Сцяг акругі Калумбія

Сцяг акругі Калумбія (Сцяг Вашынгтона, акруга Калумбія, англ.: Flag of Washington, D.C.) — адзін з афіцыйных сімвалаў федэральнай акругі Калумбія, ЗША.

Вашынгтон, акруга Калумбія
 ЗША
Зацверджаны15 кастрычніка 1938

Гісторыя і апісанне правіць

Акруга Калумбія не мела ўласнага сцяга аж да 1938 года. Замест яго неафіцыйна выкарыстоўваліся іншыя сцягі, у тым ліку сцяг нацыянальнай гвардыі акругі  (англ.). У 1937 годзе камандаванне нацыянальнай гвардыі акругі прапанавала выкарыстоўваць часовы сцяг, фон якога выкананы ў сінім колеры, і ў цэнтры якога размешчана выява Капітолія. У 1938 годзе кангрэс ЗША склікаў камісію для стварэння афіцыйнага сцяга акругі. Камісія абвясціла грамадскі конкурс, пераможцам якога стаў графічны дызайнер Чарлз Дан, які прапанаваў свой варыянт яшчэ ў 1921 годзе. Выява сцяга яго аўтарства была заснавана на фамільным гербе Джорджа Вашынгтона. 15 кастрычніка 1938 года пастанова аб прыняцці сцяга набыла моц.[1]

У пастанове прыводзіцца апісанне сцяга:[1]

Верхняя белая частка павінна складаць 3/10 вышыні палатна; дзве гарызантальныя палосы павінны быць у 2/10 ад вышыні; белая частка паміж палосамі — 1/10 ад вышыні; ніжняя белая частка — 2/10 ад вышыні. Тры пяціканцовых зоркі павінны мець у папярочніку 2/10 ад вышыні палатна і быць роўнааддаленыя ў гарызантальнай плоскасці палатна.

У 2004 годзе Вексілалагічная Асацыяцыя ЗША правяла сярод сваіх членаў галасаванне, каб выбраць лепшы сцяг сярод 150 гарадоў ЗША. Сцяг акругі Калумбія заняў першае месца.[2]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Government of the District of Columbia, untitled monograph, 1963, pp. 21-23 (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2012. Праверана 21 студзеня 2011.
  2. NAVA - AMERICAN CITY FLAGS SURVEY PRESS RELEASE (англ.)(недаступная спасылка). North American Vexillological Association. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 21 студзеня 2011.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумЛюдзі на балоце (раман)Адмысловае:RecentChangesЯўгенія ЯнішчыцАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонПаўлінкаДзікае паляванне караля СтахаУладзімір КараткевічПомнік Якубу Коласу (Мінск)Катэгорыя:Вікіпедыя:Карткі без параметраўДзеяслоўБеларусьЯнка КупалаПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Герб БеларусіРаіса Андрэеўна БаравіковаІван МележЯкуб КоласШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхРыгор БарадулінУладзімір СцяпанМаксім БагдановічВасіль БыкаўКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуЯнка СіпакоўМіхась БашлакоўВікіпедыя:Да выдаленняІван НавуменкаПомнік Янку Купалу (Ляўкі)Пераможцы конкурсу песні ЕўрабачаннеНюшаВячка (князь кукенойскі)ПрыметнікЧасціны мовыУННВДругая сусветная вайна