Ліянель Месі

аргенцінскі футбаліст

Ліяне́ль Андрэ́с Ме́сі (ісп.: Lionel Andrés Messi; нар. 24 чэрвеня 1987, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік амерыканскага клуба «Інтэр Маямі» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Футбол
Ліянель Месі
Агульная інфармацыя
Поўнае імяЛіянель Андрэс Месі
Нарадзіўся24 чэрвеня 1987(1987-06-24)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства Аргенціна
Рост169 см[4]
Вага72 кг[4]
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
КлубЗлучаныя Штаты Амерыкі Інтэр Маямі
Нумар10
Маладзёжныя клубы
1992—1995Аргенціна Грандолі
1995—2000Аргенціна Ньюэлс Олд Бойз
2000—2003Сцяг Іспаніі Барселона
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2021Іспанія Барселона520 (474)
2003—2004  Іспанія Барселона C10 (5)
2004—2005  Іспанія Барселона B22 (6)
2021—2023Францыя Пары Сен-Жэрмен58 (22)
2023—Злучаныя Штаты Амерыкі Інтэр Маямі
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005Аргенціна Аргенціна (да 20)18 (14)
2008Аргенціна Аргенціна (алімп.)5 (2)
2005—Аргенціна Аргенціна175 (103)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
ЗолатаПекін 2008футбол
Чэмпіянаты свету
СрэбраБразілія 2014
ЗолатаКатар 2022
Кубкі Амерыкі
СрэбраВенесуэла 2007
СрэбраЧылі 2015
СрэбраЗША 2016
БронзаБразілія 2019
ЗолатаБразілія 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чэмпіён свету 2022 года, уладальнік Кубка Амерыкі 2021 года. У 2009, 2010, 2011, 2012, 2015, 2019, 2022 і 2023 гадах быў прызнаны найлепшым футбалістам года па версіі FIFA.

Раннія гады правіць

Нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 года ў Расарыа, Аргенціна. Ягоны бацька Хорхе Месі працаваў на фабрыцы, а маці Селія Месі (Кучыціні) — часткова занятая прыбіральшчыца. Сям’я ягонага бацькі паходзіць з італьянскага горада Анкона, адкуль ягоны прашчур Анджэла Месі эміграваў у Аргенціну ў 1883 годзе. Ліянель мае двух старэйшых братоў — Радрыга і Маціяса, а таксама сястру Марыю Соль. Месі стаў займацца футболам ва ўзросце пяці гадоў, выступаючы за мясцовы клуб «Грандолі». На першыя трэніроўкі яго прывозіла бабуля, якая была адзінай у сям’і, хто хацеў бачыць Ліянеля футбалістам[5]. Пасля «Грандолі» Ліянель перайшоў у «Ньюэлс Олд Бойз», які таксама базуецца ў Расарыа. Ва ўзросце дзесяці гадоў у Ліянеля дыягназавалі дэфіцыт гармона росту. «Рывер Плэйт» праяўляў інтарэс да хлопца, але не меў дастатковых сродкаў на ягонае лячэнне. Калі Ліянелю было 13 гадоў, адзін з акцыянераў «Барселоны» даведаўся пра маладога гульца. Пасля прагляду футбаліста спартыўны дырэктар клуба Карлас Рэшак здолеў пераканаць савет дырэктароў аплаціць пераезд сям’і Месі ў Еўропу і ягонае лячэнне.

Клубная кар’ера правіць

З 13 гадоў Ліянель гуляў у моладзевым складзе «Барселоны», у першым жа сваім матчы аформіўшы «покер». За асноўны склад іспанскага клуба Месі дэбютаваў 17 кастрычніка 2003 года ў таварыскай сустрэчы з партугальскім «Порту». Пасля матча газета «El Mundo» напісала: «У гэтага хлопца левая нага Марадоны, хуткасць Кройфа і пас Раналдынью».

22 снежня 2020 форвард «Барселоны» стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі футбола па галах за адзін клуб. Забіўшы свой 644-ы мяч, ён пераўзыйшоў дасягненне Пеле[6].

1 ліпеня 2021 года па заканчэнні кантракта з «Барселонай» стаў свабодным агентам. Планавалася, што будзе падпісана новае пагадненне, аднак 5 жніўня клуб абвясціў, што новы кантракт не можа быць заключаны з-за фінансавых абмежаванняў Ла Лігі.

10 жніўня Ліянель Месі падпісаў двухгадовае пагадненне з французскім «Пары Сен-Жэрмен» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год. У новым клубе ён атрымаў кашулю з нумарам 30, пад якім выступаў у пачатку кар’еры ў «Барселоне». У чэрвені 2023 года «Пары Сен-Жэрмен» абвясціў, што Месі пакідае каманду па заканчэнні кантракта.

Неўзабаве нападнік далучыўся да амерыканскага клуба «Інтэр Маямі». 15 ліпеня 2023 года афіцыйна падпісаў кантракт на 2,5 гады. 19 жніўня Ліянель Месі выйграў першы трафей, выступаючы за новы клуб. У фінальным матчы паўночнаамерыканскага Кубка ліг MLS+MX яго каманда атрымала перамогу. Падчас гэтага матча Месі вызначыўся, забіўшы ў першым тайме, а затым рэалізаваў пенальці ў пасляматчавай серыі. Такім чынам, аргенцінец заваяваў 44-ы трафей у прафесійнай кар'еры і стаў самым тытулаваным футбалістам у гісторыі[7].

Міжнародная кар’ера правіць

Да свайго дэбюту ў моладзевай камандзе Аргенціны Ліянель Месі атрымаў запрашэнне выступаць за нацыянальную зборную Іспаніі, але адхіліў яго. У чэрвені 2004 года ён нарэшце дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны ў матчы супраць Парагвая.

Разам са сборнай Аргенціны перамог на чэмпіянаце свету 2022 у Катары, упершыню выйграўшы залаты медаль на сусветным форуме. Быў прызнаны найлепшым гульцом турніра. 27 лютага 2023 года ён стаў уладальнікам узнагароды ФІФА найлепшаму футбалісту 2022 года. 15 студзеня 2024 года названы ўладальнікам узнагароды ФІФА найлепшаму футбалісту 2023 года.

Дасягненні правіць

Персанальныя правіць

Клубныя правіць

Барселона:

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Інтэр Маямі»:

Міжнародныя правіць

Зборная Аргенціны:

Заўвагі правіць

  1. Lionel Andrés Messi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lionel Andrés Messi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. а б https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/messi
  5. «Блоха» Архівавана 31 мая 2011., championat.ru (руск.)
  6. sport.tut.by Архівавана 25 снежня 2020.
  7. championat.com

Спасылкі правіць