Лесатундра

Лесату́ндра — занальны тып ландшафту, які характарызуецца чаргаваннем на водападзелах тундры і лесу.

Прыклад тыповага ландшафту лесатундры

Лесатундравая зона — прыродная зона сушы субаркгычнага пояса Паўночнага паўшар'я з перавагай тундравых і лясных ландшафтаў. Цягнецца ад тундравай зоны на поўначы Еўразіі і Амерыкі ў выглядзе паласы шырынёй ад 30—50 да 300—400 км: у Еўразіі ад Кольскага паўвострава да басейна Індыгіркі (далей на ўсход распаўсюджаны фрагментарна) і праз усю Паўночную Амерыку.

Кліматычныя умовы правіць

Сярэднія тэмпературы паветра ў ліпені 10-12 °C, а ў студзені, у залежнасці ад кантынентальнасці клімату, ад -10° да -40 °C.

Нягледзячы на малую колькасць атмасферных ападкаў (200-350 мм), для лесатундры характэрна рэзкае перавышэнне ўвільгатнення над выпарэннем, што абумоўлівае шырокае распаўсюджванне азёр - ад 10 да 60% плошчы падзоны. Распаўсюджана забалочванне. У жыўленні рэк пераважаюць талыя снегавыя воды, таму паводка на рэках бывае ўлетку, калі растае снег.

Глебы тарфяніста-глеевыя, тарфяна-балотныя, а пад рэдкалессямі - глеева-падзолістыя (падбуры). За выключэннем рэдкіх талікаў грунты паўсюдна шматгадовамерзлыя.

Флора правіць

Хмызняковыя тундры і рэдкалессі змяняюцца ў сувязі з даўготнай занальнасцю. Ва ўсходняй частцы паўночнаамерыканскай лесатундры разам з карлікавымі бярозамі і палярнымі вербамі растуць чорная і белая елкі, а на захадзе бальзамічная піхта; на Кольскім паўвостраве - павіслая бяроза; на ўсход аж да Урала - елка; ў Заходняй Сібіры - елка з сібірскай лістоўніцай; ўсход ад плато Путарана - даурская лістоўніца з бярозай худой.

Рэкі лесатундры аказваюць ўздзеянне на кліматычныя ўмовы ў далінах, таму па рачным далінах драўняная расліннасць далёка пранікае ў тундру. Акрамя таго, даліны рэк абараняюць лес ад жорсткіх вятроў, якія здараюцца там. Астраўкі лясоў складаюцца з бярозы, елкі, лістоўніцы. Дрэвы нізкарослыя, месцамі прыхіліць да зямлі. У міжрэччах сустракаюцца нізкарослыя разрэджаныя лясы. Яны чаргуюцца з хмызняковай тундрай.

Фауна правіць

Жывёльны свет лесатундры падобны на жывёльны свет тундры. У фауне лесатундры прысутнічаюць розныя віды лемінгаў, землярыйкі, паўночныя алені, пясцы, курапаткі - белая і тундряная, палярная сава і вялікая разнастайнасць пералётных, вадаплаўных і малых, птушак. Лесатундра - каштоўная аленевая паша і паляўнічае ўгоддзе.

Ахова і выкарыстанне правіць

Для аховы і вывучэння прыродных ландшафтаў лесатундры створаны запаведнікі і нацыянальныя паркі, у тым ліку Таймырскі запаведнік. Аленегадоўля і паляванне - традыцыйныя заняткі карэннага насельніцтва, які выкарыстоўвае да 90% тэрыторыі пад аленевыя пашы. Разам з паўночнай і сярэдняй тайгой лесатундра ўваходзіць у зону ачаговага земляробства. Тут месцамі ў адкрытым грунце вырошчваюць бульбу, капусту, цыбулю, рэпу, радыску, зеляніну.

Література правіць

  • А.П.Тыртиков. Лес на северном пределе в Азии. М.,1996. 144 с. ISBN 5-87317-006-1
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумЛюдзі на балоце (раман)Адмысловае:RecentChangesЯўгенія ЯнішчыцАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонПаўлінкаДзікае паляванне караля СтахаУладзімір КараткевічПомнік Якубу Коласу (Мінск)Катэгорыя:Вікіпедыя:Карткі без параметраўДзеяслоўБеларусьЯнка КупалаПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Герб БеларусіРаіса Андрэеўна БаравіковаІван МележЯкуб КоласШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхРыгор БарадулінУладзімір СцяпанМаксім БагдановічВасіль БыкаўКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуЯнка СіпакоўМіхась БашлакоўВікіпедыя:Да выдаленняІван НавуменкаПомнік Янку Купалу (Ляўкі)Пераможцы конкурсу песні ЕўрабачаннеНюшаВячка (князь кукенойскі)ПрыметнікЧасціны мовыУННВДругая сусветная вайна