Аксэль Вітсэль

бэльгійскій футбаліст

Аксэ́ль Вітсэ́ль (па-француску: Axel Witsel; нарадзіўся 12 студзеня 1989 году, Льеж, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, паўабаронца гішпанскага клюбу «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі. Асноўная пазыцыя гульца — цэнтар пляцоўкі.

Аксэль Вітсэль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся12 студзеня 1989(1989-01-12)[1][2] (35 гадоў)
Рост186 см
Вага81 кг
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбАтлетыка Мадрыд
Нумар20
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2006—2011
2011—2012
2012—2017
2017—2018
2018—2022
2022—
Стандард
Бэнфіка
Зэніт
Цяньцзінь Цюаньцзянь
Барусія Дортмунд
Атлетыка Мадрыд
148 (33)
32 (1)
122 (16)
36 (5)
105 (10)
68 (2)
Зборныя
2008—Бэльгія130 (12)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
1 сьнежня 2022.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Вітсэль зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы льескага «Стандарду», за які дэбютаваў 17 верасьня 2006 году, выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне замест Стывэна Дэфура. Замацаваўся ў асноўным складзе ў сэзоне 2007—2008 гадоў, склаўшы разам са Стывэнам Дэфурам і Маруанам Фэляйні зьвязку ў цэнтры паўабароны клюбу. Паводле вынікаў сэзону атрымаў прыз футбаліста году. У наступным сэзоне ягоны гол з 11-мэтровай пазнакі дапамог «Стандарду» атрымаць тытул чэмпіяну краіны.

13 ліпеня 2011 году падпісаў кантракт з партугальскай «Бэнфікай»[3]. Замацаваўся ў асноўным складзе і стаў практычна нязьменным гульцом асноўнага складу. 3 верасьня 2012 году Аксэль падпісаў 5-гадовы кантракт зь піцерскім «Зэнітам» за 40 млн эўра[4]. Вітсэль дэбютаваў у расейскай Прэм’ер-лізе 14 верасьня, замяніўшы Канстанціна Зыранава на 70-й хвіліне ў матчы супраць «Цераку», які скончыўся паразай піцерцаў зь лікам 0:2.

Міжнародная рэдагаваць

26 сакавіка 2008 году ў матчы супраць зборнай Марока гулец дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі і забіў гол. У адборачным цыклі да чэмпіянату сьвету 2014 году правёў усе матчы ў асноўным складзе сваёй зборнай.

Дасягненьні рэдагаваць

«Стандард»:

«Бэнфіка»:

«Зэніт»:

«Барусія»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Axel Witsel // FBref.com (мн.)
  2. ^ а б в Axel Witsel Witsel // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Аксель Витцель пополнил ряды «Бенфики». Eurosport.ru  (рас.)
  4. ^ Витсель едет в Петербург!. ФК «Зэніт»  (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць