Стэфан дэ Врэй

нідэрландскі футбаліст

Стэфан дэ Врэй (нідэрл.: Stefan de Vrij; нар. 5 лютага 1992, Аўдэркерк-ан-дэн-Эйсел, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, абаронца італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў.

Футбол
Стэфан дэ Врэй
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся5 лютага 1992(1992-02-05)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства Нідэрланды
Рост189 см
Вага78 кг
Пазіцыяабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубІталія Інтэрнацыянале
Нумар6
Маладзёжныя клубы
1997—2002Нідэрланды Спірыт
2002—2009Нідэрланды Феенорд
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2014Нідэрланды Феенорд135 (7)
2014—2018Італія Лацыа95 (8)
2018—Італія Інтэрнацыянале133 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008Нідэрланды Нідэрланды (да 16)3 (0)
2008—2009Нідэрланды Нідэрланды (да 17)18 (0)
2010—2011Нідэрланды Нідэрланды (да 19)9 (0)
2012Нідэрланды Нідэрланды (да 20)1 (0)
2011—2013Нідэрланды Нідэрланды (да 21)12 (0)
2012—Нідэрланды Нідэрланды59 (3)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
БронзаБразілія 2014
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 кастрычніка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 кастрычніка 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

У 2002 годзе, калі дэ Врэю было 10 гадоў, ён перайшоў у футбольную школу «Феенорда».

17 ліпеня 2009 года футбаліст падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Феенордам», які быў разлічаны на тры гады[4]. 6 снежня ў матчы супраць «Гронінгена» Стэфан дэбютаваў у складзе сваёй каманды ў Эрэдывізі. Ён з’явіўся на полі на 89-й хвіліне сустрэчы, замяніўшы Дэні Ландзата, а ягоная каманда атрымала перамогу з лікам 3:1. Свой першы гол у складзе ратэрдамскай каманды забіў 2 мая 2010 года ў браму клуба «Херэнвен».

30 ліпеня 2014 года стала вядома пра тое, што Стэфан далучыцца да складу італьянскага «Лацыа». Да гэтага чакалася, што абаронца можа перайсці да англійскага «Манчэстэр Юнайтэд», куды сышоў працаваць трэнер зборнай Нідэрландаў Луі ван Гал[5].

У маі 2018 года стала вядома, што дэ Врэй пакідае «Лацыа» ў якасці свабоднага агента і з 1 ліпеня становіцца іграком «Інтэра». 11 ліпеня 2018 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка міланскага клуба, кантракт быў падпісаны да чэрвеня 2023 года.

Міжнародная кар’ера

правіць

Галоўны трэнер зборнай Нідэрландаў Луі ван Гал уключыў дэ Врэя ў заяўку зборнай Нідэрландаў на чэмпіянат свету 2014 года. 13 чэрвеня Стэфан забіў свой першы гол за зборную ў першым матчы групавога этапу супраць зборнай Іспаніі. Дэ Врэй згуляў ва ўсіх матчах зборнай на турніры ў Бразіліі, дзе Нідэрланды фінішавалі на трэцім месцы. Ён і Ар’ен Робен былі абраны ў сімвалічную зборную чэмпіянату свету ад зборнай Нідэрландаў[6].

Дасягненні

правіць

«Лацыа»:

«Інтэрнацыянале»:

Зноскі

  1. Stefan de Vrij // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stefan de Vrij // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  4. De Vrij Tekent Eerste Profcontract. Афіцыйны сайт «Феенорда»
  5. Stefan de Vrij: Netherlands defender signs for Lazio. BBC Sport.
  6. World Cup 2014: Castrol Index Top 11. FIFA.com.

Спасылкі

правіць