Кобальт

хімічны элемэнт з парадкавым нумарам 27

Кобальт (па-лацінску: Cobaltum) Co — хімічны элемэнт VIII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 27. Серабрыста-белы мэтал з слабым чырвоным адценьнем.

Жалеза ← Кобальт → Нікель


Co

Rh
Выгляд
цьвёрды бліскучы шэры мэтал
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарКобальт, Co, 27
Катэгорыя элемэнтуМэталы
Група, пэрыяд, блёкVIII, 4, d
Адносная атамная маса58,9332 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[Ar] 4s2 3d7
Электронаў у абалонцы2, 8, 15, 2
Фізычныя ўласьцівасьці
ФазаЦьвёрдае цела
Тэмпэратура плаўленьня1768 K, 1495 °C, 2723 °F
Структура крышталічнай кратыhexagonal close-packed
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня5, 4, 3, 2, 1, −1
Атамны радыюс125 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS7440-48-4
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы
іза%пэрыяд паўраспадураспадэнэргія (МэВ)прадукты распаду
56Co{сын.}77,27 сутε-захоп4,56656Fe
57Co{сын.}271,79 сутε-захоп0,83657Fe
58Co{сын.}70,89 сутε-захоп2,30758Fe
59Co100%Кобальт зьяўляецца стабільным пры 32 нэўтронах.
60Co{сын.}5,2714 годaβ-, гама2,82460Ni

Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 34-е месца. Сустракаецца ў прыродзе заўсёды разам зь нікелем. Здабываюць у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (40% сусьветнай здабычы, так званы кобальтавы пояс), Канадзе, Замбіі, Расеі (Урал, Кольскі паўвостраў), Бразыліі, Кубе.

Кобальтавыя фарбы выкарыстоўваліся яшчэ ў старажытнасьці. У горнай здабычы руда, якая ўтрымлівала кобальт, мела назву «kobold», што ў перакладзе з нямецкай мовы абазначала «руда гоблінаў». У 1735 годзе высьвятлілася, што з гэтай руды можна здабыць новы мэтал, які і атрымаў назву «kobold». Гэта быў першы мэтал, які быў выдзелены ў чыстым выглядзе са старажытнасьці.

Зараз кобальт часткова здабываецца з такіх руд, як кабальтыт (CoAsS). Але большасьць атрымліваецца з медных ды нікелевых руд у якасьці дадатковага прадукту.

Кобальт выкарыстоўваецца для вырабу магнітных, цьвёрдых ды высокаўстойлівых сплаваў. Сілікат кобальту ды алюмінат кобальту (II, CoAl2O4, кобальт сіні) надаюць адметны сіні колер шклу, фарбам ды іншым матэрыялам. Кобальт уваходзіць у склад Вітаміну B12.

Тэмпэратура плаўленьня кобальта 1495 °C[1][2].

Ізатопы рэдагаваць

Прыродны кобальт складаецца з аднаго ізатопа 59Co[3]. Сярод радыяактыўных ізатопаў найбольшы пэрыяд паўраспаду мае ізатоп 60Co (5,3 гадоў)[4]. Ён шырока выкарыстоўваецца ў прамысловасьці ў якасьці крыніцы гама-выпраменьнваньня.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ The Element Cobalt (анг.) It's Elemental. Jefferson Lab. Праверана 19 кастрычніка 2020 г.
  2. ^ WebElements, https://www.webelements.com, accessed October 2020.
  3. ^ Аликберова Л. Ю. КОБАЛЬТ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016); https://web.archive.org/web/20201020203059/https://bigenc.ru/chemistry/text/2075823 Дата обращения: 19.10.2020
  4. ^ Cobalt. Encyclopædia Britannica (January 11, 2019). Праверана 19 кастрычніка 2020 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Кобальтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў