Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь

Сухапу́тныя во́йскі Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.

Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь
Эмблема Сухапутных войскаў Рэспублікі Беларусь
Гады існаванняз 20 сакавіка 1992 года па цяперашні час
Краіна Беларусь
ПадпарадкаваннеМіністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць уУзброеныя сілы
ТыпВід узброеных сіл
Колькасць11 700 (2023)[1]
Дыслакацыя
Камандзіры
Вядомыя камандзірыгенерал-маёр Аляксандр Мікалаевіч Нікіцін

У Рэспубліцы Беларусь Сухапутныя войскі з’яўляюцца самым шматлікім і рознабаковым па баявым складзе відам Узброеных Сіл. Яны валодаюць вялікай агнявой і ўдарнай магутнасцю, высокай манеўранасцю і самастойнасцю.

Сухапутныя войскі прызначаны для вырашэння задач па адбіццю ўдараў праціўніка і яго разгрому ў выпадку развязвання ім агрэсіі. Выкарыстоўваючы абаронныя магчымасці, Сухапутныя войскі ў стане эфектыўна весці барацьбу з наземным і паветраным праціўнікам ва ўзаемадзеянні з Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны.

Сухапутныя войскі складаюцца з родаў войскаў і спецыяльных войскаў. Роды войскаў і спецыяльныя войскі ў залежнасці ад характару задач, якія яны выконваюць, маюць уласцівыя ім узбраенне, ваенную тэхніку і арганізацыю.

Для вырашэння баявых задач Сухапутныя войскі маюць у сваім складзе механізаваныя злучэнні, ракетныя войскі і артылерыю, воінскую СПА, спецыяльныя войскі, часці і ўстановы тылавога і тэхнічнага забеспячэння.

Задачы Сухапутных войскаў правіць

У мірны час: правіць

  • падтрыманне баявога патэнцыялу, баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў кіравання, злучэнняў, воінскіх часцей і ўстаноў Сухапутных войскаў на ўзроўні, які забяспечвае адбіццё нападу лакальнага маштабу;
  • забеспячэнне пераводу войскаў з мірнага на ваенны час ва ўстаноўленыя тэрміны для выканання задач па адбіццю агрэсіі суперніка;
  • нясенне баявога дзяжурства вылучанымі сіламі і сродкамі;
  • падрыхтоўка органаў кіравання і войскаў да вядзення баявых дзеянняў і выканання іншых задач у адпаведнасці з іх прызначэннем;
  • стварэнне і ўтрыманне запасаў узбраення, ваеннай тэхнікі і матэрыяльных сродкаў у аб’ёмах, якія забяспечваюць гарантаванае рашэнне задач, якія стаяць перад Сухапутнымі войскамі;
  • удзел у ліквідацыі наступстваў аварый, катастроф і стыхійных бедстваў;
  • падтрыманне на высокім узроўні маральна-псіхалагічнага стану асабовага складу.

У ваенны час: правіць

  • выкананне задач па плану стратэгічнага разгортвання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
  • лакалізацыя (спыненне) магчымых ваенных канфліктаў, адбіццё агрэсіі праціўніка боегатовымі ў мірны час часцямі Сухапутных войскаў, а пры неабходнасці — з адмабілізаваннем злучэнняў і часцей;
  • адбіццё нападу ў любых умовах стратэгічнай абстаноўкі як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзнікаў;
  • правядзенне сумесна з ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (пры ўдзеле узброеных сіл краін СНД, якія падпісалі Дагавор аб калектыўнай бяспецы) абарончых і контрнаступальнай аперацый па разгрому агрэсара;
  • нанясенне паражэння праціўніку і стварэнне перадумоў да спынення ваенных дзеянняў;
  • фарміраванне і падрыхтоўка рэзерваў, папаўненне страт войскаў у асабовым складзе, узбраенні і ваеннай тэхніцы па спецыяльнасцях і наменклатуры Сухапутных войскаў.

Аснову Сухапутных войскаў складаюць аператыўныя групіроўкі на Заходнім і Паўночна-заходнім аперацыйных накірунках, якія здольны ва ўмовах мірнага часу выканаць задачы па лакалізацыі і нейтралізацыі ўзброенага канфлікту, а пры неабходнасці весці лакальную вайну, забяспечваючы своечасовае аператыўна-стратэгічнае разгортванне ўсіх Узброеных Сіл, усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы .

Арганізацыйна Сухапутныя войскі складаюцца з аператыўных групіровак войскаў, злучэнняў, воінскіх часцей родаў войскаў і спецыяльных войскаў, навучальных і іншых воінскіх часцей.

Структура правіць

Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Міністэрствам абароны і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўных камандавання: Заходняе (польскі кірунак, штаб у Гродна) і Паўночна-Заходняе (прыбалтыйскі кірунак, штаб у Барысаве), а таксама асобныя воінскія часткі.

Колькасць асабовага складу Сухапутных войскаў па стану на 2016 год была 16.5 тыс. чалавек [2]

Сухапутныя войскі і Сілы спецыяльных аперацый на карце Беларусі

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў цэнтральнага падпарадкавання правіць

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Заходняга аператыўнага камандавання правіць

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання правіць

Тэхніка і ўзбраенне правіць

Сухапутныя войскі маюць на ўзбраенні танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры, артылерыю рознай магутнасці і прызначэння, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, зенітныя ракетныя комплексы, сродкі кіравання, аўтаматычную стралковую зброю.

Дадзеныя аб колькасці ўзятыя з IISS Military Balance 2022.

ТыпВытворчасцьПрызначэннеКолькасцьЗаўвагіВыява
Танкі
Т-72Б СССРАсноўны баявы танк477[2]
Т-72Б3 РасіяАсноўны баявы танк20[2]На ўзбраенні 120 АМБр.
Баявыя машыны пяхоты
БМП-2 СССРБаявая машына пяхоты926[2]
БТР-82А РасіяБронетранспарцёр31+[2]

(~64 паводле падлікаў)

Станам на 2022 год пастаўлены 2 батальённыя камплекты (у 120 і 6 АМБр).

Колькасць у 64 адзінкі вынікае з таго, што папярэдняя замова 2015 года ўключала ў сябе 32 такія машыны ў складзе аднаго батальённага камплекта.

Разведвальныя машыны
БРМ-1К СССРБаявая разведвальная машына132[2]
Бронетранспарцёры
МТ-ЛБ СССРБронетранспарцёр58[2]
Артылерыйскія сістэмы
2С1 «Гваздзіка» СССР122-мм САУ125[2]
2С3 «Акацыя» СССР152-мм САУ125[2]
2С5 «Гіяцынт-С» СССР152-мм САУ71[2]
2С19 «Мста-С» СССР152-мм САУ12[2]
2А65 «Мста-Б» СССР152-мм гаўбіца72[2]
2С12 «Сані» СССР120-мм Мінамёт14[2]
Рэактыўныя сістэмы залпавага агню
БМ-21 Град,
у тым ліку БМ-21А БелГрад
СССР — артылер. частка
Беларусь — шасi
122-мм РСЗА128[2]
БМ-27 Ураган СССР220-мм РСЗА36[2]
БМ-30 Смерч СССР300-мм РСЗА36[2]
B-200 Паланэз Беларусь301-мм РСЗА6[2]
Флейта Беларусь80-мм РСЗАн/д
Тактычныя ракетныя комплексы
Точка-У СССРТРК з БЧ да 500 кг36[2]
9К720 «Іскандэр» Расія — рэакт. частка
Беларусь — шасi
невядома[3]
Грузавікі і цягачы
МЗКЦ-7930 Беларусьцягачн/д
МАЗ-6317 Беларусьгрузавікн/д
Супрацьтанкавае ўзбраенне
9П148 «Конкурс»

9П149 «Штурм»

9К111 «Конкурс»

9К115 «Метыс»

9К111 «Фагот»

«Скіф»

«Шэршань»

СССР

СССР

СССР

СССР

СССР

Беларусь

Беларусь

СТРК75[2]

85[2]

н/д

н/д

н/д

н/д

н/д

Стралковая зброя
АК-74[4] СССРаўтаматн/д
АКС-74У[4] СССРаўтаматн/д
VSK-100BP[4] Беларусьаўтаматн/д
VSK-100[4] Беларусьаўтаматн/д
Пісталет Макарава[4] СССРпісталетн/д
SMAR-100BPM[4] Беларусьаўтаматн/д
Аўтамат Калашнікава мадэрнізаваны[4] СССРаўтаматн/д
НСВ-12,7[5] СССРстанкавы кулямётн/д
Снайперская вінтоўка Драгунава[5] СССРснайперская вінтоўкан/д
РПК-74[5] СССРручны кулямётн/д
ПСМ[5] СССРсамазарадны пісталетн/д
Кулямёт Калашнікава[5] СССРадзіны кулямётн/д
ГП-25[5] СССРпадствольны гранатамётн/д
АГС-17[5] СССРаўтаматычны стралковы гранатамётн/д

Зноскі

Спасылкі правіць