Лабі́зм (засценны ўплыў; англ.: lobby — кулуары) — уздзеянне зацікаўленага згуртавання на ход ухвалення пастановы парламентам, што ажыццяўляецца праз завядзенне знаёмства з заканадаўцам, выклад справы пры дапамозе дакладных звестак, падрыхтоўку законапраекта, напісанне прамовы і збор подпісаў пад зваротам да ўрада. Выкарыстоўваецца пры вызначэнні каштарысных выдаткаў і грашовай дапамогі і прызначэнні на кіраўнічую пасаду ў парламенцкі камітэт. Першае заканадаўства аб адпаведнай дзейнасці ўзнікла ў 1946 г. у ЗША[1]. На 1992 г. звыш 2 тыс. улічаных у ЗША ўстаноў дадзенай галіны наймалі звыш 50 тыс. чалавек[2].

Зноскі

  1. Лабізм // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — С. 82. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  2. Герберт Уінтэр, Томас Белоўз. Засценны ўплыў // Канфлікт і кампраміс / перакл. Уладзімір Маруцік. — Мінск: Тэхналогія, 2002. — С. 156-158. — 507 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-458-074-1.

Спасылкі правіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумЛюдзі на балоце (раман)Адмысловае:RecentChangesЯўгенія ЯнішчыцАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонПаўлінкаДзікае паляванне караля СтахаУладзімір КараткевічПомнік Якубу Коласу (Мінск)Катэгорыя:Вікіпедыя:Карткі без параметраўДзеяслоўБеларусьЯнка КупалаПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Герб БеларусіРаіса Андрэеўна БаравіковаІван МележЯкуб КоласШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхРыгор БарадулінУладзімір СцяпанМаксім БагдановічВасіль БыкаўКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуЯнка СіпакоўМіхась БашлакоўВікіпедыя:Да выдаленняІван НавуменкаПомнік Янку Купалу (Ляўкі)Пераможцы конкурсу песні ЕўрабачаннеНюшаВячка (князь кукенойскі)ПрыметнікЧасціны мовыУННВДругая сусветная вайна