Гейдар Аліеў

Гейдар Алірза аглы Аліеў (Гейдар Аліевіч Аліеў, азерб.: Heydər Əlirza oğlu Əliyev; 10 мая 1923, Нахічэвань, Азербайджанская ССР — 12 снежня 2003, Кліўленд, штат Агая, ЗША) — савецкі і азербайджанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Гейдар Аліеў
азерб.: Heydər Əlirza oğlu Əliyev
Гейдар Аліеў у 1997 годзе.
Гейдар Аліеў у 1997 годзе.
Сцяг3-і Прэзідэнт Азербайджана
10 кастрычніка 1993 — 31 кастрычніка 2003
ПапярэднікАбульфаз Эльчыбей
ПераемнікІльхам Аліеў
Сцяг3-і Старшыня Мілі Меджліса Азербайджана
15 чэрвеня 1993 — 5 лістапада 1993
ПапярэднікІса Гамбар
ПераемнікРасул Гуліеў
Сцяг1-ы Старшыня Алі Меджліса Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспублікі
5 верасня 1991 — 23 чэрвеня 1993
ПапярэднікПасада заснавана
ПераемнікВасіф Талыбаў
Сцяг11-ы Першы сакратар ЦК Кампартыі Азербайджанскай ССР
14 ліпеня 1969 — 3 снежня 1982
ПапярэднікВелі Ахундаў
ПераемнікКямран Багіраў
Сцяг5-ы Старшыня КДБ Азербайджанскай ССР
21 чэрвеня 1967 — 14 ліпеня 1969
ПапярэднікСямён Кузьміч Цвігун
ПераемнікВіталь Сяргеевіч Красільнікаў
Нараджэнне10 мая 1923(1923-05-10)[1][2]
Смерць12 снежня 2003(2003-12-12)[3] (80 гадоў)
Месца пахавання
БацькаАлірза Аліеў[d]
МаціІзет Аліева
ЖонкаЗарыфа Азіз кызы Аліева[d]
ДзеціІльхам Аліеў і Sevil Aliyeva[d]
ВеравызнаннеІслам
Партыя1) КПСС (1945—1991)
2) «Новы Азербайджан» (з 1992)
Член у
Адукацыя
Прафесіягісторык, архітэктар
Дзейнасцьпалітык
АўтографВыява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы19411969
ПрыналежнасцьСцяг СССР СССР
Род войскаўНКУС — МДБ — КДБ
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
КамандаваўКДБ Азербайджанскай ССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай ПрацыГерой Сацыялістычнай Працы
Ордэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн ЛенінаОрдэн Леніна
Ордэн ЛенінаОрдэн Кастрычніцкай РэвалюцыіОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонай Зоркі
Кавалер ордэна Князя Яраслава Мудрага І ступені
Кавалер ордэна Князя Яраслава Мудрага І ступені
Грузінскі ордэн Залатога руна
Грузінскі ордэн Залатога руна
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Сайтheydar-aliyev-foundation.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старшыня КДБ пры Савеце Міністраў Азербайджанскай ССР (1966—1969), 1-ы сакратар ЦК КП Азербайджанскай ССР (1969—1982), член Палітбюро ЦК КПСС (1982), першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР[4], генерал-маёр. У 1987 годзе пайшоў у адстаўку з займанай пасады. Пасля вяртання ў Азербайджан у ліпені 1990 года, абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР, старшынёй Вярхоўнага Меджліса Нахічэванскай АР (1991—1993), затым Прэзідэнт Азербайджана (1993—2003).

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 10 мая 1923 года у горадзе Нахічэвань. Пасля заканчэння ў 1939 годзе Нахічэванскага педагагічнага тэхнікума паступіў на архітэктурны факультэт Азербайджанскага індустрыяльнага інстытута (зараз Азербайджанская дзяржаўная нафтавая акадэмія), але вайна не дазволіла яму завяршыць адукацыю. Гэты інстытут ён так і не скончыў, аднак пазней, У 1957 годзе, скончыў гістарычны факультэт Азербайджанскага дзяржаўнага універсітэта.

З 1941 года Гейдар Аліеў працаваў загадчыкам аддзела ў Народным камісарыяце ўнутраных спраў Нахічэванскай АССР і Савеце Народных Камісараў Нахічэванскай АССР. У 1944 годзе быў накіраваны на работу ў органы дзяржаўнай бяспекі. У перыяд з 1949 па 1950 гады ён вучыўся ў школе перападрыхтоўкі кіруючага аператыўнага складу МДБ СССР ў Ленінградзе. У 1964 годзе ён стаў намеснікам старшыні, а у 1967 годзе — старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў Азербайджанскай ССР; яму было нададзена званне генерал-маёра.

Пасля абрання на пленуме Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Азербайджана ў ліпені 1969 года першым сакратаром Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Азербайджана, Гейдар Аліеў стаў фактычным кіраўніком рэспублікі. У снежні 1982 года ён быў абраны членам Палітбюро Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Савета Міністраў СССР. На працягу дваццаці гадоў Гейдар Аліеў быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і пяць гадоў займаў пасаду намесніка старшыні Вярхоўнага Савета СССР.

У кастрычніку 1987 года Гейдар Аліеў у знак пратэсту супраць палітыкі, якая праводзілася Палітбюро ЦК КПСС і асабіста генеральным сакратаром Міхаілам Гарбачовым, звольніўся з усіх сваіх пасад. У знак пратэсту супраць палітыкі кіраўніцтва СССР у сувязі з вострай канфліктнай сітуацыяй, якая ўзнікла ў Нагорным Карабаху у ліпені 1991 года ён выйшаў з шэрагаў Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

Пасля вяртання ў ліпені 1990 года ў Азербайджан, Гейдар Аліеў жыў спачатку ў Баку, а потым у Нахічывані. У тым жа годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР. У 1991—1993 гадах ён займаў пасаду старшыні Вярхоўнага Меджліса Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспублікі, намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Азербайджанскай Рэспублікі. На праведзеным у 1992 годзе ў горадзе Нахічэвань устаноўчым з’ездзе партыі «Новы Азербайджан» Гейдар Аліеў быў абраны старшынёй гэтай партыі.

З-за надзвычайнага абвастрэння ўрадавага крызісу ў Азербайджане ў маі—чэрвені 1993 года і пагрозы грамадзянскай вайны, Гейдар Аліеў вырашыў вярнуцца ў Баку. 15 чэрвеня 1993 года ён быў абраны старшынёй Вярхоўнага Савета Азербайджана, а 24 ліпеня пачаў выконваць абавязкі Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі. 3 кастрычніка 1993 года ў выніку ўсенароднага галасавання Гейдар Аліеў быў абраны Прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі.

На чарговых прэзідэнтскіх выбарах 11 кастрычніка 1998 года ён набраў 76,1 працэнта галасоў і зноў стаў Прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі. Гейдар Аліеў пагадзіўся на вылучэнне сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах 15 кастрычніка 2003 года, але адмовіўся ад удзелу ў іх з-за праблем са здароўем.

Памёр 12 снежня 2003 года ў Кліўлендзе (ЗША). Пахаваны ў Баку на Алеі ганаровых пахаванняў.

Узнагароды правіць

Гейдар Аліеў быў узнагароджаны ордэнам Леніна (чатыры разы), ордэнам Чырвонай Зоркі і шматлікімі медалямі, двойчы атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы, быў узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі замежных дзяржаў. Гейдар Аліеў быў узнагароджаны шэрагам міжнародных прэмій, атрымаў званні ганаровага доктара універсітэтаў некалькіх краін і іншыя высокія ганаровыя званні.

Ушанаванне памяці правіць

Ва ўсіх гарадах Азербайджана цэнтральныя праспекты і вуліцы названы ў гонар Гейдара Аліева. Імя Гейдара Аліева носяць шматлікія аб’екты, навучальныя установы і іншыя арганізацыі ў розных кутках Азербайджана. У многіх гарадах і населеных пунктах краіны ўсталяваны помнікі Гейдару Аліеву. Паводле афіцыйных дадзеных, у краіне налічваецца каля 60 музеяў і цэнтраў Гейдара Аліева.

У нумізматыцы і філатэліі правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Brozović D., Ladan T. Hejdar Alijev // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  2. Gejdar Alijev // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 24 жніўня 2019.
  4. Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.

Спасылкі правіць