Сесар Аспілікуэта

іспанскі футбаліст

Сесар Аспілікуэта Танка (ісп.: César Azpilicueta Tanco; нар. 28 жніўня 1989, Памплона, Іспанія) — іспанскі футбаліст басконскага паходжання, універсальны правы і левы абаронца мадрыдскага «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Футбол
Сесар Аспілікуэта
Агульная інфармацыя
Поўнае імяСесар Аспілікуэта Танка
Нарадзіўся28 жніўня 1989(1989-08-28)[1][2][…] (34 гады)
Грамадзянства Іспанія
Рост178 см[3]
Вага76 кг
Пазіцыяабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубІспанія Атлетыка
Нумар3
Маладзёжныя клубы
1999—2006Іспанія Асасуна
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2010Іспанія Асасуна99 (0)
2006—2007  Іспанія Асасуна B27 (1)
2010—2012Францыя Марсель47 (1)
2012—2023Англія Чэлсі349 (10)
2023—Іспанія Атлетыка Мадрыд
Нацыянальная зборная[* 2]
2005Іспанія Іспанія (да 16)3 (0)
2006Іспанія Іспанія (да 17)10 (0)
2007—2008Іспанія Іспанія (да 19)18 (2)
2009Іспанія Іспанія (да 20)5 (0)
2008—2011Іспанія Іспанія (да 21)19 (1)
2012Іспанія Іспанія (да 23)5 (0)
2013—Іспанія Іспанія44 (1)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
СрэбраБразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
БронзаЕўропа 2020
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Сесар з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Асасуны». 8 красавіка 2007 года ён дэбютаваў у Ла Лізе ў матчы супраць мадрыдскага «Рэала» (0:2), паралельна застаючыся ў складзе другой каманды. Першапачаткова гуляў на пазіцыі паўабаронцы. У сезоне 2007/08 Сесар паспяхова замяняў траўмаваных аднаклубнікаў, да канца чэмпіянату заняўшы месца ў аснове каманды і перакваліфікаваўшыся ў латэраля. У сезоне 2008/09 Аспілікуэта стабільна выходзіў на поле ў стартавым складзе, а на наступны год стаў адным з вядучых ігракоў «Асасуны», згуляўшы ва ўсіх матчах лігі без заменаў.

Паводле чутак, якія з’явіліся ў чэрвені 2010 года, ігрок увайшоў у сферу інтарэсаў французскага «Марселя», а «Асасуна», з прычыны дрэннага фінансавага стану клуба, таксама была зацікаўлена ў трансферы[4]. 21 чэрвеня афіцыйны сайт французаў абвясціў аб пераходзе іграка[5]. Сума ўгоды склала 7 млн еўра[6].

24 жніўня 2012 года 22-гадовы ігрок узгадніў умовы асабістага кантракта з «Чэлсі» і прайшоў медыцынскае абследаванне. Паводле некаторых дадзеных, сума ўгоды склала ад 7 да 9 млн фунтаў[7]. Дэбютаваў у складзе «сініх» 25 верасня ў матчы Кубка лігі супраць «Вулверхэмптана». У 2019 годзе пасля сыходу Гары Кэхіла стаў капітанам каманды, у гэтай якасці прывёў «Чэлсі» да перамогі ў Лізе чэмпіёнаў у 2021 годзе.

У ліпені 2023 года пакінуў лонданскі клуб і вярнуўся ў Ла Лігу, падпісаўшы кантракт з мадрыдскім «Атлетыка».

Міжнародная кар’ера

правіць

11 мая 2010 года настаўнік галоўнай зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске ўключыў Аспілікуэту ў пашыраную заяўку з 30 футбалістаў на чэмпіянат свету 2010, але ў выніку на мундыяль Сесар не патрапіў. 20-гадовы абаронца з’яўляўся самым маладым пасля Давіда дэ Хеа іграком у спісе.

1 лютага 2013 года ён быў уключаны Дэль Боске ў заяўку на таварыскі матч супраць зборнай Уругвая. Праз пяць дзён Сесар адгуляў усе 90 хвілін, матч скончыўся перамогай з лікам 3:1 на карысць іспанцаў[8].

Дасягненні

правіць

«Марсель»:

«Чэлсі»:

Заўвагі

правіць

Спасылкі

правіць