Нача Манрэаль
Ігна́сіа «На́ча» Манрэа́ль Эра́са (ісп.: Ignacio «Nacho» Monreal Eraso; нар. 26 лютага 1986, Памплона, Іспанія) ― іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2009—2018).
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ігнасіа Манрэаль Эраса | |||||||||||||||
Нарадзіўся | 26 лютага 1986[1][2][…] (38 гадоў) | |||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | |||||||||||||||
Рост | 1,8 м[3] | |||||||||||||||
Вага | 72 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіць«Асасуна»
правіцьНача з’яўляецца выхаванцам клуба «Асасуна», Манрэаль дэбютаваў за родны клуб 22 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць «Валенсіі». Перад гэтым ён некалькі гадоў выступаў за другую каманду памплонцаў. У сезоне 2007/08 Нача стаў асноўным іграком клуба, пацвярджаючы гэты статус і ў наступных сезонах.
«Малага»
правіць16 чэрвеня 2011 года перайшоў у склад «Малагі»[4]. Сума трансферу ацэньваецца ў 6 млн еўра.
«Арсенал»
правіць31 студзеня 2013 года Манрэаль далучыўся да англійскага клуба «Арсенал», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт[5]. Сумма трансферу не була афіцыйна агучана, але, як мяркуецца, складае каля 8,3 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. Дэбютаваў у складзе новага клуба ў матчы супраць «Сток Сіці», які скончыўся перамогаў «кананіраў» з лікам 1:0[7].
«Рэал Сасьедад»
правіцьУ жніўні 2019 года вярнуўся ў Іспанію, папоўніўшы склад клуба «Рэал Сасьедад»[8]. Трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, але сезон 2021/22 поўнасцю прапусціў з-за траўмы калена. Па заканчэнні сезона 2021/22 пакінуў «Рэал Сасьедад», а ў жніўні 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера
правіцьУ 2007 годзе быў выкліканы ў моладзевую зборную Іспаніі на чэмпіянат Еўропы 2009 года, дзе адгуляў усе тры матчы. 6 жніўня 2009 года Манрэаль згуляў свой першы матч за нацыянальную зборную Іспаніі, выйшаўшы на замену на апошнія 15 хвілін у матчы супраць зборнай Македоніі.
Дасягненні
правіць«Арсенал»:
- Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Суперкубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017
«Рэал Сасьедад»:
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2020
Зноскі
- ↑ Nacho Monreal // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ MONREAL nacho eraso // Argentine Soccer Database
- ↑ https://img.fifa.com/image/upload/hzfqyndmnqazczvc5xdb.pdf
- ↑ Монреаль перешёл из «Осасуны» в «Малагу»(недаступная спасылка). championat.ru
- ↑ Nacho Monreal agrees to join Arsenal. Arsenal F.C.
- ↑ Wenger finally buys as Arsenal manager lands £8.3m Malaga defender Monreal. Mail Online.
- ↑ Team news: Monreal handed start on Arsenal debut against Stoke City. Goal.com.
- ↑ Монреаль перешел в «Реал Сосьедад». by.tribuna.com.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нача Манрэаль