Буркіна-Фасо

краіна ў Заходняй Афрыцы

Буркіна́-Фасо́ (па-француску: Burkina Faso) — краіна ў Заходняй Афрыцы, ня мае выхаду да мора. Ранейшая назва краіны — Верхняя Вольта, але ў 1984 годзе прэзыдэнт Томас Санкара ініцыяваў зьмену назвы. Сёньняшняя назва на мовах мосі і дыўла (галоўных мовах краіны) азначае «краіна сумленных людзей». Мяжуе з Малі, Бэнінам, Тога, Кот д'Івуарам, Ганай і Нігерам.

Буркіна-Фасо
Burkina Faso
Сьцяг Буркіна-ФасоГерб Буркіна-Фасо
СьцягГерб
Нацыянальны дэвіз: «Unité, Progrès, Justice» («адзінства, прагрэс, справядлівасьць»)
Дзяржаўны гімн: «Une Seule Nuit»
Месцазнаходжаньне Буркіна-Фасо
Афіцыйная мовафранцуская
СталіцаУагадугу
Найбуйнейшы горадУагадугу
Форма кіраваньня рэспубліка
Рок Кабарэ
Крыстоф Дабірэ
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
74-е месца ў сьвеце
274 200 км²
0,1
Насельніцтва
 • агульнае (2020)
 • шчыльнасьць
58-е месца ў сьвеце
21 510 181
64/км²
СУП
 • агульны (2020)
 • на душу насельніцтва
117 месца ў сьвеце
$16,226 млрд
$792
ВалютаФранк КФА (XOF)
Часавы пасGMT (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад Францыі

5 жніўня 1960
Аўтамабільны знакBF
Дамэн верхняга ўзроўню.bf
Тэлефонны код+226
Мапа Буркіна-Фасо
Мапа Буркіна-Фасо

Гісторыя рэдагаваць

Калянізацыя тэрыторыі Буркіна-Фасо адбылася ў 90-х гадах ХІХ стагодзьдзя Францыяй, пасьля перамогі над мясцовымі плямёнамі мосі. Першапачаткова тэрыторыя Буркіна-Фасо была далучаная на калёніі Бераг Слановай Косьці, але ў 1919 годзе была выдзеленая ў асобную калёнію.

Буркіна-Фасо атрымала мажлівасьць мясцовага самакіраваньня ў 1958 годзе, а поўную незалежнасьць атрымала ў 1960 годзе. Першы вайсковы пераварот адбыўся ў 1966 годзе. У 1978 годзе была адноўлена цывільная адміністрацыя, але ў 1980 годзе адбыўся новы пераварот, пад кіраўніцтвам Сае Замба, які быў забіты ў 1982 годзе. У 1983 годзе ўладу атрымаў капітан Томас Санкарэ. Ён быў забіты ў 1987 годзе, а ўладу атрымаў Блез Кампарэ, які кіруе краінай і ў нашыя дні.

Палітыка рэдагаваць

Адміністрацыйны падзел рэдагаваць

Буркіна-Фасо падзеленая на 13 абласьцей, 45 правінцыяў і 301 дэпартамэнт.

Вобласьці Буркіна-Фасо
ВобласьцьВрбласьць (Фр.)ЦэнтарКольк. правінцыяўПлошча, км²Насельніцтва (2002), чал.
Букле-ду-МухунBoucle du MouhounДэдугу634 1531 353 607
КаскадэсCascadesБанфора218 406386 192
ЦэнтральнаяCentreУагадугу128051 211 380
Усходне-ЦэнтральнаяCentre-EstТэнкадога311 8111 099 515
Паўночна-ЦэнтральнаяCentre-NordКая319 8291 058 305
Заходне-ЦэнтральнаяCentre-OuestКудугу421 5371 046 088
Паўднёва-ЦэнтральнаяCentre-SudМанга311 321619 489
УсходняяEstФада-Нгурма546 2561 072 793
Хаўтс-БасынсHauts-BassinsБоба-Дыюласа325 3441 232 891
ПаўночнаяNordВахігуя416 2071 002 526
Цэнтральнае ПлатоPlateau-CentralЗыніярэ38 544656 779
СахельSahelДоры435 350837 420
Паўднёва-ЗаходняяSud-OuestГава416 202509 994

Геаграфія рэдагаваць

Паверхня краіны пераважна раўнінная, зь невялікімі ўзвышшамі, асабліва ў заходняй частцы, дзе пачынаецца Гвінэйскае ўзвышша. Тут знаходзіцца самая высокая кропка краіны Пік дэ Накуру (749 м), каля самай мяжы з Малі. Крыху далей на ўсход, пачынаецца града Чан дэ Банфора, зь вядомым турыстычным месцам краіны — вадаспадамі Каскадэс дэ Карфігуэла. На тэрыторыі Буркіна-Фасо знаходзяцца крыніцы такіх буйных рэкаў як: Чорная Вольта, Чырвоная Вольта і Белая Вольта, якія зьліваючыся ўтвараюць раку Вольта.

Расьліннасьць краіны — саванная. На паўднёвым захадзе, на мяжы з Малі і Кот д’Івуарам клімат даволі вільготны, на поўначы больш сухі, расьліннасьць паступова пераходзіць у пустэльную. Гэта абумоўлена ўплывам Сахары.

Эканоміка рэдагаваць

Буркіна-Фасо — адна з самых бедных краінаў сьвету. Гэта зьяўляецца вынікам хуткага росту насельніцтва і неўрадлівай зямлі. Сельская гаспадарка прыносіць 32% нацыянальнага прыбытку, тут занята 80% працаздольнага насельніцтва. Галоўную ролю ў сельскай гаспадарцы грае расьлінаводства, асноўныя культуры: сорга, проса, кукуруза, рыс, бавоўна.

Прамысловасьць прадстаўлена тэкстыльнымі і харчовымі прадпрыемствамі. Існуюць невялікія радовішчы медзі, жалеза, золата. Некалькі соцень тысяч чалавек штогод мігруюць у суседнія краіны ў пошуках працы, у асноўным у Кот д’Івуар і Гану.

Дэмаграфія рэдагаваць

Насельніцтва краіны належыць да дзьвюх вялікіх этнічных груп: гур, да якой адносіцца і буйнейшы народ краіны мосі, а таксама бобо, лобі і іншыя, і мандэ, да якой адносяцца хаўса, фульбэ, туарэгі і іншыя. Каля 6 млн жыхароў — мусульмане, 2 млн — хрысьціяне.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць