Кевін Стротман

нідэрландскі футбаліст

Ке́він Стро́тман (нідэрл.: Kevin Strootman; нар. 13 лютага 1990, Рыдэркерк, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Джэноа» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў.

Футбол
Кевін Стротман
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся13 лютага 1990(1990-02-13)[1][2][…] (34 гады)
Грамадзянства Нідэрланды
Рост186 см
Вага78 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубІталія Джэноа
Нумар8
Маладзёжныя клубы
Нідэрланды Рейсорд
2007—2011Нідэрланды Спарта
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011Нідэрланды Спарта72 (8)
2011Нідэрланды Утрэхт14 (2)
2011—2013Нідэрланды ПСВ62 (8)
2013—2018Італія Рома102 (10)
2018—2023Францыя Алімпік (Марсель)62 (3)
2021  Італія Джэноа18 (0)
2021—2022  Італія Кальяры10 (0)
2022—2023  Італія Джэноа30 (2)
2023—Італія Джэноа
Нацыянальная зборная[* 2]
2007Нідэрланды Нідэрланды (да 18)3 (0)
2008Нідэрланды Нідэрланды (да 19)4 (1)
2009Нідэрланды Нідэрланды (да 21)12 (1)
2011—2019Нідэрланды Нідэрланды46 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Кар’еру Кевін пачынаў у ротэрдамскай «Спарце», яго першыя сезоны апынуліся вельмі паспяховымі, і пазней ён перайшоў ва «Утрэхт». Ва «Утрэхце» правёў досыць кароткі тэрмін, бо яго заўважылі селекцыянеры ПСВ.

ПСВ правіць

28 чэрвеня 2011 года Кевін падпісаў кантракт з ПСВ.

«Рома» правіць

19 ліпеня 2013 года ПСВ і «Рома» дамовіліся аб пераходзе іграка, сумма ўгоды склала 17 млн еўра, якая можа патэнцыйна павялічыцца да 19 млн еўра.

«Алімпік» Марсель правіць

У жніўні 2018 года за 25 млн еўра перайшоў у марсельскі «Алімпік»[3].

У студзені 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Джэноа» да канца сезона[4], а ў ліпені 2021 года на тых жа ўмовах далучыўся да «Кальяры». У жніўні 2022 года зноў апынуўся ў «Джэноа», а ў ліпені 2023 года, пасля вяртання генуэзскага клуба ў Серыю A, падпісаў з клубам паўнавартасны кантракт.

Міжнародная кар’ера правіць

Кевін гуляў за ўсе ўзроставыя каманды зборнай Нідэрландаў, пасля чаго быў выкліканы ў асноўную зборную. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі 9 лютага 2011 года, замяніўшы Тэа Янсена.

Трапіў у канчатковы склад зборнай на чэмпіянаце Еўропы 2012, аднак на полі не з’яўляўся. У адборы да чэмпіянату свету 2014 быў асноўным іграком зборнай, аднак фінальны турнір быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. 27 мая 2016 года пасля двухгадавой адсутнасці зноў згуляў за зборную ў таварыскім матчы супраць Ірландыі.

Дасягненні правіць

ПСВ

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць