Аксель Вітсель

бельгійскі футбаліст

Аксе́ль Лара́н Анжэ́ль Ламбе́р Вітсе́ль (фр.: Axel Laurent Angel Lambert Witsel; нар. 12 студзеня 1989, Льеж, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Атлетыка» з Мадрыда і нацыянальнай зборнай Бельгіі. Асноўная пазіцыя іграка — цэнтр пляцоўкі.

Футбол
Аксель Вітсель
Агульная інфармацыя
Поўнае імяАксель Ларан Анжэль Ламбер Вітсель
Нарадзіўся12 студзеня 1989(1989-01-12)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства Бельгія
 Марцініка[3]
Рост186 см
Вага81 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубІспанія Атлетыка
Нумар20
Маладзёжныя клубы
1995—1997Бельгія Вотм
1997—2004Бельгія Візэ
2004—2006Бельгія Стандард
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2011Бельгія Стандард146 (32)
2011—2012Партугалія Бенфіка32 (3)
2012—2016Расія Зеніт (СПб)121 (16)
2017—2018Кітай Цяньцзінь Цюаньцзянь35 (5)
2018—2022Германія Барусія (Дортмунд)105 (10)
2022—Іспанія Атлетыка Мадрыд
Нацыянальная зборная[* 2]
2004Бельгія Бельгія (да 15)1 (0)
2005Бельгія Бельгія (да 16)2 (0)
2005—2006Бельгія Бельгія (да 17)19 (0)
2006—2007Бельгія Бельгія (да 18)5 (0)
2006Бельгія Бельгія (да 19)3 (0)
2007—2009Бельгія Бельгія (да 21)10 (0)
2008—Бельгія Бельгія124 (12)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
БронзаРасія 2018
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Вітсэль з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы льежскага «Стандарда», за які дэбютаваў 17 верасня 2006 года, выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне замест Стывена Дэфура. Замацаваўся ў асноўным складзе ў сезоне 2007/08, склаўшы разам са Стывенам Дэфурам і Маруанам Фелайні звязку ў цэнтры паўабароны клуба. Паводле вынікаў сезона атрымаў прыз футбаліста года. У наступным сезоне яго гол з 11-метровай пазнакі дапамог «Стандарду» атрымаць тытул чэмпіёна краіны.

13 ліпеня 2011 года падпісаў кантракт з партугальскай «Бенфікай»[4]. Замацаваўся ў асноўным складзе і стаў практычна няпераменным іграком асноўнага складу. 3 верасня 2012 года Аксель падпісаў 5-гадовы кантракт з піцерскім «Зенітам» за 40 млн еўра[5]. Вітсель дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе 14 верасня, замяніўшы Канстанціна Зыранава на 70-й хвіліне ў матчы супраць «Церака», які скончыўся паражэннем піцерцаў з лікам 0:2.

У студзені 2017 года перайшоў у кітайскі клуб «Цяньцзінь Цюаньцзянь»[6]. У жніўні 2018 года вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком дортмундскай «Барусіі»[7].

У ліпені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў аднагадовы кантракт з мадрыдскім «Атлетыка»[8].

Міжнародная кар’ера правіць

26 сакавіка 2008 года ў матчы супраць зборнай Марока дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі і забіў гол. У адборачным цыкле да чэмпіянату свету 2014 правёў усе матчы ў асноўным складзе сваёй зборнай.

Дасягненні правіць

«Стандард»:

«Бенфіка»:

«Зеніт»:

«Барусія» Дортмунд:

Зноскі

Спасылкі правіць