Тайная канцылярыя

орган палітычнага вышуку і суда ў Расіі ў XVIII стагоддзі
(Пасля перасылкі з Праабражэнскі прыказ)

Та́йная канцыля́рыя[1] (руск. дарэф. Тайная канцелярія) — цэнтральная следчая і судовая па палітычных справах дзяржаўная ўстанова ў Расійскай імперыі ў XVIII стагоддзі.

Тайная канцылярыя
руск. дарэф. Тайная канцелярія
Краіна
Створана1686
Распушчана (ператворана)1801
ПапярэднікПрыказ тайных спраў
ПераемнікМіністэрства паліцыі Расійскай імперыі
Кіраўніцтва
КіраўнікФёдар Юр'евіч Рамаданаўскі, Іван Фёдаравіч Рамаданаўскі[d], Пётр Андрэевіч Талстой, Андрэй Іванавіч Ушакоў[d], Аляксандр Іванавіч Шувалаў[d], Q1574126? і Аляксандр Сямёнавіч Макараў[d]

Створана ў лютым 1718 года Пятром I у Маскве як надзвычайная часовая камісія па справе царэвіча Аляксея Пятровіча. З сакавіка 1718 года знаходзілася ў Петрапраўлаўскай крэпасці ў Санкт-Пецярбургу. Дзейнічаў філіял у Маскве. Падпарадкоўвалася Тайная канцылярыя непасрэдна цару і часткова Сенату. Займалася следствам і судовым разглядам найважнейшых палітычных спраў: замахі на цара і вышэйшых дзяржаўных асоб, спробы дзяржаўных пераваротаў, дзяржаўныя здрады, выпадкі буйнога казнакрадства і хабарніцтва, антыўрадавыя паўстанні, раскольніцтва.

Складалася Тайная канцылярыя з установы (2—4 «міністры», ці суддзі, з якіх адзін — П. А. Талстой лічыўся галоўным начальнікам) і ўласна канцылярыі (2—4 канцылярысты, 4—6 падканцылярыстаў і капіістаў)[1]. Следства звычайна праходзіла з выкарыстаннем катавання. На допытах часта прысутнічаў сам Пётр I[2]. Прыгаворы «міністраў» зацвярджаў сам цар, часам Сенат. Указам Кацярыны I ад 8 чэрвеня 1726 года[1] Тайная канцылярыя была скасавана, а яе справы і функцыі перайшлі да Праабражэнскага прыказа і Вярхоўнага тайнага савета. Адноўлена ў сакавіку[2] 1731 года пад назвай Канцылярыя тайных і вышуковых спраў. Зноў скасавана ўказам імператара Пятра III ад 23 лютага 1762 года[1], яе функцыі былі перададзены Тайнай экспедыцыі пры Сенаце.

Тайная экспедыцыя пры Сенаце

правіць

Тайная экспедыцыя створана ўказам імператрыцы Кацярынай II пры 1-м дэпартаменце Сената замест скасаванай Канцылярыі тайных і вышуковых спраў (Тайнай канцылярыі). Знаходзілася ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Мела кантору ў Маскве (на Лубянцы[1]). Афіцыйна Тайную экспедыцыю ўзначальваў генерал-пракурор Сената. Яго памочнікам і фактычным кіраўніком спраў быў обер-сакратар (1762—1793 гадах гэтую пасаду займаў С. І. Шашкоўскі). Тайная экспедыцыя праводзіла следчыя дзеянні і суды па значных палітычных справах. Пры экспедыцыі ствараліся часовыя следчыя камісіі. Следства часта суправаджалася катаваннем. Некаторыя прыгаворы зацвярджала сама Кацярына II. Скасавана Тайная экспедыцыя указам імператара Аляксандра I (ад 14 красавіка 1801 года[1]). Пасля скасавання функцыі Тайнай экспедыцыі былі падзелены паміж 1-м і 5-м дэпартаментамі Сената[2].

Сярод значных спраў, разгледжаных Тайнай экспедыцыяй: спроба падпаручніка В. Я. Міровіча вызваліць ад зняволення былога імператара Івана VI ў 1764 годзе, маскоўскі бунт 1771 года, справы Е. Пугачова, А. Радзішчава, Т. Касцюшкі і іншыя.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць