Эдвард Герэк

Эдвард Герэк (польск.: Edward Gierek; 6 студзеня 1913, вёска Паромбка, Царства Польскае, Расійская імперыя — 29 ліпеня 2001, Цешын, Сілезскае ваяводства, Польшча) — польскі палітычны дзеяч. Першы сакратар ЦК ПАРП (1970—1980). У 1981 кароткі час знаходзіўся ў зняволенні.

Эдвард Герэк
Edward Gierek
Сцяг4-ы першы сакратар ЦК ПАРП
20 снежня 1970 — 6 верасня 1980
ПапярэднікУладзіслаў Гамулка
ПераемнікСтаніслаў Каня
Нараджэнне6 студзеня 1913(1913-01-06)[1][2][…]
Смерць29 ліпеня 2001(2001-07-29)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца пахавання
ЖонкаStanisława Gierek[d]
ДзеціAdam Gierek[d] і Jerzy Gierek[d]
Нацыянальнасцьпаляк
Веравызнаннеатэізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасцьпалітыка[3]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1923 г. разам з маці эміграваў у Францыю, дзе ў 1926—1934 гг. працаваў на вугальных шахтах. У 1931 г. уступіў у шэрагі Французскай кампартыі. У 1934 г. за ўдзел у страйку шахцёраў быў арыштаваны і высланы ў Польшчу, дзе неўзабаве быў прызваны ў армію. У 1937 эміграваў у Бельгію, працаваў гарняком на вугальнай шахце. У 1937 г. уступіў у шэрагі кампартыі Бельгіі. Падчас нямецкай акупацыі Бельгіі (1940—1944) удзельнічаў у Руху Супраціву, быў адказным за выпуск польскай падпольнага друку.

У 1980 г. пасля серыі масавых агульнанацыянальных забастовак, праведзеных у знак пратэсту супраць падвышэння коштаў на прадукты харчавання, адпраўлены ў адстаўку. Пасля прыходу да ўлады Войцеха Ярузельскага быў пад дамашнім арыштам. Адышоў ад палітычнага жыцця, жыў у правінцыі, займаўся напісаннем мемуараў.

Дэпутат сейма ПНР у 1952—1980 гг.

Зноскі

  1. а б Edward Gierek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Edward Gierek // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 15 лютага 2024.