Волава

хімічны элемэнт, мэтал

Во́лава[1][2] (сьвіне́ц[3]; лац. plumbum) — мяккі і падатлівы, сінявата-шэры мэтал.

Tl ← Волава → Bi
Sn

Pb

Fl
Выгляд
Сінявата-шэры мэтал
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарВолава, Pb, 82
Катэгорыя элемэнтумэтал
Група, пэрыяд, блёк4, 5, p
Адносная атамная маса207,19 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[Xe] 6s2 6p2 5d10 4f14
Электронаў у абалонцы2, 8, 18, 32, 18, 4
Фізычныя ўласьцівасьці
Фазацьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.)11,342 г·см−3
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл.10,66 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня327,502 °C
Тэмпэратура кіпеньня1740 °C
Удзельная цеплыня плаўленьня4,778 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня179,5 кДж·моль−1
Цеплаёмістасьць(25 °C) 26,65 Дж·моль−1·K−1
Насычаная пара
P/Pa1101001 k10 k100 k
at T/K97810881229141216602027
Структура крышталічнай кратыface-centered cubic
Магнэтызмдыямагнетык
Электрычны супор206,5Ω·м
Цеплаправоднасьць(300 K) 35,5 Вт·м−1·K−1
Каэф. цеплавога расшырэньня(25 °C) 28,3 мкм·м−1·K−1
Хуткасьць гуку1190 м/с
Модуль Юнга16 ГПа
Модуль зруху5,5-8 ГПа
Модуль пругкасьці14-18 ГПа
Каэфіцыент Пуасона0,45
Цьвёрдасьць Моаса1,5
Цьвёрдасьць Брынэля5,0 МПа
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня4, 3, 2, 1
Электраадмоўнасьць1,87
Энэргіі іянізацыі1-я: 715,6 кДж·моль−1
2-я: 1450,5 кДж·моль−1
3-я: 3081,5 кДж·моль−1
Атамны радыюс175 пм
Кавалентны радыюс146±5 пм
Радыюс Ван дэр Ваальса202 пм

Хімічны элемэнт IV групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 82. Хімічны знак — Pb. Элемэнт мае блакітнаваты-белы колер, але пры кантакце з паветрам у працэсе акісьленьня неўзабаве зьмяняе колер на шэраваты. Волава мае бліскучы срэбраны бляск, пры пераходу ў вадкі стан пры плаўленьні. Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, зьяўляецца матэрыялам пры стварэньні волава-кісьлявых акумулятараў, куляў і стрэлаў, прыпою, лёгкаплаўкіх сплаваў, а таксама радыяцыйных экранаў. Волава мае самы высокі атамны нумар з ўсіх стабільных элемэнтаў, хоць элемэнт бісмут мае адзіны ізатоп з пэрыядам паўраспаду, які ацэньваецца такім доўгім, што можа лічыцца стабільным.

Трапленьне волава ў арганізм чалавека і жывёлаў прыводзіць да пашкоджаньня нэрвовай сыстэмы і выклікае засмучэньне мозгу. Празьмернае утрыманьне волава выклікае таксама захворваньні крыві ў сысуноў. Волава, як і ртуць, зьяўляецца нэўратаксінам, які назапашваецца ў мяккіх тканінках і костках.

Прыродныя крыніцы рэдагаваць

35-е месца сярод элемэнтаў па распаўсюджанасьці ў зямной кары. Самароднае волава трапляецца рэдка. Часьцей — у выглядзе сульфіду PbS (галеніт). Найбуйнейшыя радовішчы ў сьвеце знаходзяцца ў Кітаі (у 2004 годзе здабыта 950 000 тон), Аўстраліі (642 000 тон), ЗША (445 000 тон), Пэру (306 200 тон), Мэксыцы (118 500 тон), Канадзе (76 700 тон). У Эўропе вядучымі здабытчыкамі волава зьяўляюцца Ірляндыя (65 900 тон у 2004 годзе, сёмае месца ў сьвеце), Польшча (38 000 тон, дзевятае месца ў сьвеце) і Швэцыя (33 900 тон, адзінаццатае месца ў сьвеце па стане на 2004 год). Радовішчы волава маюцца і ў шэрагу іншых краінаў, напрыклад у Нямеччыне, Казахстане, Расеі.

Прымяненьне рэдагаваць

Асноўная маса волава ідзе на выраб пласьцін для акумулятараў. Прымяняецца як матэрыял для рэакцыйных сасудаў і камэр. Абарончыя канструкцыі і пакрыцьці пры рабоце з радыяактыўнымі матэрыяламі і іянізуючым выпраменьваньнем.

Шматлікія сплавы волава — тыпаграфскія, прыпоі, бабіты, сплавы для вырабу куляў і дроту. Мэдычныя прэпараты.

Ізатопы рэдагаваць

ІзатопNHt1/2ZMZE МэВZP
202Pb5,2*104 годK-захоп0,046
203Pb2,16 дзёнK-захоп
гама
0,974
0,279
204Pb1,4 %стабільны
205Pb1,5*107 годK-захоп0,060
206Pb24,1 %стабільны
207Pb22,1 %стабільны
208Pb52,4 %стабільны
209Pbβ-0,637
210Pb22,3 гадыβ-0,0631[4]Bi-210
211Pbβ-1,39
212Pbβ-0,586
214Pbβ-0,980

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. 39. волава н. — свинец // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.
  2. ^ Васіль Вяршук, Часлаў Родзевіч, Аляксандар Круталевіч, Язэп Сушчынскі. 5. свинец — волава // Слоўнік хэмічнае тэрмінолёгіі. — Менск: Інбелкульт, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  3. ^ 16. свинец — сьвінец // Ваенны руска-беларускі слоўнік / рэд. Язэп Мацюкевіч, старш.кам. Кобленц. — Менск: Інстытут мовазнаўства, 1933. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  4. ^ K. Takahashi, R. N. Boyd, G. J. Mathews and K. Yokoi [1] = Bound-state beta decay of highly ionized atoms // Physical Review C. — 1987. — Vol. 36. — № 4. — ISSN 0556-2813.

Літаратура рэдагаваць

  • Моисеев А. А., Иванов В. И. Даведнік па дазіметрыі і радыяцыйнай гігіене. = Справочник по дозиметрии и радиационной гигиене. — 4-е. — М.: Энергоатомиздат, 1990. — С. 21. — 15 000 ас. — ISBN 5-283-03031-8
  • Ізатопы: уласьцівасьці, атрыманьне, прымяненьне = Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 637. — ISBN 5-9221-0534-X
  • А. П. Бабичев, Н. А. Бабушкина, А. М. Братковский и др. Фізычныя велічыні: Даведнік = Физические величины: Справочник / Под ред. И. С. Григорьева, Е. З. Мейлихова. — М.: Энергоатомиздат, 1991. — 1232 с. — 50 000 ас. — ISBN 5-283-04013-5

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Волавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў