Стад дэ Франс

Стад дэ Франс (фр.: Stade de France) — футбольны стадыён у прыгарадзе Парыжа (Францыя) Сен-Дэні. Стадыён адкрыўся ў 1998 годзе спецыяльна да чэмпіянату свету і месціць 80000 гледачоў. Выдаткі на будаўніцтва склалі 285000000 еўра.

Стад дэ Франс
Выява лагатыпа
Арыгінальная назваStade de France
МесцазнаходжаннеСцяг Францыі Сен-Дэні
Пабудаваны1995
Адкрыты1998
АрхітэктарMichel Regembal[d][1], Michel Macary[d] і Aymeric Zublena[d]
УладальнікFrench State[d][2][3]
Хатняя камандаСцяг Францыі Зборная Францыі па футболе
Умяшчальнасць81 000 (футбол)
Памеры поля119 × 75 м
Пакрыццётрава
Сайтstadefrance.com (англ.)(фр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калі Францыя атрымала права правесці чэмпіянат свету 1998 года, спартыўныя ўлады вырашылі пабудаваць новы стадыён. Першапачаткова месцам будаўніцтва абралі Мелун-Сенар, на поўдзень ад Парыжа. Аднак скаргі на аддаленасць гэтага месца ад сталіцы вымусілі арганізатараў змяніць рашэнне і перанесці будаўніцтва ў паўночны прыгарад Парыжа Сен-Дэні.

Першым нацыянальным стадыёнам быў «Каломб», які прымаў матчы чэмпіянату свету 1938 года. Пазней галоўнай арэнай краіны стаў «Парк дэ Прэнс». Але нават пасля рэканструкцыі 1975 года «Парк» не падыходзіў для гэтай ролі. Па-першае, ён размешчаны ў жылым раёне на паўднёвым-захадзе Парыжа, а акрамя таго, яго ўмяшчальнасць — 50 000 — была недастатковай для чэмпіянату свету. Чаго нельга сказаць пра «Стад дэ Франс», які стаў адным з самых велічных стадыёнаў Еўропы. Ён пабудаваны на месцы закінутых газавых распрацовак і можа змясціць 80000 гледачоў.

Аднак не абышлося без праблем. Стадыён адкрываўся ў студзені 1998 гады таварыскім матчам зборных Францыі і Іспаніі. Да апошняй хвіліны не было ясна, ці адбудзецца гульня. Будаўнікі пашкадавалі грошай на падагрэў поля, і яно было прамерзлым.

Але ўсё ж стадыён стаў пышнай арэнай для чэмпіянату свету. На ім праходзіла гульня адкрыцця Бразілія — ​​Шатландыя і яшчэ восем матчаў турніру. На гэтым жа стадыёне зборная Францыі ўпершыню стала чэмпіёнам свету, абыграўшы бразільцаў.

Два гады праз тут адбыўся фінальны матч Лігі чэмпіёнаў, у якім сустракаліся мадрыдскі «Рэал» і «Валенсія». «Рэал» перамог з пераканаўчым лікам 3:0 — больш чым праз сорак гадоў пасля таго, як іспанскі Каралеўскі клуб выйграў першы Кубак чэмпіёнаў на полі старога «Парк дэ Прэнс».

Зноскі

Спасылкі правіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумЛюдзі на балоце (раман)Адмысловае:RecentChangesЯўгенія ЯнішчыцАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонПаўлінкаДзікае паляванне караля СтахаУладзімір КараткевічПомнік Якубу Коласу (Мінск)Катэгорыя:Вікіпедыя:Карткі без параметраўДзеяслоўБеларусьЯнка КупалаПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Герб БеларусіРаіса Андрэеўна БаравіковаІван МележЯкуб КоласШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхРыгор БарадулінУладзімір СцяпанМаксім БагдановічВасіль БыкаўКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуЯнка СіпакоўМіхась БашлакоўВікіпедыя:Да выдаленняІван НавуменкаПомнік Янку Купалу (Ляўкі)Пераможцы конкурсу песні ЕўрабачаннеНюшаВячка (князь кукенойскі)ПрыметнікЧасціны мовыУННВДругая сусветная вайна