Лахты

горад у Фінляндыі

Ла́хты (фінск.: Lahti, шведск.: Lahtis) — горад і камуна ў Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Пяят-Хямэ губерні Паўднёвая Фінляндыя. Размяшчаецца на беразе заліва ў паўднёвай частцы возера Весіярві, якое ўваходзіць у сістэму азёр Пяянэ. Насельніцтва горада — 102 000 чалавек (2011).

Горад
Лахты
фінск.: Lahti
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Ляні
Правінцыя
Каардынаты
Глава горада
Юркі Мюлювірта [1]
Заснаваны
1905
Першая згадка
Горад з
Плошча
154,51 км²
Вышыня цэнтра
122 м[2]
Насельніцтва
102 000 чалавек (2008)
Шчыльнасць
730,10 чал./км²
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
lahti.fi
(фін.)(англ.)(ням.)(фр.)(руск.)
Лахты на карце Фінляндыі
Лахты (Фінляндыя)
Лахты

Назва правіць

Лахты у перакладзе з фінскага азначае «заліў».

Гісторыя правіць

Лахты ў 1913 годзе, краявід з возера Весіярві. Будынак са шпілем злева — Гістарычны музей горада, справа ўзвышаецца гарадская ратуша.

Упершыню Лахты згадваецца ў дакументах 1445 года, як вёска воласці Холала. Размяшчалася на гандлёвым шляху таго часу — Верхняй выбаргскай дарозе (фінск.: Ylinen Viipurintie)[3], якая злучала Хяменліну і Выбарг. У пазямельнай кнізе Хямэ ад 1558 года згадваецца, што ў вёсцы Лахты 24 хаты.

Статус горада Лахты атрымаў у 1905 годзе, калі ў горадзе было меней за тры тысячы жыхароў.

Геаграфія правіць

Насельніцтва правіць

Горад знаходзіцца на восьмым месцы па колькасці насельніцтва ў Фінляндыі.[4]

Рост насельніцтва Лахты, 1906—2008
ГодНасельніцтваГодНасельніцтва
19062779196579 829|
19105996197088 393
19154974197594 862
19205212198094 767
19258315198594 447
193010 083199093 151
193521 167199595 119
194024 757200096 921
194533 725200598 349
195043 571200698 413
195548 112200799 236
196065 2102008100 095

Прамысловасць і эканоміка правіць

Прамысловасць: дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, абутковая, шкляная, харчовая. Акрамя таго, у горадзе Лахты знаходзіцца завод зварачнага абсталявання, якое выпускаецца пад сусветна вядомай маркай Kemppi. Дзейнічае завод канцэрна Pilkington.[5]

Культура правіць

У Лахты штогод праходзяць міжнародныя фестывалі арганнай і джазавай музыкі, выстаўкі плакатаў, семінары паэтаў і пісьменнікаў. У ліпені ўжо на працягу некалькіх гадоў праходзіць гарадскі фестываль «Ночы Лахты» (Lahden Yöt).

З 2003 года ў горадзе праходзіць фестываль хіп-хоп- і рэгі- музыкі Summer Up, які збірае некалькі дзясяткаў тысяч наведвальнікаў.[6]

Шырока вядомы, у тым ліку і за мяжой, гарадскі аркестр «Сімфонія Лахты» пад кіраўніцтвам дырыжора Осма Вянскя.

Sibeliustalo правіць

У Лахты размешчаны самая буйная ў Паўночнай Еўропе канцэртная зала і кангрэс-холз дрэва — Зала Сібеліуса (фінск.: Sibeliustalo, арх. Райма Расанен). Там рэгулярна іграе гарадскі сімфанічны аркестр Лахты (фінск.: Sinfonia Lahti). У кастрычніку 2006 года там прайшоў нефармальны саміт Расія-ЕС[7].

Музеі правіць

Лыжны музей.
  • Гарадскі гістарычны музей (фінск.: Lahden historiallinen museo).
  • Мастацкі музей Лахты (фінск.: Lahden taidemuseo). Сумесна з ім працуе Музей плаката (фінск.: Julistemuseo), дзе раз у два гады праходзіць Міжнароднае біенале плаката.
  • Лыжны музей (фінск.: Hiihtomuseo).
  • Музей радыё і тэлебачання (фінск.: Radio- ja tv-museo).
  • Музеі ваеннай музыкі і ваеннай медыцыны.

Спорт правіць

Лыжныя трампліны ў спартыўным цэнтры Лахты

Лахты вядомы ў міжнародным маштабе сваім чэмпіянатам свету па лыжным спорце «Салпаўселян кісат» (фінск.: Salpausselan kisat, англ.: Lahti Ski Games), які праводзіцца пачынаючы з 1923 года, а з 1926 стаў міжнародным. Спаборніцтвы праводзяцца напачатку сакавіка[8].

Горад тройчы падаваў заяўку (разам са шведскім Орэ) на арганізацыю Зімовых Алімпійскіх гульняў 1964[9], 1968[10] і 1972[11] гадоў, аднак саступіў Інсбруку, Грэноблю і Сапара адпаведна.[12]

Спартыўны цэнтр размешчаны недалёка ад цэнтра горада. Тут пабудаваны стадыёны, басейны і комплекс Трампліны Салпаўселькі (фінск.: Salpausselän hyppyrimäet) з трох лыжных трамплінаў, які стаў, пасля шматлікіх міжнародных спаборніцтваў, сімвалам горада. У Лахты неаднаразова праходзілі міжнародныя чэмпіянаты па біятлону і лыжнаму спорту.

Балід водна-маторнай «F1» на возеры Весіярві, 7 чэрвеня 2008

У чэрвені 2009 года ў Лахты на возеры Весіярві прайшоў этап «Формулы-1» на вадзе[13].

У наваколлях горада маюцца таксама чатыры пляцоўкі для гульні ў гольф.

Транспарт правіць

У цэнтры горада знаходзіцца чыгуначны вакзал. Цягнікі ходзяць у трох кірунках: Хельсінкі праз Кераву, Рыіхімякі, Коўвала.[14] Таксама на станцыі Лахты спыняюцца цягнікі «Allegro» і «Леў Талстой».

Чыгуначная лінія-выпрастанне (фінск.: oikorata) Лахты—Керава працягласцю 75 км была адкрыта 1 верасня 2006 года (рух пачаўся з 3 верасня).[15] Гэта сучасная двухшляховая лінія з трыма станцыямі.

Падрабязней гл. таксама: :fi:Lahden oikorata

Сувязь правіць

Радыёвяшчанне правіць

У горадзе знаходзіцца радыёстанцыя Voima, якая вяшчае на ўсю правінцыю Пяят-Хямэ.(Пяят-Хямэ — 98,6 МГц, Кюменлаакса — 91,0 МГц, Заходняе Хямэ (Іта-Хямэ) — 94,9 МГц)[16]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Гарады-пабрацімы[17] правіць

Зноскі

  1. Myllyvirta is Lahti's new mayor
  2. а б NLS Geographic Names RegisterNational Land Survey of Finland. Праверана 3 студзеня 2021.
  3. Ylinen Viipurintie Архівавана 27 лютага 2014.
  4. Luettelo Suomen kunnista väkiluvun mukaan
  5. Pilkington плануе зачыніць свой завод у Юлёярві, без працы могуць застацца 320 чалавек // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 26 кастрычніка 2012.(Праверана 22 мая 2024)
  6. У выходныя разнастайныя падзеі набралі вялікую колькасць наведвальнікаў // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 8 ліпеня 2012.(Праверана 22 мая 2024)
  7. Нефармальны саміт Расія-ЕС, NEWSru.com, 20 кастрычніка 2006 г.
  8. Salpausselan kisat Архівавана 8 студзеня 2012.
  9. Olympic Committee — Innsbruck 1964
  10. Olympic Committee — Grenoble 1968
  11. Olympic Committee — Sapporo 1972
  12. International olympic committee — Vote history Архівавана 25 мая 2008.
  13. F1 BOAT GRAND PRIX 2009 LAHTI Архівавана 22 красавіка 2009.
  14. VR — Passenger Rail Network
  15. Цягнікі ў Фінляндыю пойдуць хутчэй
  16. Radio Voimaa Päijät Hämeessä!
  17. Гарады-пабрацімы Лахты Архівавана 20 лютага 2010.

Спасылкі правіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумЛюдзі на балоце (раман)Адмысловае:RecentChangesЯўгенія ЯнішчыцАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонПаўлінкаДзікае паляванне караля СтахаУладзімір КараткевічПомнік Якубу Коласу (Мінск)Катэгорыя:Вікіпедыя:Карткі без параметраўДзеяслоўБеларусьЯнка КупалаПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Герб БеларусіРаіса Андрэеўна БаравіковаІван МележЯкуб КоласШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхРыгор БарадулінУладзімір СцяпанМаксім БагдановічВасіль БыкаўКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуЯнка СіпакоўМіхась БашлакоўВікіпедыя:Да выдаленняІван НавуменкаПомнік Янку Купалу (Ляўкі)Пераможцы конкурсу песні ЕўрабачаннеНюшаВячка (князь кукенойскі)ПрыметнікЧасціны мовыУННВДругая сусветная вайна