У бой ідуць адны «старыя»

«У бой ідуць адны „старыя“» (руск.: В бой идут одни «старики») — савецкі мастацкі фільм 1973 года рэжысёра Леаніда Быкава, які апавядае пра будні лётнікаў-знішчальнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сцэнарый фільма шмат у чым заснаваны на рэальных падзеях: падчас вайны ў Чырвонай арміі існавала «пяючая» эскадрылля, а гісторыя кахання герояў стужкі бярэ пачатак ад сапраўднай гісторыі двух герояў Савецкага саюза.

У бой ідуць адны «старыя»M:
Жанрмузычны фільм[d], драматычны фільм і ваенны фільм[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
КінакампаніяКінастудыя імя А. Даўжэнкі
Працягласць92 хв.
Бюджэт381 000 ₽
Краіна
Моваруская
Год1973
IMDbID 0070861
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аспісанне

правіць

Культавая стужка 1973 года, цытаты з якой, як і галоўная песня «Смуглянка», шырока разышліся. «У бой ідуць адны старыя» — пранізлівая гісторыя пра эскадрыллю лётчыкаў, дзе вопытныя пілоты, так званыя «старыя», вучаць навабранцаў правілам жыцця, смерці і кахання. А калі цяжка, падымаюць сабе настрой баявымі песнямі.

Карціну здымалі на Кінастудыі імя А. Даўжэнкі. Леаніду Быкаву, рэжысёру і выканаўцу галоўнай ролі, стужка дала магчымасць рэалізаваць дзіцячую мару і навучыцца кіраваць самалётам[2].

Зноскі