Раберту Фірміну

бразільскі футбаліст

Рабе́рту Фірмі́ну Барбо́за ды Аліве́йра[3] або Раберта Фірміна (парт.: Roberto Firmino Barbosa de Oliveira; нар. 2 кастрычніка 1991, Масеё, Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца саудаўскага клуба «Аль-Ахлі» з Джыды. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2014—2021).

Футбол
Раберту Фірміну
Агульная інфармацыя
Поўнае імяРаберту Фірміну Барбоза ды Алівейра
Нарадзіўся2 кастрычніка 1991(1991-10-02)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства Бразілія
Рост181 см
Вага76 кг
Пазіцыяатакавалы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубСаудаўская Аравія Аль-Ахлі
Маладзёжныя клубы
2004—2008Бразілія КРБ
2008—2009Бразілія Фігейрэнсі
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011Бразілія Фігейрэнсі38 (8)
2011—2015Германія Гофенгайм140 (38)
2015—2023Англія Ліверпул256 (82)
2023—Саудаўская Аравія Аль-Ахлі
Нацыянальная зборная[* 2]
2014—2021Бразілія Бразілія55 (17)
Узнагароды і медалі
Кубкі Амерыкі
ЗолатаБразілія 2019
СрэбраБразілія 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Сваю кар’еру Раберту пачаў у клубе «Фігейрэнсі», дзе яго заўважылі прадстаўнікі нямецкага «Гофенгайма». За нямецкі клуб бразілец дэбютаваў 26 лютага 2011 года ў хатнім паядынку 24-га туру супраць «Майнца», які скончыўся паражэннем з лікам 1:2. Бразілец выйшаў на пляцоўку на 75-й хвіліне, замяніўшы Себасцьяна Рудзі.

У лістападзе 2011 года ігрок быў выключаны з асноўнай каманды клуба[4], аднак пазней быў вернуты ў склад. 27 сакавіка 2014 года Раберту падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубам[5].

24 чэрвеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Фірміну ў англійскі «Ліверпул». Сума трансферу склала 25 млн еўра, што стала адным з найдаражэйшых пераходаў у гісторыі Бундэслігі[6].

У сакавіку 2023 года «Ліверпул» абвясціў, што Фірміну пакіне клуб па заканчэнні сезона 2022/23 у якасці свабоднага агента. У ліпені 2023 года нападнік падпісаў трохгадовы кантракт з саудаўскім «Аль-Ахлі».

Дасягненні

правіць

«Ліверпул»

Зборная Бразіліі:

Заўвагі

правіць

Спасылкі

правіць