Мон (мова)

Мон (саманазва: ဘာသာမန်listen) — аўстраазіяцкая мова, родная мова монаў.

Мон
Саманазваဘာသာမန်
КраіныМ’янма, Тайланд
РэгіёныПаўднёва-Усходняя Азія
Агульная колькасць носьбітаў0,8 млн
Статусбезабаронны
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Аўстраазіяцкая сям'я

Мон-кхмерская галіна
Монская група
Пісьменнасцьмонская
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97кхм 360
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3mnw
WALSmon
Atlas of the World’s Languages in Danger2222
Ethnologuemnw
Linguasphere46-GAA-a
ABS ASCL6303
IETFmnw
Glottologmonn1252
Вікіпедыя на гэтай мове

Мова мон адыграла значную ролю ў культурнай гісторыі Паўднёва-Усходняй Азіі. Першыя запісы на ёй вядомы з VI ст. Яна выкарыстоўвалася як лінгва франка ў даліне ракі Іравадзі. Аднак пасля заняпаду Хантавады, апошняй дзяржавы монаў, у 1757 г. на землі, традыцыйна населеныя монамі, пачалі перасяляцца выхадцы з сярэдняй М’янмы, якія размаўлялі на бірманскай мове. У гады каланіяльнага панавання Вялікабрытаніі (18531947 гг.) мова мон фактычна была выключана з афіцыйных дакументаў. У незалежнай М’янме яе выкарыстанне абмяжоўвалася па палітычных прычынах. Так, у 19622013 гг. не існавала нават друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на мон. У выніку, у 2010 г. ЮНЕСКА канстатавала безабаронны статус мовы.

Пісьмовасць мон склалася ў сярэднявеччы на аснове індыйскага пісьма брахмі, паўплывала на станаўленне бірманскай і тайскай пісьмовасці. У нашы дні яна ўключае 44 знакі. 35 з іх адлюстроўваюць зычныя гукі, 8 — галосныя гукі, 1 — камбінаваны сімвал.

З мовы мон паходзіць назва краіны М’янма. Упершыню яна была выкарыстана ў 1102 г.

Спасылкі

правіць