Код аэрапорта ІКАА

Код аэрапорта ІKAА (або ІКАО ад англ.  ICAO  — International Civil Aviation Organization), таксама індэкс аэрапорта ІKAА — чатырохлітарны ўнікальны індывідуальны ідэнтыфікатар, які прысвойваецца аэрапортам свету Міжнароднай арганізацыяй цывільнай авіяцыі[1] (ІКАА). Гэтыя коды выкарыстоўваюцца авіякампаніямі, органамі кіравання паветраным рухам, метэаралагічнымі службамі для перадачы аэранавігацыйнай і метэаралагічнай інфармацыі па аэрапортах, планаў палётаў (флайт-планаў), абазначэння цывільных аэрадромаў на радыёнавігацыйных картах, а таксама ў якасці адрасоў аэрапортаў у міжнароднай сетцы тэлеграфнай авіяцыйнай сувязі AFTN.[2]

Структура кода ІКАА правіць

Карта краін і тэрыторый з указаннем прэфікса кода аэрапорта ICAO, які выкарыстоўваецца на іх

Коды ІКАO маюць рэгіянальную структуру. Першыя дзве літары ўтвараюць рэгіянальны прэфікс. Першая літара кода ідэнтыфікуе рэгіён у свеце — кантынент, частку кантынента (напрыклад, «E» — Паўночная Еўропа, «L» — цэнтральная і паўднёвая Еўропа) або краіну з вялікай тэрыторыяй («K» — кантынентальная частка ЗША, «C» — Канада, «Y» — Аўстралія). Другая літара ідэнтыфікуе краіну ў рэгіёне, які адпавядае першай літары. Астатнія дзве (тры для буйных краін) літары кода паказваюць на аэрапорт у гэтай краіне.

У наш час усе магчымыя прэфіксы на літару «L» ужо выкарыстоўваюцца. Літары I, J,Q і X не выкарыстоўваюцца ў якасці першай літары кода аэрапорта ICAO. Спецыяльны код ZZZZ зарэзерваваны для выпадкаў, калі складаецца план палёту ў аэрапорт, які не мае кода ІКАO.

Для СССР, як для краіны з вялікай тэрыторыяй, была вылучана асобная першая літара кода — літара «U». Коды аэрапортам на тэрыторыі былога СССР прысвойваліся з такім разлікам, каб другая літара кода паказвала на тэрытарыяльнае ўпраўленне цывільнай авіяцыі, у распараджэнні якога знаходзіўся ў той час аэрапорт.

Коды IKAА і коды ІАТА правіць

Апроч кода ІКАА, многія аэрапорты маюць код ІАТА — трохлітарны код, які прысвойваецца аэрапортам свету Міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту (ІАТА). У кантынентальнай частцы ЗША і ў Канадзе коды аэрапортаў ІАТА — гэта коды аэрапортаў ІКАА без першай літары-прэфікса. У астатніх частках свету (уключаючы Аляску і Гавайскія астравы, які ўваходзяць у ЗША) гэта не так.

Невялікія аэрапорты (асабліва аэрапорты мясцовых паветраных ліній) могуць не мець ні кода ІКАА, ні кода ІАТА.

Прэфіксы правіць

ПрэфіксКраіна
AGСаламонавы Астравы
ANНауру
AYПапуа — Новая Гвінея
BGГрэнландыя
BIІсландыя
CКанада
DAАлжыр
DBБенін
DFБуркіна-Фасо
DGГана
DIКот-д’Івуар
DNНігерыя
DRНігер
DTТуніс
DXТога
EBБельгія
EDГерманія (грамадзянскія)
EEЭстонія
EFФінляндыя
EGВялікабрытанія
EHНідэрланды
EIІрландыя
EKДанія
ELЛюксембург
ENНарвегія
EPПольшча
ESШвецыя
ETГерманія (ваенныя)
EVЛатвія
EYЛітва
FAПАР
FBБатсвана
FCРэспубліка Конга
FDСвазіленд
FEЦэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
FGЭкватарыяльная Гвінея
FHВостраў Узнясення
FIМаўрыкій
FJБрытанскія тэрыторыі ў Індыйскім акіяне
FKКамерун
FLЗамбія
FMКаморскія Астравы, Рэспубліка Мадагаскар, Маёта, Рэюньён
FNАнгола
FOГабон
FPСан-Тамэ і Прынсіпі
FQМазамбік
FSСейшэлы
FTЧад
FVЗімбабвэ
FWМалаві
FXЛесота
FYНамібія
FZДэмакратычная Рэспубліка Конга
GAМалі
GBГамбія
GCКанарскія астравы (Іспанія)
GEСеўта і Мелілья (Іспанія)
GFСьера-Леонэ
GGГвінея-Бісау
GLЛіберыя
GMМарока
GOСенегал
GQМаўрытанія
GSЗаходняя Сахара
GUГвінея
GVКаба-Вердэ
HAЭфіопія
HBБурундзі
HCСамалі
HDДжыбуці (таксама HF)
HEЕгіпет
HFДжыбуці (таксама HD)
HHЭрытрэя
HKКенія
HLЛівія
HRРуанда
HSСудан
HTТанзанія
HUУганда
KЗША (кантынентальная частка)
LAАлбанія
LBБалгарыя
LCКіпр
LDХарватыя
LEІспанія
LFФранцыя, уключаючы Сен-П’ер і Мікелон
LGГрэцыя
LHВенгрыя
LIІталія
LJСлавенія
LKЧэхія
LLІзраіль
LMМальта
LNМанака
LOАўстрыя
LPПартугалія, уключаючы Азорскія астравы
LQБоснія і Герцагавіна
LRРумынія
LSШвейцарыя
LTТурцыя
LUМалдова
LVСектар Газа
LWПаўночная Македонія
LXГібралтар
LYСербія, Чарнагорыя
LZСлавакія
MBЦёркс і Кайкас
MDДамініканская Рэспубліка
MGГватэмала
MHГандурас
MKЯмайка
MMМексіка
MNНікарагуа
MPПанама
MRКоста-Рыка
MSСальвадор
MTГаіці
MUКуба
MWКайманавы астравы
MYБагамы
MZБеліз
NCАстравы Кука
NFФіджы, Тонга
NGКірыбаці (Астравы Гілберта), Тувалу
NIНіуэ
NLАстравы Уоліс і Футуна
NSСамоа
NTФранцузская Палінезія
NVВануату
NWНовая Каледонія
NZНовая Зеландыя, Антарктыда
OAАфганістан
OBБахрэйн
OEСаудаўская Аравія
OIІран
OJІарданія і Заходні бераг ракі Іардан
OKКувейт
OLЛіван
OMАб’яднаныя Арабскія Эміраты
OOАман
OPПакістан
ORІрак
OSСірыя
OTКатар
OYЕмен
PAАляска
PBВостраў Бейкер
PCКірыбаці (Canton Airfield, Астравы Фенікс)
PFФорт Юкан, Аляска
PGГуам, Паўночныя Марыянскія астравы
PHГаваі
PJАтол Джонстан
PKМаршалавы Астравы
PLКірыбаці (Астравы Лайн)
PMМідуэй
POOliktok Long Range Radar Station, Аляска
PPPoint Lay, Аляска
PTФедэратыўныя Штаты Мікранезіі, Палау
PWАтол Уэйк
RCТайвань
RJЯпонія (большая частка краіны)
RKПаўднёвая Карэя
ROЯпонія (Прэфектура Акінава і Ёран)
RPФіліпіны
SAАргенціна
SBБразілія (таксама SD, SN, SS і SW)
SCЧылі
SDБразілія (таксама SB, SN, SS і SW)
SEЭквадор
SFФалклендскія (Мальвінскія) астравы
SGПарагвай
SKКалумбія
SLБалівія
SMСурынам
SNБразілія (таксама SB, SD, SS і SW)
SOФранцузская Гвіяна
SPПеру
SSБразілія (таксама SB, SD, SN і SW)
SUУругвай
SVВенесуэла
SWБразілія (таксама SB, SD, SN і SS)
SYГаяна
TAАнтыгуа і Барбуда
TBБарбадас
TDДамініка
TFГвадэлупа
TGГрэнада
TIАмерыканскія Віргінскія астравы
TJПуэрта-Рыка
TKСент-Кітс і Невіс
TLСент-Люсія
TNБанайрэ, Сінт-Эстаціўс і Саба, Аруба, Кюрасаа, Сінт-Маартэн
TQАнгілья
TRМантсерат
TTТрынідад і Табага
TUБрытанскія Віргінскія астравы
TVСент-Вінсент і Грэнадзіны
TXБермуды
UРасія (акрамя UA, UB, UD, UG, UK, UM і UT)
UAКазахстан, Кыргызстан
UBАзербайджан
UDАрменія
UGГрузія
UKУкраіна
UMБеларусь
UTТаджыкістан, Туркменістан, Узбекістан
VAІндыя (таксама VE, VI і VO)
VCШры Ланка
VDКамбоджа
VEІндыя (таксама VA, VI і VO)
VGБангладэш
VHГанконг
VIІндыя (таксама VA, VE і VO)
VLЛаос
VMМакаа
VNНепал
VOІндыя (таксама VA, VE і VI)
VQБутан
VRМальдывы
VTТайланд
VVВ’етнам
VYМ’янма
WAІнданезія (таксама WI, WQ і WR)
WBМалайзія (таксама WM), Бруней
WIІнданезія (таксама WA, WQ і WR)
WMМалайзія (таксама WB)
WPУсходні Тымор
WQІнданезія (таксама WA, WI і WR)
WRІнданезія (таксама WA, WI і WQ)
WSСінгапур
YАўстралія
ZКітай (акрамя ZK і ZM)
ZKПаўночная Карэя
ZMМанголія

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць