Золата, Au (па-лацінску: Aurum) — хімічны элемэнт 11 групы пэрыядычнай сыстэмы (паводле старой сыстэмы — I пабочнай групы) з атамным нумарам 79. У чыстым выглядзе гэта бліскучы, зьлёгку жоўты, шчыльны, мяккі, падатлівы і пластычны мэтал. Хімічна золата ёсьць пераходным мэталам. Гэта адзін з найменш актыўных хімічных элемэнтаў і цьвёрды ў стандартных умовах. Золата часта сустракаецца ў самароднай форме ў горных пародах.

Плятына ← Золата → Ртуць
Ag

Au

Rg
Выгляд
бліскучы жоўты мэтал
Сынтэтычныя крышталі золата
Сынтэтычныя крышталі золата
Самароднае золата
Самароднае золата
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарЗолата, Au, 79
Катэгорыя элемэнтуПераходныя мэталы
Група, пэрыяд, блёк11, 6, d
Адносная атамная маса196,966569 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[Xe] 4f145d106s1
Электронаў у абалонцы2 8 18 32 18 1
Фізычныя ўласьцівасьці
ФазаЦьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.)19,3 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня1337,33 K, 1064,18 °C, 1947,52 °F
Тэмпэратура кіпеньня3129 K, 2856 °C, 5173 °F
Удзельная цеплыня плаўленьня12,5 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня330 кДж·моль−1
Структура крышталічнай кратыface-centered cubic
Магнэтызмдыямагнэтык
Электрычны супор2,2×10-8Ω·м
Цеплаправоднасьць(300 K) 320 Вт·м−1·K−1
Каэф. цеплавога расшырэньня(25 °C) 14,2 мкм·м−1·K−1
Хуткасьць гуку1740 м/с
Модуль Юнга78 ГПа
Модуль зруху27 ГПа
Модуль пругкасьці220 ГПа
Каэфіцыент Пуасона0,44
Цьвёрдасьць Моаса2,5
Цьвёрдасьць Вікерса216 МПа
Цьвёрдасьць Брынэля2450 МПа
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня+3, +1
Электраадмоўнасьць2,54
Энэргіі іянізацыі1-я: 890,1 кДж·моль−1
2-я: 1980 кДж·моль−1
Кавалентны радыюс144 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS7440-57-5
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы золата
іза%пэрыяд паўраспадураспадэнэргія (МэВ)прадукты распаду
197Au100%197Au стабільнае пры 118 нэўтронах

Здабыча золата рэдагаваць

Людзі здабываюць золата з спрадвечных часоў. З золатам чалавецтва сутыкнулася ўжо ў V тыс. да н. э. у эпоху нэаліту дзякуючы яго распаўсюджаньню ў самародным стане.

Паводле здагадак археолягаў, пачатак сыстэмнай здабычы быў пакладзены на Блізкім Усходзе, адкуль залатыя ўпрыгожаньні пастаўляліся, у прыватнасьці, у Эгіпет. Менавіта ў Эгіпце ў магільні каралевы Зэр і адной з каралеваў Пу-абі Ур у Шумэрскай цывілізацыі былі знойдзеныя першыя залатыя ўпрыгожаньні, датаваныя III тыс. да н. э.

У Расеі прынята лічыць пачаткам золатадабычы 21 траўня (1 чэрвеня) 1745 году, калі Ерафей Маркаў, які знайшоў золата на Ўрале, абвясьціў аб сваім адкрыцьці ў Канцылярыі Галоўнага кіраваньня заводаў у Екацерынбургу.

За ўсю гісторыю чалавецтвам здабыта каля 140 тыс. т. золата (калі сплавіць усё гэтае золата разам, атрымаецца куб з памерам аднаго боку прыкладна 19 м).

Здабыча золата ў сьвеце:[1]

Краіна2007 г2008 г2016 г[2]2019 г[3]
Кітай275 т295 т455 т420 т
ПАР252 т250 т140 т90 т
ЗША238 т230 т209 т200 т
Аўстралія246 т225 т270 т330 т
Пэру170 т175 т150 т130 т
Расея157 т165 т250 т310 т
Канада101 т100 т170 т180 т
Інданэзія118 т90 т100 т160 т
Узбэкістан85 т85 т100 т100 т
Гана84 т84 т90 т130 т
Папуа-Новая Гвінэя65 т65 т65 т70 т
Чылі42 т42 т??
Мэксыка39 т41 т125 т110 т
Бразылія40 т40 т80 т85 т
іншыя краіны??900 т985 т
Агулам2,38 тыс. т2,33 тыс. т3,1 тыс. т3,3 тыс. т

Здабыцьцё рэдагаваць

Для атрыманьня золата выкарыстоўваюцца ягоныя асноўныя фізычныя й хімічныя ўласьцівасьці: прысутнасьць у прыродзе ў самародным стане, здольнасьць рэагаваць толькі зь нешматлікімі рэчывамі (ртуць, цыяніды). З разьвіцьцём сучасных тэхналёгій больш папулярнымі становяцца хімічныя спосабы.

Прамыцьцё рэдагаваць

Мэтад прамыцьця грунтуецца на высокай шчыльнасьці золата, дзякуючы якой у струмені вады мінэралы са шчыльнасьцю меншай за золата, а гэта амаль усе мінэралы зямной кары, змываюцца, і мэтал канцэнтруецца ў цяжкай фракцыі пяску, які складаецца зь мінэралаў падвышанай шчыльнасьці, і завецца шліхам. Гэты працэс называецца адмыўкай шліху альбо шліхаваньнем. У невялікіх аб’ёмах яе можна праводзіць уручную, пры дапамозе прамыўчага латка. Гэты спосаб выкарыстоўваецца з найстаражытных часоў, і да гэтага часу дзеля апрацоўкі маленькіх радовішчаў старацелямі, але асноўнае ягонае прымяненьне — пошук радовішчаў золата, алмазаў і іншых каштоўных мэталаў.

Прамыцьцё выкарыстоўваецца для распрацоўкі буйных рассыпных радовішчаў, але пры гэтым прымяняюцца адмысловыя тэхнічныя прылады: драгі й іншыя прамыцёвыя прылады. Атрыманыя шліхі, акрамя золата, утрымоўваюць мноства іншых шчыльных мінэралаў і мэтал зь іх здабываецца, напрыклад, шляхам амальгамацыі.

Мэтадам прамыцьця распрацоўваюцца ўсе рассыпныя радовішчы золата, абмежавана ён выкарыстоўваецца на карэнных радовішчах. Для гэтага пароду дробняць і затым падвяргаюць прамыцьцю. Гэты мэтад ня можа быць ужыты на радовішчах з расьсеяным золатам, дзе яно так распылена ў пародзе, што пасьля драбненьня не адасабляецца ў асобныя зерні й змываецца пры прамыцьці разам зь іншымі мінэраламі. На жаль, пры прамыцьці губляецца ня толькі дробнае золата, якое лёгка змываецца з прамыцьцёвай калоды, але й буйныя самародкі, гідраўлічная буйнасьць якіх не дазваляе ім спакойна асядаць у цэлях. Таму на драгах абавязкова сочаць за буйнымі камлыгамі, якія могуць апынуцца самародкам.

Амальгамацыя рэдагаваць

Мэтад амальгамацыі заснаваны на здольнасьці ртуці ўтвараць сплавы — амальгамы з рознымі мэталамі, у тым ліку й з золатам. У гэтым мэтадзе ўвільготненую дробную пароду зьмешваюць з ртуцьцю й падвяргаюць дадатковаму драбненьню ў млынах. Амальгамы золата й спадарожных мэталаў выцягваюць з атрыманага шламу прамыцьцём, пасьля чаго ртуць адганяецца з сабранай амальгамы й можа выкарыстоўвацца паўторна. Мэтад амальгамаціі вядомы з I стагодзьдзя да н. э., найбольшыя маштабы набыў у амэрыканскіх калёніях Гішпаніі з XVI стагодзьдзя: гэта стала магчымым дзякуючы наяўнасьці ў Гішпаніі велізарнага ртутнага радовішча — Альмадэн. У больш позьні час выкарыстоўваўся мэтад зьнешняй амальгамацыі, калі драбнёную залатаносную пароду пры прамыцьці прапускалі праз абагачальныя шлюзы, высланыя меднымі лістамі, пакрытымі тонкім пластам ртуці. Мэтад амальгамацыі выкарыстоўваецца й у дачыненьні толькі на радовішчах з высокім утрыманьнем золата або ўжо пры ягоным ўзбагачэньні. Зараз ён выкарыстоўваецца вельмі рэдка, галоўным чынам старацелямі ў Афрыцы й Паўднёвай Амэрыцы.

Цыянаваньне рэдагаваць

Згодна з гэтым мэтадам золата раствараецца ў растворах сінільнай кісьлі й ейных соляў, і гэта ягоная ўласьцівасьць дало пачатак шэрагу мэтадаў здабываньня шляхам цыянаваньню рудаў.

Мэтад цыянаваньня заснаваны на рэакцыі золата з цыянідам у прысутнасьці кіслароду ад паветра: здробненая залатаносная парода апрацоўваецца разьведзеным (0,3—0,03%) растворам цыяніду натару, золата з утворанага раствору цыянааўрата натара Na[Au(CN)2] асаджваецца альбо цынкавым пылам, альбо на спэцыяльных іёнаабменых смолах.

Мэтад цыянаваньня першапачаткова выкарыстоўваўся на буйных заводах, дзе парода драбнілася й цыянаваньне праводзілася ў спэцыяльных чанах. Аднак разьвіцьцё тэхналёгіі прывяло да зьяўленьня мэтаду кучнага вылугаваньня, які заключаецца ў наступным: рыхтуецца воданепранікальная пляцоўка, на яе насыпаецца руда й яе абвадняюць растворамі цыянідаў, якія, прасочваючыся праз тоўшчу пароды, раствараюць золата. Пасьля гэтага яны паступаюць у спэцыяльныя сарбцыйныя калёны, у якіх золата асаджваецца, а рэгенэраваны раствор зноўку адпраўляецца на кучу. Мэтад цыянаваньня абмежаваны мінэральным складам рудаў, ён непрыстасавальны, калі руда зьмяшчае вялікую колькасьць сульфідаў або арсэнідаў, бо цыяніды рэагуюць з гэтымі мінэраламі. Таму цыянаваньнем перапрацоўваюцца маласульфідныя руды або руды з зоны акісьленьня, у якой сульфід і арсэнід акісьлены атмасфэрным кіслародам.

Для выманьня золата з сульфідных рудаў выкарыстоўваюцца складаныя шматэтапныя тэхналёгіі. Золата, здабытае з радовішчаў, утрымлівае розныя прымешкі, таму яго падвяргаюць спэцыяльным працэсам высокай ачысткі, якія вырабляюцца на афінажных заводах.

Рэгенэрацыя рэдагаваць

Ажыцьцяўляецца дзеяньнем 10% раствору лугу на ​​растворы соляў золата з наступным асаджэньнем афінажнага золата на алюмін з гарачага раствору гідраксыду.

Прымяненьне рэдагаваць

Выконвае функцыю грошаў (усеагульны эквівалент і сродак забесьпячэньня нацыянальнае валюты). Золата выкарыстоўвалася ў якасьці залатога стандарта міжнароднай валютнай сыстэмы. Золатавалютны запас — афіцыйны запас ў галоўным банку краіны. У спорце залаты мэдаль зьяўляецца выкарыстоўваецца ў якасьці высокай узнагароды. Выкарыстоўваецца ў мастацтве, ювэлірнай справе, мэдыцыне, сплавы золата — у тэхніцы (асабліва ў электроніцы як матэрыял для кантактаў).

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ MINERAL COMMODITY SUMMARIES 2009
  2. ^ Gold Commodity Summary 2017
  3. ^ GOLD (анг.) Mineral Commodity Summaries. U.S. Geological Survey. Праверана 31 жніўня 2020 г.

Літаратура рэдагаваць

  • Баукова, Т. В. Золото в химии и медицине. — М.: Знание, 1991. — 31 с. — (Новое в жизни, науке, технике. Химия ; 8/1991). — ISBN 5-07-002078-1
  • Фосс, Г. В. Золото : типы месторождений, история добычи, сырьевые базы. — Москва: Госгеолтехиздат, 1963. — 174 с.
  • Борисов, С. М. Золото в современном мире / РАН, Ин-т мировой экономики и междунар. отношений. — Москва: Наука, 2006. — 248 с. — ISBN 5-02-034025-1

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць