Такін (Budorcas taxicolor) — буйны парнакапытны сысун.
Такін |
Сычуанскі такін (Budorcas taxicolor tibetana) у заапарку, Чыкага |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі Род: | Budorcas Hodgson, 1850 | |
Міжнародная навуковая назва |
---|
Budorcas taxicolor Hodgson, 1850 |
Падвіды |
---|
- B. t. bedfordi
- B. t. taxicolor
- B. t. tibetana
- B. t. whitei
|
Арэал |
---|
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Жывёла з густой поўсцю, падобная адначасова на быка і казу, з галавой антылопы гну, рагамі буйвала, умее сядзець, як сабака.
Радзімай такінаў з'яўляецца Кітай. Жывуць яны ў горных лясах і месцах, дзе багата растуць хмызнякі. Такіны скрытныя жывёлы, толькі ў 1850 годзе з'явілася іх першае апісанне.
Такіны — раслінаедныя: улетку сілкуюцца сакавітай травой, а зімой — парасткамі бамбука, рададэндрана, вярбы. Нягледзячы на сваю вялікую вагу (да 400 кг), каротканогасць і нязграбнасць, такін вельмі лёгка бегае і выдатна скача па стромых скалах.