Гран-пры Японіі

этап чэмпіянату Формулы-1

Гран-пры́ Япо́ніі (па-японску: 日本グランプリ — Ніхон-гуранпуры) — гонка Формулы-1 у Японіі, якое ладзіцца з 1976 року. Доўгі час (да 1999 року) было адзіным Гран-пры ў Азіі.

Гран-пры Японіі
Судзука
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 48
Першая гонка 1963
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр (6)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Вялікабрытаніі Макларэн (9)
Траса
Працягласьць кола 5,807 км
Працягласьць гонкі 307,471 км
Колькасьць колаў 53
Сэзон 2023 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
  • Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн
  • Рэд Бул-Хонда
  • 1:34,183
Вонкавыя спасылкі

Першыя два Гран-пры (19761977) адбыліся на хуткаснай трасе Фудзі, пасьля чаго Японія зьнікла з раскладу, вярнуўшыся ў 1987 року ўжо на новую трасу ў Судзуцы. Дадаткова ў 1994—1995 роках у Японіі ладзіліся Гран-пры Ціхага акіяну на трасе ў Акаяме. У 2007 року Гран-пры Японіі вярнулася на трасу Фудзі, але з 2009 зноўку ладзіцца на Судзуцы.

Мінуўшчына рэдагаваць

Гонкі спартовых аўтамабіляў(d) Гран-пры Японіі на трасе ў Судзуцы ўпершыню адбыліся у траўні 1963 року. З 1965 Гран-пры перанесенае на Фудзі. Акрамя спартовых аўтамабіляў, тут адбываліся таксама гонкі Формулы-2 і Кан-Ам(d). У 1974 з трасы выдалілі небясьпечны паварот Даіці, дзе ня раз адбываліся катастрофы.

У 1976 року ўпершыню на трасе Фудзі правялі Гран-пры Формулы-1. У наступным годзе пасьля сутыкненьня Жыля Вільнёва з Роні Пэтэрсанам загінулі двое гледачоў. Пасьля гэтага Фудзі доўга не выкарыстоўвалася для гонак, ды і Гран-пры Японіі было скасаванае.

У 1987 Формула-1 вярнулася ў Японію на перабудаваную трасу ў Судзуцы. Гэта адзіная траса ў календары формульных гонак, якая мае канфігурацыю «восемкі»; вылучаецца таксама хуткасьцю і патрабавальнасьцю да кіраваньня.

У тыя часы Гран-пры Японіі ладзілася напрыканцы сэзону, у верасьні-кастрычніку, таму ў 1987—1991 роках рэгулярна станавілася вырашальнай для чэмпіёнства гонкай. Толькі ў 1992 гэтая заканамернасьць перарвалася, бо Найджэл Мэнсэл ужо забясьпечыў сабе перамогу раней. Адгэтуль чэмпіёнства вырашалася ў Японіі яшчэ некалькі разоў.

З 2007 року Гран-пры Японіі перанесьлі на трасу Фудзі, дзе яна прайшла два гады запар. Плянавалася, што з 2009 року трасы будуць мяняцца між Судзукай і Фудзі, аднак з прычыны эканамічнага крызісу кампанія «Таёта», якая валодала апошняй трасай, адмовілася далей прымаць гонкі. З тае пары гонкі Формулы-1 ладзяцца на трасе Судзука, якая належыць «Хондзе».

У 2014 року на гонкавым тыдні на Судзуку наваліўся тайфун «Фанфон(d)», аднак гонка ня была адкладзеная. На 45-м коле гоначнік «Заўбэру» Адрыян Сутыль вылецеў з трасы ў павароце «Данлап», і ў той час, калі ягоны аўтамабіль звозіў кран, гоначнік «Марусі» Жуль Б’янкі ў тым жа павароце ўляцеў у кран. Пасьля гэтага гонку спынілі, Б’янкі трапіў у кому і празь дзевяць месяцаў памёр ад траўмаў. Дзеля гэтага ў трасу ўнесьлі зьмены, палепшыўшы водаадвод у Данлапе.

У 2020 року Гран-пры Японіі ня ладзілася з прычыны пандэміі каранавірусу.

З 2024 року Гран-пры Японіі перанесенае з традыцыйных верасьнёўскіх-кастрычніцкіх датаў на красавік, паміж Гран-пры Аўстраліі і Кітаю.

Пераможцы рэдагаваць

Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

РокГоначнікКанструктарМесцаКатэгорыяСправаздача
1963 Пітэр ЎорLotus 23-FordСудзукаСпартовыя аўтамабіліПратакол
1964 Майкл НайтBrebham BT6-FordФормула ЛібрэПратакол
1965Ня ладзілася
1966 Ёсікадзу СунакоPrince R380ФудзіСпартовыя аўтамабіліПратакол
1967 Тэцу ІкудзаваPorsche 906Пратакол
1968 Мота КітаноNissan R381-ChevroletПратакол
1969 Мотахару Куросава
Ёсікадзу Сунако
Nissan R382Пратакол
1970Ня ладзілася
1971 Куніомі НагамацуMitsubishi Colt F2000ФудзіФормула ЛібрэПратакол
1972 Джон СэртысSurtees TS10-Ford BDAПратакол
1973 Мотахару КуросаваМарч-BMWФормула 2000Пратакол
1974Ня ладзілася
1975 Масахіро ХасэміМарч-BMWФудзіФормула 2000Пратакол
1976 Жак ЛяфітШэўрон-BMWСудзукаПратакол
1976 Марыё АндрэцьціЛотас-FordФудзіФормула-1Пратакол
1977 Джэймз ГантМакларэн-ФордПратакол
1978

1986
Ня ладзілася
1987 Гергард БэргерФэрарыСудзукаФормула-1Пратакол
1988 Айртан СэнаМакларэн-ХондаПратакол
1989 Алесандра НаньнініБэнэтон-ФордПратакол
1990 Нэльсан ПікеБэнэтон-ФордПратакол
1991 Гергард БэргерМакларэн-ХондаПратакол
1992 Рыкарда ПатрэзэЎільямз-РэноПратакол
1993 Айртан СэнаМакларэн-ФордПратакол
1994 Дэйман ГілЎільямз-РэноПратакол
1995 Міхаэль ШумахэрБэнэтон-РэноПратакол
1996 Дэйман ГілЎільямз-РэноПратакол
1997 Міхаэль ШумахэрФэрарыПратакол
1998 Міка ХякінэнМакларэн-МэрсэдэсПратакол
1999 Міка ХякінэнМакларэн-МэрсэдэсПратакол
2000 Міхаэль ШумахэрФэрарыПратакол
2001 Міхаэль ШумахэрФэрарыПратакол
2002 Міхаэль ШумахэрФэрарыПратакол
2003 Рубэнс БарыкелаФэрарыПратакол
2004 Міхаэль ШумахэрФэрарыПратакол
2005 Кімі РайканэнМакларэн-МэрсэдэсПратакол
2006 Фэрнанда АлёнсаРэноПратакол
2007 Льюіс ГэмілтанМакларэн-МэрсэдэсФудзіПратакол
2008 Фэрнанда АлёнсаРэноПратакол
2009 Сэбастыян ФэтэльРэд Бул-РэноСудзукаПратакол
2010 Сэбастыян ФэтэльРэд Бул-РэноПратакол
2011 Джэнсан БатанМакларэн-МэрсэдэсПратакол
2012 Сэбастыян ФэтэльРэд Бул-РэноПратакол
2013 Сэбастыян ФэтэльРэд Бул-РэноПратакол
2014 Льюіс ГэмілтанМэрсэдэсПратакол
2015 Льюіс ГэмілтанМэрсэдэсПратакол
2016 Ніка РозбэргМэрсэдэсПратакол
2017 Льюіс ГэмілтанМэрсэдэсПратакол
2018 Льюіс ГэмілтанМэрсэдэсПратакол
2019 Вальтэры БотасМэрсэдэсПратакол
2020

2021
Ня ладзілася праз пандэмію COVID-19
2022 Макс ВэрстапэнРэд Бул-RBPTСудзукаФормула-1Пратакол
2023 Макс ВэрстапэнРэд Бул-Honda RBPTПратакол
Крыніца:[1]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Japanese GP (анг.) ChicaneF1 Праверана 2 красавіка 2024 г. Архіўная копія ад 23 кастрычніка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць