Тыксі
Ты́ксі[2] (руск.: Ти́кси, якуцк.: Тиксии) — пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр Булунскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якуція). Самы паўночны населены пункт Якуціі. У спісе самых паўночных населеных пунктаў Расіі займае чацвёртае месца пасля пасёлкаў Дыксан, Сындаска, Хатанга. Знаходзіцца за Палярным кругам, на ўсход ад вусця Лены на беразе аднайменнай бухты мора Лапцевых. Адносіцца да раёнаў Крайняй Поўначы.
Пасёлак гарадскога тыпу Тыксі
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьСтвораны як адзін з пунктаў Паўночнага марскога шляху ў 1933 годзе. Недалёка знаходзіцца створаная ў 1932 годзе палярная станцыя, а таксама створаная ў 1957 годзе Палярная геакосмафізічная абсерваторыя «Тыксі».
Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1939 года.
У 1941—1944 гадах Тыксі быў пунктам фарміравання ўнутраных арктычных канвояў.
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Рэспублікі Саха (Якуція)
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонКупаллеВасіль БыкаўДональд СазерлендВікіпедыяДругая сусветная вайнаБеларусьУННВВікіпедыя:Адмова ад адказнасціSpecial:SearchВікіпедыя:ФорумВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВольга Славаміраўна БондараваГістарычная палітыка БеларусіВіталія Анатольеўна БандарэнкаВікіпедыя:Да выдаленняRaivenСпіс беларускіх імёнБеларуская моваЯўгенія ЯнішчыцАнглійскі алфавітУладзімір КараткевічТрэмаЯнка КупалаМінскAP$ENTРыгор БарадулінВайна за Агадэн (1977—1978)Вікіпедыя:Супольнасць21 чэрвеняПошукавая аптымізацыяВікіпедыя:ДаведкаЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024КвэньяМікалай Уладзіміравіч СацураДзень бацькі