькі спартыўных клубаў. У тым ліку ў 1875 годзе каманду Царквы Святога Марка па крыкеце, тры іграка якой — Уолтар Чоў, Эдуард Кіч і сам Уільям Бістаў — пасля сталі футбалістамі. Арцыдыякан Манчэстэра высока ацаніў працу Ганны Конел і дабраславіў ейную далейшую дзейнасць[5].

Разам з тым станавілася відавочным, што ўзімку мужчыны Заходняга Хортана не маюць магчымасці займацца калектыўнымі відамі спорту. Таму ў лістападзе 1880 года Ганна Конел, Бістаў і Гудбеер стварылі футбольную каманду Царквы Святога Марка пад назвай «Святы Марк» або «Уэст Хортан»[6]. Артур Конел стаў першым прэзідэнтам калектыву, які выступаў у чорных кашулях і белых шортах. Першы зарэгістраваны матч каманда правяла 13 лістапада 1880 года супраць царкоўнай каманды Маклсфілда, атрымаўшы паражэнне з лікам 1:2. Між іншым, у першы сезон свайгонага існавання каманда здолела перамагчы толькі адзін раз — у сакавіку 1881 года быў пераможаны калектыў «Сталібрыдж Кларэнс» з усходняга Манчэстэра[7].

У 1884 годзе адбылося пераназванне ў футбольны клуб Асацыяцыі Хортана. Тады ж Уільям Бістаў прыдумаў арыгінальную форму — чорныя кашулі з белым крыжам. У жніўні 1887 года клуб пераехаў на новую пляцоўку ў «Хайд Роўд» і атрымаў новае найменне — «Ардуік» паводле назвы раёна Манчэстэра. Праз два гады клуб пабудаваў трыбуну на тысячу гледачоў. А ў 1891 годзе ўступіў у Альянс-лігу і два гады запар ерамагаў у спаборніцтве на Кубак Манчэстэра. У красавіку 1892 года ў сувязі з фарміраваннем Другога Англійскага дывізіёна Футбольная Ліга прыняла рашэнне ўключыць «Ардуік» у гэты турнір. Паводле вынікаў сезона 1892/93 каманда заняла 5 месца сярод 12 удзельнікаў.

Далейшае развіццё правіць

Першым трафеем у скарбонцы «Сіці» стаў Кубак Англіі, выйграны ў 1904 годзе, у фінале яны перамаглі «Болтан Уондэрэрс» 1:0. У 1920 годзе пажар знішчыў галоўную трыбуну стадыёну «Хайд Роўд», таму ў 1923 годзе «Сіці» перабраўся на «Мэйн Роўд» у Мос Сайдзе, Манчэстэр.

У 1934 годзе манчэстэрцы ў другі раз дамагліся перамогі ў Кубку Англіі, а праз 3 гады заваявалі свой першы чэмпіёнскі тытул. «Гараджане» здолелі паўтарыць сваё дасягненне праз 34 гады, у 1968 годзе. У канцы 1960-х і пачатку 1970-х «Манчэстэр Сіці» з’яўляўся грознай сілай. Пад кіраўніцтвам трэнера Джо Мерсера з моцным складам ігракоў, такіх як Фрэнсыс Лі, Колін Бел, Майк Самербі і Майк Доўл, «гараджане» здолелі некалькі разоў узяць срэбра чэмпіянату Англіі. На еўрапейскай арэне «Сіці» таксама выглядаў годна, і ў 1970 годзе здолеў заваяваць свой першы (і пакуль адзіны) еўрапейскі трафей — Кубак уладальнікаў кубкаў, у Вене яны абгулялі польскі «Гурнік» 2:1.

У 2003 годзе клуб пераехаў на новы стадыён, які мае 48 000 глядацкіх месцаў і размешчаны на ўсходзе Манчэстэру. «Сіці» арандуе яго ў мясцовай рады. У сезоне 2002/03 «Сіці» выйшаў на дзявятае месца ў Прэм’ер-лізе і атрымаў права на ўдзел у Кубку УЕФА па правіле Fair Play (яны сталі другім англійскім клубам, які атрымаў такое права).

У 2008 годзе «Манчэстэр Сіці» быў набыты кампаніяй Abu Dhabi United Group, што забяспечыла клубу значны прыток інвестыцый і дазволіла ажыццявіць трансферы высокааплатных футбалістаў. У 2011 годзе клуб перамог у розыгрышу Кубка Англіі, таксама паводле выніках сезона 2010/11 «Сіці» наўпрост кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЕФА і ўпершыню з 1973 года заваяваў права ўдзельнічаць у Суперкубку Англіі. Аднак 7 жніўня 2011 года на «Уэмблі» атрымаў паражэнне ад чэмпіёна Англіі клуба «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:3[8].

13 мая 2012 года, абыграўшы ў драматычным матчы апошняга тура «Куінз Парк Рэйнджэрс» з лікам 3:2 і забіўшы вырашальны гол на чацвёртай дададзенай хвіліне, «Манчэстэр Сіці» праз 44 гады пасля апошняй перамогі ў турніры стаў чэмпіёнам Англіі[9]. «Гараджане» пры гэтым абышлі свайго галоўнага суперніка, «Манчэстэр Юнайтэд», толькі паводле лепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў.

Дасягненні правіць

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
2 АбКайл Уокер (капітан)1990
3 АбРубен Дыяш1997
5 АбДжон Стоўнз1994
6 АбНатан Аке1995
8 ПАМатэа Ковачыч1994
9 НапЭрлінг Холан2000
10 ПАДжэк Грыліш1995
11 НапЖэрэмі Даку2002
16 ПАРодры1996
17 ПАКевін дэ Бройнэ1991
18 БрШтэфан Артэга1992
Паз.ІмяНар.
19 НапХуліян Альварэс2000
20 ПАБернарду Сілва1994
21 АбСерхіа Гомес2000
24 АбЁшка Гвардыёл2002
25 АбМануэль Аканджы1995
27 ПАМатэус Нуніс1998
31 БрЭдэрсан Мараэс1993
33 БрСкот Карсан1985
47 ПАФіл Фодэн2000
52 ПАОскар Боб2003
82 АбРыка Льюіс2004

Крыніцы правіць

  1. Transfermarkt — 2000. Праверана 8 сакавіка 2019.
  2. «Part 8: Clubs», UEFA Champions League Statistics Handbook, UEFA, 13 Sep 2011, p. 10.
  3. «Club History — The Club — Manchester City FC» Архівавана 16 мая 2016.. mcfc.co.uk.
  4. Peter Lupson. «Thank God for Football!» — London: Azure, 2006. — 192 с. — ISBN 978-1-902694-30-6
  5. The Encylopedia of British Football. Anna Connell Архівавана 24 кастрычніка 2011.. spartacus.schoolnet.co.uk
  6. James Gary Manchester City — The Complete Record. — Derby: Breedon, 2006. — ISBN 1-85983-512-0 p17
  7. Murray Chris Attitude Blue: Manchester City F.C. and P.L.C.. — Manchester: Blackwell Publishing, 2002. — P. 1. — ISBN 0-9520520-9-1
  8. Команда Фергюсона забрала Суперкубок Англии: подробности(недаступная спасылка). radiomayak.ru
  9. Манчестерская развязка: «Манчестер Сити» чудесным образом стал чемпионом Англии. Коммерсантъ

Спасылкі правіць