Зборная Аўстрыі па футболе

Зборная Аўстрыі па футболе (ням.: Österreichische Fußballnationalmannschaft) — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Аўстрыю ў міжнародных матчах па футболе. Кіруецца Футбольнай асацыяцыяй Аўстрыі. Свае хатнія матчы каманда па большай частцы праводзіць на венскім стадыёне «Эрнст Хапель».

 Аўстрыя
ням.: Österreichische Fußballnationalmannschaft
МянушкіDas Team (Каманда)
КанфедэрацыяУЕФА (Еўропа)
ФедэрацыяАўстрыйскі футбольны саюз
Галоўны трэнер
КапітанЮліян Баўмгартлінгер[d]
Найбольшая колькасць гульняўМарка Арнаутавіч (104)
Найлепшы бамбардзірТоні Польстэр (44)
Хатні стадыёнЭрнст Хапель
Код ФІФАAUT
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы29 10 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы10 (сакавік—чэрвень 2016)
Найніжэйшы105 (ліпень 2008)
Першая гульня
Аўстрыя Аўстрыя 5:0 Венгрыя Венгрыя
(Вена, Аўстрыя; 12 кастрычніка 1902)
Самая буйная перамога
Аўстрыя Аўстрыя 9:0 Мальта Мальта
(Зальцбург, Аўстрыя; 30 красавіка 1977)
Самае буйное паражэнне
Аўстрыя Аўстрыя 1:11 Англія Англія
(Вена, Аўстрыя; 8 чэрвеня, 1908)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў7 (Упершыню 1934)
Найлепшы вынік3-е месца, 1954
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў3 (Упершыню 2008)
Найлепшы вынік1/8 фіналу (2020)
Спартыўныя ўзнагароды
Алімпійскія гульні
СераброБерлін 1936
Чэмпіянаты свету
БронзаШвейцарыя 1954

Свой першы міжнародны матч зборная Аўстрыі згуляла ў 1902 годзе супраць зборнай Венгрыі, у якім атрымала перамогу з лікам 5:0. Першы перыяд гучнай славы ў гісторыі зборнай прыйшоўся на 1930-я гады, калі яна гуляла пад кіраўніцтвам Хуга Майсля, гэты перыяд пачаўся 16 мая 1931 года з перамогі над зборнай Шатландыі, для якой гэты матч стаў першай паразай за межамі Брытанскіх астравоў. У 1938 годзе, пасля аншлюсу Аўстрыі, аўстрыйская каманда была расфарміравана, а некаторыя яе гульцы ўвайшлі ў склад зборнай Германіі. Пасля Другой сусветнай вайны зборная Аўстрыі зноў пачала дэманстраваць поспехі, якія дасягнулі кульмінацыі на чэмпіянаце свету 1954 года, дзе Аўстрыя заняла трэцяе месца, аднак пасля гэтага пачаўся працяглы перыяд заняпаду. Наступны паспяховы ўсплёск у гісторыі зборнай прыйшоўся на чэмпіянат свету 1978 года, дзе яна ў другім групавым турніры абыграла дзеючых чэмпіёнаў свету — каманду ФРГ, аднак гэты поспех працягу не меў. У апошні раз зборная Аўстрыі прабівалася ў фінальны турнір міжнародных спаборніцтваў на чэмпіянаце свету 1998 года ў Францыі, дзе не здолела прайсці далей групавога турніру.

У 2008 годзе Аўстрыя (разам са Швейцарыяй) з’яўлялася адной з краін-арганізатараў фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы, куды зборныя-гаспадары трапляюць аўтаматычна без праходжання кваліфікацыі. Аднак на сваім хатнім турніры зборная Аўстрыі, як і зборная Швейцарыі, не змагла пераадолець групавы этап.

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі правіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумЛюдзі на балоце (раман)Адмысловае:RecentChangesЯўгенія ЯнішчыцАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонПаўлінкаДзікае паляванне караля СтахаУладзімір КараткевічПомнік Якубу Коласу (Мінск)Катэгорыя:Вікіпедыя:Карткі без параметраўДзеяслоўБеларусьЯнка КупалаПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Герб БеларусіРаіса Андрэеўна БаравіковаІван МележЯкуб КоласШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхРыгор БарадулінУладзімір СцяпанМаксім БагдановічВасіль БыкаўКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуЯнка СіпакоўМіхась БашлакоўВікіпедыя:Да выдаленняІван НавуменкаПомнік Янку Купалу (Ляўкі)Пераможцы конкурсу песні ЕўрабачаннеНюшаВячка (князь кукенойскі)ПрыметнікЧасціны мовыУННВДругая сусветная вайна