120-я Рагачоўская асобная механізаваная брыгада

120-я асо́бная гвардзе́йская механіза́ваная Рагачо́ўская, Чырвонасця́жная, о́рдэнаў Суво́рава і Куту́зава II ступе́ні брыга́да імя́ Вярхо́ўнага Саве́та Белару́скай ССР[2] — адно з найбуйнейшых падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

120-я Рагачоўская асобная механізаваная брыгада
Нарукаўны знак 120-й асобнай механізаванай брыгады
Гады існаванняз 1992 г.
Краіна Беларусь
ПадпарадкаваннеПаўночна-заходняе аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл
Уваходзіць уУзброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
Тыпбрыгада
ДыслакацыяМінск
Удзел уВялікая Айчынная вайна
Знакі адрозненняСавецкая гвардыяОрдэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Кутузава II ступені
Камандзіры
Дзеючы камандзіргвардыі-палкоўнік Кулажын[1]
Вядомыя камандзірыгенерал-палкоўнік Аляксандр Чумакоў (19801986)

Гісторыя

правіць

Падчас Другой сусветнай вайны

правіць

Была сфармавана ў сакавіку 1942 года ў Омску ў якасці 308-й стралковай дывізіі. Увайшла ў склад 24-й арміі Сталінградскага фронту. Прыняла ўдзел у Сталінградскай бітве ў складзе 62-й арміі генерала В.І.Чуйкова.

Прымала ўдзел у Курскай бітве, вызваляла Бранск, Клімавічы, Касцюковічы. 23 верасня 1943 года за праяўленыя асабовым складам мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за горад Арол 308-я стралковая дывізія была пераўтворана ў 120-ю гвардзейскую стралковую дывізію.

9 чэрвеня 1943 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў бітве на Волзе злучэнне ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.

26 ліпеня 1944 года за доблесць і мужнасць, праяўленыя ў баях за Рагачоў, загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага дывізіі прысвоена ганаровае найменне Рагачоўскай.

27 ліпеня ўдзельнічала ў штурме Беластока. За адрозненні ў гэтых баях 9 жніўня ўсе яе палкі былі ўдастоены ганаровага наймення «Беластоцкіх».

За ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў ходзе Усходне-Прускай наступальнай аперацыі 5 красавіка 1945 года была ўзнагароджана ордэнам Кутузава 2-й ступені. 26 красавіка 1945 года за адрозненні ў баях ўзнагароджана ордэнам Суворава 2-й ступені.

Удзельнічала ў Берлінскай наступальнай аперацыі, перамогу сустрэла ў баях каля Брандэнбурга.

Пасля вайны

правіць

Пасля заканчэння вайны перадыслакавалася ў Мінск і размясцілася ў ваенным гарадке Уручча.

У 1957 годзе дывізія была ператворана ў мотастралковую.

Войскі дывізіі ўдзельнічалі ў вучэннях «Днепр» (1967), «Нёман» (1968), «Дзвіна» (1970), «Вясна-75», «Бярэзіна» (1980), «Захад-81».

За заслугі «ў справе абароны Савецкай Радзімы, высокія вынікі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы» ёй было прысвоена імя Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1967), яна была ўзнагароджана Памятным сцягам (1967) і Ленінскай юбілейнай Ганаровай граматай (1970) ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і Савета Міністраў СССР.

У 1982 годзе 120-я гвардзейская мотастралковая дывізія разгортвалася ў 5-ы асобны гвардзейскі армейскі Рагачоўскі Чырванасцяжны ордэнаў Суворава і Кутузава корпус імя Вярхоўнага Савета БССР — злучэнне брыгаднай арганізацыі. Аднак з пачаткам скарачэнняў узброеных сілаў у 1989 годзе 5-й гвардзейскі ААК зноў стаў 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіяй.

У Рэспубліцы Беларусь

правіць

З 1992 года дывізія — у складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 1 лютага 2002 года падчас рэфармавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 120-я гвардзейская мотастралковая дывізія была перафарміравана ў 120-ю гвардзейскую асобную механізаваную брыгаду з захаваннем ганаровых найменняў і баявых ордэнаў. У 2005 годзе ў складзе брыгады сфарміравана міратворчая рота, але пазней перададзена 103-й брыгадзе[3].

Брыгада прынімала ўдзел у комплексных аператыўных вучэннях «Бярэзіна-2002», «Шчыт Айчыны–2004», «Восень-2008», комплексных аператыўных вучэннях 2005 і 2007 гадоў, аператыўна-стратэгічным вучэнні «Захад-2009», сумесным аператыўным вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Шчыт Саюза–2011», сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2013».

Зноскі

Спасылкі

правіць