Рафаэль Маркес

Рафаэ́ль Ма́ркес А́льварэс (ісп.: Rafael Márquez Álvarez; нар. 13 лютага 1979, Самора-дэ-Ідальга, Мексіка) — былы мексіканскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Мексікі (1997—2018). Выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, аднак, таксама, мог згуляць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Шырока вядомы як адзін з самых выбітных мексіканскіх абаронцаў за ўсю гісторыю[3]. Маркес з’яўляецца першым іграком, які чатыры разы быў капітанам на чэмпіянатах свету (2002, 2006, 2010, 2014). У сябе на радзіме ў Мексікцы Рафаэль часцяком крытыкаваўся за сваю недысцыплінаванасць, гэта значыць Маркес можа атрымаць чырвоную картку ў важных матчах.

Футбол
Рафаэль Маркес
Агульная інфармацыя
Поўнае імяРафаэль Маркес Альварэс
МянушкаEl Kaiser de Michoacán
Нарадзіўся13 лютага 1979(1979-02-13)[1][2][…] (45 гадоў)
ГрамадзянстваСцяг Мексікі Мексіка
Рост182 см
Вага74 кг
Пазіцыяцэнтральны абаронца, апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1999Сцяг Мексікі Атлас77 (6)
1999—2003Сцяг Францыі Манака87 (5)
2003—2010Сцяг Іспаніі Барселона163 (9)
2010—2012Сцяг ЗША Нью-Ёрк Рэд Булз44 (1)
2013—2014Сцяг Мексікі Леон50 (1)
2014—2015Сцяг Італіі Элас Верона35 (0)
2016—2018Сцяг Мексікі Атлас58 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999Сцяг Мексікі Мексіка (да 20)4 (2)
1997—2018Сцяг Мексікі Мексіка146 (19)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
ЗолатаМексіка 1999
Залатыя кубкі КАНКАКАФ
ЗолатаМексіка/ЗША 2003
СрэбраЗША 2007
ЗолатаЗША 2011
Кубкі Амерыкі
БронзаПарагвай 1999
СрэбраКалумбія 2001
БронзаВенесуэла 2007
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 верасня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 верасня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Клубная

правіць

Маркес пачынаў сваю кар’еру ў гвадалахарскім клубе «Атлас», у якім ён дэбютаваў у 17 гадоў. Пасля паспяховых выступаў у клубе, згуляўшы за яго ў 77 гульнях, Маркес атрымаў запрашэнне ў нацыянальную зборную Мексікі ў 1997 годзе. У 1999 годзе за 6 млн еўра абаронца перайшоў у «Манака». У Францыі поспех таксама хутка прыйшоў да Маркеса, і ўжо ў першым сваім сезоне ён дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Францыі. Нягледзячы на прапановы з больш заможных клубаў, Маркес заставаўся ў «Манака» да 2003 года, пасля чаго перайшоў у «Барселону» за 5 млн еўра.

У першым сезоне ў іспанскім клубе мексіканец адгуляў у 21 гульні, выступаючы на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, і дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце. У другім сезоне Маркес гуляў у асноўным на пазіцыі апорнага паўабаронцы, паколькі траўмы атрымалі Тыягу Мота, Эдмілсан і Херард Лопес. Ён правёў выдатны сезон, з’яўляючыся адным з найважнейшых ігракоў «Барселоны», якая стала чэмпіёнам Іспаніі. У «Барселоне» Рафаэль выступаў пад 4 нумарам.

1 жніўня 2010 года Маркес падпісаў кантракт з клубам МЛС «Нью-Ёрк Рэд Булз», куды адправіўся за сваім аднаклубнікам Цьеры Анры[4]. У 2014 годзе вярнуўся ў Еўропу ў італьянскі клуб «Верона»[5].

У снежні 2015 года абвясціў аб вяртанні ў родны клуб «Атлас», у складзе якога і завяршыў кар’еру.

Міжнародная

правіць

За нацыянальную зборную Мексікі дэбютаваў 5 лютага 1997 года ў матчы супраць зборнай Эквадора. У складзе зборнай прыняў ўдзел у пяці чэмпіянатах свету, шасці Кубках Амерыкі, чатырох Залатых кубках КАНКАКАФ, трох Кубках канфедэрацый.

3 ліпеня 2018 года, пасля завяршэння выступу мексіканскай зборнай на чэмпіянаце свету ў Расіі, абвясціў аб завяршэнні кар’еры як у зборнай, так і на клубным узроўні[6].

Дасягненні

правіць

Клубныя

правіць

«Манака»:

«Барселона»:

«Леон»:

Міжнародныя

правіць

Мексіка:

Зноскі

Спасылкі

правіць